«ПРО́КТЭР ЭНД ГЭМБЛ»
(«Procter and Gamble»),
буйная хім. карпарацыя ў ЗША. Засн. ў 1837. Штаб-кватэра ў г. Цынцынаты, штат Агайо. Выпускае прадукцыю: пральныя і ачышчальныя сродкі, касметыку, фармацэўтычныя тавары, хімікаты, прадметы гігіены. Філіялы і прадпрыемствы карпарацыі размяшчаюцца ў больш як 40 краінах, колькасць занятых каля 77 тыс. чал. (1980-я г.).
т. 13, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМЫ́НЫ,
народ, асн. насельніцтва Румыніі (20,66 млн. чал.). Агульная колькасць 21 млн. чал. (сярэдзіна 1990-х г.). Жывуць таксама ў ЗША (300 тыс. чал.), Украіне (135 тыс. чал.), Югаславіі (42 тыс. чал.), Канадзе (25 тыс. чал.), Рас. Федэрацыі (каля 6 тыс. чал.). Гавораць на румынскай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя, ёсць пратэстанты і католікі.
т. 13, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́А (Samoa), Астравы Мараплаўцаў,
група з 14 вулканічных астравоў у Ціхім ак., у Палінезіі, паміж 13—15° паўд. шыраты. Пл. 3 тыс. км². Найбольшыя а-вы: Савайі (1,7 тыс. км²), Уполу (1,1 тыс. км²), Тутуіла (137 км²). У паліт. адносінах падзяляецца на Зах. Самоа (з 1962 — незалежная дзяржава) і Усх. Самоа (уладанне ЗША).
т. 14, с. 139
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-А́НА (Santa Ana),
горад у ЗША, на Пд штата Каліфорнія, каля г. Лос-Анджэлес. Засн. ў 1869. 300 тыс. ж., з г. Анахайм і агульнымі прыгарадамі больш за 2 млн. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорты. Прам-сць: вытв-сць радыёэлектроннага абсталявання (пераважна для ваен. мэт), агульнае машынабудаванне, металаапр., прыладабуд., харчовая. Кліматычны курорт.
т. 14, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ ВО́СТРАЎ (Saint Lawrence Island),
на Пн Берынгава м., на ПдУ ад Чукоцкага п-ва. Тэр. ЗША (штат Аляска). Пл. каля 5 тыс. км². Паверхня нізінная, з ізаляванымі вулканічнымі ўзвышшамі. Выш. да 673 м (г. Кукулігіт). Тундра. Марскі (зверабойны) промысел. Нас. пункты — Гамбел, Савунга. Адкрыты дацкім і рус. мараплаўцам В.І.Берынгам у 1728.
т. 14, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРОМБ (франц. trombe ад італьян. tromba смерч, літар. — труба),
у метэаралогіі, моцны віхор над сушай, які ўзнікае пад навальнічным воблакам. Дыяметр некалькі дзесяткаў метраў, скорасць ветру да 50—100 м/с (паласа разбурэнняў — некалькі соцень метраў у шырыню). Узнікае ў гарачае надвор’е пры рэзкай няўстойлівай стратыфікацыі атмасферы. У ЗША наз. тарнада. Гл. таксама Віхор, Смерч.
т. 15, с. 528
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТАНАМАГНЕТЫ́Т,
мінерал падкласа складаных аксідаў; тытаназмяшчальная разнавіднасць магнетыту (Fe, Ti)Fe2O4; таксама магнетыт з уключэннямі ульвашпінелі (гл. Шпінель) або ільменіту. Комплексная руда на жалеза (да 50%), тытан (7—15, да 50%), ванадый (8—9%). Утварае скопішчы ў кантактавых зонах масіваў габра, піраксенітаў, лабрадарытаў. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Швецыі, Нарвегіі, Танзаніі і інш.
т. 16, с. 82
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ЛА (Gila),
рака на ПдЗ ЗША, левы прыток р. Каларада. Даўж. 1040 км, пл. бас. 150 тыс. км². Вытокі на плато Каларада. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна каньёнападобная, рэчышча з пастаянным цячэннем, у ніжнім (у пустыні Хіла) — звычайна перасыхае. Сярэдні расход вады 15 м³/с. У сярэднім цячэнні плаціны Кулідж і Гілеспі.
т. 17, с. 17
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРЫ́ЎПАРТ (Shreveport),
горад на Пд ЗША, на р. Рэд-Рывер, штат Луізіяна. Засн. ў 1837. 200 тыс. ж. (2000); з прыгарадамі 392 тыс. ж. Буйны цэнтр нафта- і газаздабычы, гандл.-трансп. цэнтр раёна баваўнаводства. Прам-сць: эл.-тэхн. і радыёэлектронная, у т. л. вытв-сць трансфарматараў, сродкаў сувязі, тэлефонных апаратаў, баваўняная, нафтаперапр., хімічная. Ун-т.
т. 17, с. 465
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКАДРЫ́ЛЛЯ (франц. escadrille),
1) асноўнае тактычнае і агнявое падраздзяленне авіяц. і верталётных часцей ВПС і інш. відаў узбр. сіл. Складаецца з некалькіх звёнаў (атрадаў), на ўзбраенні якіх, як правіла, аднатыпныя самалёты або верталёты (ад 10 да 24 і больш адзінак).
2) Ракетнае (зенітна-ракетнае) падраздзяленне ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў (ЗША, Італія, ФРГ).
т. 18, кн. 1, с. 159
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)