душагу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Жан. да душагуб.
2. Разм. Вузкі няўстойлівы рыбацкі човен. Адхонны бераг Ніны застаўлен чаўнамі і чайкамі-душагубкамі. Колас.
3. Разм. Спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якой карысталіся нямецкія фашысты для масавага знішчэння людзей атрутным газам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́цыя, ‑і, ж.
1. Гістарычная супольнасць людзей, якая склалася ў ходзе фарміравання агульнасці іх тэрыторыі, эканамічных сувязей, мовы, культуры, псіхічных рыс. Права нацый на самавызначэнне. □ Нацыі непазбежны прадукт і непазбежная форма буржуазнай эпохі грамадскага развіцця. Ленін.
2. Дзяржава, краіна. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
[Ад лац. natio — племя, народ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыпраўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Выправіць усё, многае. Павыпраўляць рэчышчы. Павыпраўляць памылкі ў дыктантах.
павыпраўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Выправіць, адправіць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыпраўляць людзей у экспедыцыі. Павыпраўляць дзяцей з дому. Павыпраўляць машыны ў поле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паляўні́цтва, ‑а, н.
Занятак паляваннем. — Ніколі [Лявон] за плуг не браўся, хоць ад бацькі меў чвэрць валокі. Аддаваў у арэнду, а то і проста кідаў надзел без догляду, а сам бадзяўся па манастырах, прабаваў займацца паляўніцтвам, лячыў людзей зеллем, загаворваў кроў, змяіны ўкус. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахму́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Непагодлівы, змрочны, хмарны. Пахмурнае надвор’е. □ Халаднаваты, пахмурны ранак. Неба шэрае, паветра вільготнае. В. Вольскі. Ноч была цёмная, пахмурная. Асіпенка.
2. перан. Змрочны, невясёлы. Усюды заўважалі мы пахмурны настрой у людзей. Лынькоў. Дзён праз колькі новенькая [настаўніца] стала пахмурная. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасве́тлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасвятліць.
2. у знач. прым. Ясны, радасны, светлы. Твары першых людзей здаваліся мне такімі прасветленымі, незвычайна адухоўленымі, нібы чалавек ніколі не ведаў ні сумненняў, ні гора, ні тугі. М. Стральцоў. // Які выяўляе радасць, задавальненне; ззяючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разадзе́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разадзець.
2. у знач. прым. Вельмі прыгожа, па-святочнаму адзеты. Услед за .. [дзедам], разадзетая, быццам у самае ўрачыстае свята, ехала Маня. Васілевіч. [Манечка:] «Якое сягоння свята, што так шмат людзей ходзіць разадзетых па вуліцы». Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распачлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і роспачны. Сярод шуму і гуду пажару, трэску і грукату падаўшых перагарэлых бэлек і сцен чуліся распачлівыя, надрыўныя крыкі людзей. Колас. З цемры даносіўся ціхі плач жанчыны, у голасе якой адчувалася нешта набалелае, бяссільнае, распачлівае. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сму́глы, ‑ая, ‑ае.
З больш цёмнай афарбоўкай (у параўнанні са звычайным колерам скуры людзей белай расы). Смуглы твар. Смуглыя рукі. Смуглае цела. □ Шчокі смуглыя дзяўчат красуюць без чадры. Броўка. // Са скурай такой афарбоўкі. [Сашка] і быў выліты бацька: чорнагаловы, смуглы, з поўнымі губамі. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туры́зм, ‑у, м.
Падарожжы па сваёй краіне або ў іншыя краіны, калі адпачынак спалучаецца з элементамі спорту і пазнавальнымі задачамі. Экскурсійны турызм. Спартыўны турызм. Горны турызм. □ Турызм дае свой адбітак на воблік краіны, на стыль жыцця многіх яе людзей і гарадоў. Мележ.
[Фр. tourisme.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)