памутне́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў мутным, непразрыстым.

Памутнелыя шыбы.

2. Які прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд).

Глядзець памутнелымі вачамі.

3. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.).

Памутнелая свядомасць.

4. Які страціў выразнасць абрысаў.

Памутнелыя далі.

|| наз. памутне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́мятны, -ая, -ае.

1. Які захаваўся ў памяці; незабыўны.

Памятная падзея.

2. Які служыць для заметак, даведак, для захавання чаго-н. у памяці.

Памятная кніжка.

3. Які служыць для напаміну пра каго-, што-н., які зроблены як памяць пра што-н.

П. падарунак.

П. медаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; -па́ў, -па́ла; зак.

1. Выпасці (у 3 знач.), прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.).

Перапалі дажджы.

2. асаб. і безас., каму. Дастацца на чыю-н. долю (звычайна пра нямногае).

Мне таксама крыху перапала.

|| незак. перапада́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчабята́ць, -бячу́, -бе́чаш, -бе́ча; -бе́чам, -бе́чаце, -бе́чуць; -бячы́; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спяваць (пра ластавак, шчыглоў і некаторых птушак).

2. перан. Гаварыць хутка, безупынна (пра дзяцей, жанчын; разм., жарт.).

|| наз. шчэ́бет, -у, М -беце (да 1 знач.) і шчабята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампетэ́нтны

1. (пра чалавека) schverständig, schkundig;

2. (пра ўстанову) zständig, befgt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кру́мкаць

1. (пра крумкачоў) krächzen vi;

2. (пра жаб) quken vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

парахма́нець

1. (пра чалавека) fügsam [nchgiebig, mgänglich, verträglich] wrden;

2. (пра жывёл) zahm wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

варката́ць schnrren vi (пра ката); grren vi; grren vi (пра галубоў)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кучара́вы lckig, gekräuselt; gelckt, kraus (пра валасы); krushaarig, krusköpfig (пра чалавека)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

маларо́слы klein, von klinem Wuchs (пра людзеü); nedrig, klinwüchsig (пра расліны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)