інду́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Частка электрычнай машыны, адказная за ўтварэнне ў ёй працоўнага магнітнага патоку.

|| прым. інду́ктарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

інду́кцыя, -і, ж. (спец.)

1. Спосаб разважання і метад даследавання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).

2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля.

3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.

Закон узаемнай індукцыі нервовых працэсаў.

|| прым. індукцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індульге́нцыя, -і, ж.

1. У каталіцызме: поўнае або частковае адпушчэнне грахоў, у якіх грэшнік пакаяўся на споведзі.

2. Грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца ад імя Папы Рымскага за асобыя заслугі перад царквой або за плату.

3. перан. Дазвол на якія-н. дзеянні, учынкі (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

інду́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Індыец — паслядоўнік індуізму.

|| ж. інду́ска, -і, ДМу́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. інду́скі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

інду́стрыя, -і, ж.

Фабрычна-заводская прамысловасць з машыннай тэхнікай.

Лёгкая і.

Цяжкая і.

|| прым. індустрыя́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індустрыялізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Перавесці (пераводзіць) на машынную, індустрыяльную тэхніку; укараніць (укараняць) такую тэхніку.

І. сельскую гаспадарку.

|| наз. індустрыяліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індустрыя́льны, -ая, -ае.

1. гл. індустрыя.

2. Тое, што і прамысловы.

Індустрыяльная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індыві́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і індывідуум.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індывідуалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й, -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) індывідуальным (у 1 знач.), не падобным на іншых; устанавіць (устанаўліваць) што-н. дастасавальна да кожнага асобнага выпадку, асобы.

І. заняткі з вучнямі.

|| наз. індывідуаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

індывідуалі́зм, -у, м.

1. Імкненне да яркага праяўлення незалежнасці сваёй асобы, а таксама паводзіны, у якіх праяўляецца гэта імкненне.

2. Маральны прынцып, які ставіць інтарэсы адной асобы вышэй за інтарэсы грамадства.

|| прым. індывідуалісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)