РАДЫЕГЕАХІ́МІЯ (ад радые... + геахімія),
раздзел геахіміі, які вывучае гісторыю радыеактыўных атамаў. Вядома больш за 1350 радыеізатопаў (прыродных і тэхнагенных), якія адносяцца да ўсіх хім. элементаў табліцы Дз.І.Мендзялеева. Р. даследуе іх размеркаванне і міграцыю ў зямной кары, зямных абалонках і ландшафтах, формы знаходжання і ўдзел у геал., геахім. і інш. працэсах. З дапамогай Р. вырашаюцца праблемы: эвалюцыі хім. саставу Зямлі, петра- і літагенезу, жыцця на Зямлі, генезісу карысных выкапняў, палеагеаграфічных і палеагеахімічных рэканструкцый, экалогіі, радыяцыйнага тэхнагенезу. Выкарыстоўваецца пры пошуках карысных выкапняў, у сельскай гаспадарцы, для аховы здароўя, у рацыянальным прыродакарыстанні, ахове навакольнага асяроддзя. Р. цесна звязана з радыегеалогіяй, ядзернай геафізікай, радыеэкалогіяй. На Беларусі рэгіянальны кірунак Р. сфарміраваўся ў 1970-я г. Значны яго ўклад у даследаванне ландшафтаў і зямной кары рэгіёна, высвятленне геахім. і экалагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
Літ.:
Кузнецов В.А. Радиогеохимия речных долин. Мн., 1997;
Техногенные радиоактивные изотопы в ландшафтах Беларуси. Мн., 2000.
У.А.Кузняцоў.
т. 13, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́друб 1, ‑а; мн. адрубы, ‑оў; м.
Участак зямлі, які атрымліваў селянін у асабістую ўласнасць пры выхадзе з абшчыны (у 1906–1916 гг.).
во́друб 2, ‑а, м.
Папярэчнае сячэнне дрэва, бервяна. Таўшчыня дрэва вымяраецца папярэчнікам у водрубе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́сахлы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі. з якога выпарылася вільгаць. Высахлая рэчка. Высахлая бялізна. // Які выпарыўся (пра вільгаць).
2. Які звяў, ссох, перастаў жыць. Высахлае дрэва. □ На прымерзлай.. зямлі ляжала.. высахлае лісце. Чорны.
3. перан. Схуднелы. Высахлы твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канапля́нік, ‑а, м.
1. Участак зямлі, засеяны каноплямі. Непадалёк ад сядзібы канчалася паласа канапляніку. Галавач.
2. Абл. Верабей. Пырхаюць чародкі канаплянікаў. Сачанка. Мікола маўчаў, паглядаючы, як за акном на плоце падскоквалі нахохленыя ў прадчуванні зімы канаплянікі. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́пік, ‑а, м.
Разм.
1. Лапіна. Дзе-нідзе ля вёскі з-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі. Гроднеў. Дзядзька Лаўрэн і дзядзька Антон узаралі лапік поля і штосьці пасеялі. Грамовіч.
2. Латка (у 1 знач.). Прышыць лапік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насты́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад настыць. Лужыны пахруствалі тонкім лядком, вецер гнаў па зямлі пажоўклае лісце, дранцвелі рукі ад халоднага раствору і настылай за ноч цэглы. Грахоўскі.
2. Які стаў халодным, ахаладзіўся. Настылае паветра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
1. Наспех накінуць, апрануць на сябе што‑н. Нахінуць куртку на плечы.
2. Абл. Нахіліць. Сядае пчолка на верасовю галінку, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазяме́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўладання і карыстання зямлёй. Пазямельная ўласнасць. Пазямельная рэнта. □ У рэвалюцыі .. змяшчаліся патрабаванне дабівацца зямлі без выкупу для мясцовага сялянства, .. забраць ад памешчыкаў і капіталістаў 700 млн. злотых пазямельнага падатку. Палуян.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плённасць, ‑і, ж.
Уласцівасць плённага. А на ліры звонкай струны гімн звінелі Пра красу і плённасць нашае зямлі. Гурло. Плённасць маладнякоўскага ўплыву на творчасць Змітрака Бядулі відаць перш за ўсё ў шырокім жыццёвым дыяпазоне яго паэзіі. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны па радыусе. Радыяльныя магістралі горада. Радыяльная група мышцаў. // Які характарызуецца размяшчэннем сваіх частак па радыусе. Радыяльная сіметрыя. Радыяльная структура зерня.
2. Які робіцца, адбываецца ў напрамку па радыусе. Радыяльнае змяшчэнне пластоў Зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)