Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вунь, часціца.
1.указальная. Ужываецца для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго‑, чаго‑н. Вунь там, каля тых дубоў. Вунь дзе ён вынырнуў. А вунь, што гэта за дрэва? □ Вунь дзе ён, наш «саманны завод», каля самай дарогі, у глінішчах.Брыль.
2.вылучальная. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе. Глядзі, вочы вунь у іх зусім зліпаюцца. Вунь і нядаўна іх бачылі на вуліцы. □ І ці не Яноль толькі выглядае гэта вунь там з-за елкі?Колас.[Тэкля:] — На дварэ ўжо восень, лісты вунь асыпаюцца.Краўчанка.
3.узмацняльная. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго‑н. Вунь глядзіце, колькі каменняў выбралі.Бядуля.[Дзямід:] — Вунь след які глыбокі ды шырокі.В. Вольскі.
4.узнач.прысл. У тым месцы, не тут. Вунь відаць вёска. □ Стой! Здаецца, вунь зірнула, Як бы зорка, як бы сонца! Ах, не тое!.. Адвярнула!.. Гэта шышка на сасонцы.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здра́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каму-чаму.
1. Перайсці на бок ворага; прадаць (у 2 знач.). Народ цябе, як брата, прыме, Калі Радзіму ты любіў, Калі не здрадзіў ты Радзіме.Буйло.Саша ўзненавідзела свайго брата, калі ёй здалося, што той здрадзіў і прадаўся фашыстам.Кучар.
2. Парушыць вернасць каму‑, чаму‑н. Як лёгка ісці, калі наперадзе крочыць чалавек, якому ты верыш ва ўсім, які ніколі не здрадзіць.Савіцкі.Так упершыню ў той дзень Адам здрадзіў кухару і стаў вучнем барадатага шаўца.Нядзведскі.// Парушыць сямейную вернасць, вернасць у каханні. Я хачу не згубы, Толькі крыху радасці Ды каб тая, любая, Да пары не здрадзіла!..Лявонны.
3.перан. Перастаць дзейнічаць, праяўляцца, служыць каму‑н. Платон анямеў; ногі здрадзілі, і ён ухапіўся аберуч за край мучной скрыні.Ракітны.// Рэзка змяніцца (пра псіхічны стан чалавека). Спакой здрадзіў жанчыне: яна амаль скочыла да стала, схапіла таямнічы канверт, дрыжачымі рукамі выхапіла з яго, як з агню, пісьмо.Шамякін.
•••
Здрадзіць сабе — зрабіць што‑н. насуперак сваім перакананням.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
Разм. Сварыцца, лаяцца, спрачацца з кім‑н. Хоць віном, а не вадзіцай Поіш мяне, сваціца, — Не хачу з табой вадзіцца, Бо ты любіш вадзіцца.Гілевіч.
вадзі́цца, ваджу́ся, во́дзішся, во́дзіцца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Быць, жыць (пра жывёл, птушак і пад.). Вадзіліся ў гэтым лесе мядзведзі, ласі і нават такі драпежны звер, як рысь.Лупсякоў.На гарышчы валаснога будынка вадзілася многа кажаноў.Лобан.// Быць у наяўнасці. У хаце не толькі не вадзіўся хлеб, але гадамі не было солі.Дуброўскі.
2.безас. Быць звычаем, правілам. [Суседка] прынесла паўбохана.. хлеба і для прыстойнасці, як гэта водзіцца ў час праводзін, засталася ў хаце.Ракітны.
3.зкім. Разм. Мець справу, сябраваць. [Маці:] — Васіль абы каго не пашле. Васіль абы з кім вадзіцца не будзе...Няхай.
4.Разм. Доўга і беспаспяхова змагацца з кім‑н. Вось-вось-вось ён ляжа, здэцца, Але пнецца — не здаецца. Так вадзіліся яны Цэлу ноч, як певуны.Крапіва.[Пятрок і Кузьма] браліся загрудкі, доўга вадзіліся, саплі і, нарэшце, так і разыходзіліся.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ён, яго, яму, ім, аб ім; мн. яны; займ.асаб.3ас.адз.м.
1. Ужываецца (з мэтай пазбегнуць паўтарэння) замест назоўніка мужчынскага роду адзіночнага ліку, які абазначае, звычайна ў папярэднім кантэксце, прадмет гаворкі. Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда Талаша, то і тады ён быў ужо немалады.Колас.Сцяпан Варанец падышоў да параненага і, разадраўшы на ім кашулю, пачаў перавязваць.Крапіва.
2.толькіР. Ужываецца ў знач. прыналежнага займенніка; ягоны. Яго дзеці. Яго работа. □ Крыніцы неадольнай магутнасці савецкага народа і яго арміі, якія разграмілі мацнейшага ворага, закладзены ў самой прыродзе сацыялістычнага ладу.«Звязда».Яго гнуткае цела згіналася і разгіналася, як сталёвая спружына.Мурашка.
3. У спалучэнні з «вось» ужываецца ў знач. узмацняльнай або ўказальнай часціцы. Канец вайне! Вось ён — глыбокі тыл! Як ціха тут! Як марыцца салодка.З. Астапенка.
•••
Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго ведаегл. бог.
Вось я яго (іх, ім)гл. я.
Хто яго ведаегл. хто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Бегучы, трапіць куды‑н., апынуцца дзе‑н. Казёл забег у агарод. □ Ля кладкі ў брод забеглі дзеці — усім па кветачкі вада.Ляпёшкін.— У хлопцаў ногі лёгкія, як бачыш забягуць дадому.Гамолка.
2. Зайсці куды‑н. мімаходам, на кароткі час. Па дарозе дадому Люба забегла на медпункт.Шамякін.Як на тое, у пакой забег Вадзімка. Чагосьці пашукаў пад ложкам і выбег.Сабаленка.
3. Абагнаць каго‑н., перагарадзіўшы дарогу. [Боганчык] бег, б’ючы каленам аб заднюю вось; цягнуў за лейцы, накручваючы іх на руку, і чуў: нічога не можа зрабіць. Пасля падумаў, што трэба забегчы каню наперад.Пташнікаў.«Ты мой, як міленькі, толькі каб не дапусціць цябе да алешніку», — думаў Павел, стараючыся забегчы ад кустоў. Тады парушальнік змяніў кірунак і кінуўся ў бок сасновага лесу.Пальчэўскі.
•••
Забегчы наперад — а) зрабіць што‑н., парушыўшы паслядоўнасць; б) апярэдзіць каго‑н. у дасягненні, атрыманні чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахлы́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Імкліва, раптам набегчы, нацячы ў вялікай колькасці (пра вадкасць, туман і пад.). Як аказалася, з акіяна нахлынула раптам вялікая хваля і нечакана акаціла ўсіх адпачываючых халоднай вадой.Лынькоў.
2.перан. Раптоўна прыйсці, набегчы, з’явіцца ў вялікай колькасці. Неўзабаве перад тым днём, калі ўсе гады пачыналася вучоба, нахлынулі.. акупанты і занялі школу пад нейкі свой штаб.Кулакоўскі.За час гаворкі раз-пораз заглядалі рабочыя. Яктолькі пайшоў дырэктар, яны адразу нахлынулі ў кабінет.Скрыган.// Нечакана наступіць, узнікнуць. Вяселле павінны былі гладзіць на Пятра, але тут якраз нахлынула вайна.Адамчык.А ў небе тым часам ужо дужаецца сонца з густой замессю хмар, і на зямлі то прамчыцца іх цень, то нахлыне спякота.Быкаў.
3.перан. Узнікнуць, з’явіцца (аб думках, пачуццях і пад.). Успаміны нахлынулі, завалодалі сэрцам.Гамолка.Назаўтра раніцай.. [Анэля] прачнулася з адчуваннем шчасця, якое нахлынула на яе, як хваля, і запаланіла ўсю істоту.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапі́цца, чаплюся, чэпішся, чапіцца; незак.
Разм.
1. Зачэплівацца за што‑н. Пастушка не бароніць шкоды, А мацае ў траве рукой. Далей сігае, як бусліха, За косы чэпіцца ассё...Лось.
2.перан. Прыдзірацца да каго‑, чаго‑н., прывязвацца да каго‑, чаго‑н. Паліцыі там няма, і хіба цяжка лясным хлопцам зрабіць для Міці паслугу. Тады ў немцаў не будзе падстаў чапіцца да сям’і.Навуменка.[Нэлі:] — Зноў да слова чэпішся? Нельга так. Ты сталы чалавек, і я цябе ад душы віншую...Савіцкі.— Ну а чаго, уласна кажучы, чапіцца да гэтага колеру? Чырвоны, дык чырвоны.Чаркасаў.// Прыставаць да каго‑н. з якім‑н. намерам, патрабаваць настойліва чаго‑н. А .. [Пэпік], яктолькі выйду на вуліцу, і целяпаецца ўслед за мною, як хвост. І ўсё чапіцца, страшыць, пагражае.Сачанка.— Чапіцца да .. [Валі] тамашні бургамістр, гэты гарбаты граф Паўзуновіч.Шашкоў.// Назаляць, дапякаць каму‑н. — Чаму, мама, Собіны наплачуцца з Колем? — чапіцца да мацеры Шура.Васілевіч.Часцей напіўся з адным .. запытаннем чалавек з перавязанай рукой: — Ды ці хутка мы дапаўзём.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зямля́цтва, ‑а, н.
1. Прыналежнасць па нараджэнню, жыхарству да адной мясцовасці (вобласці, сяла і пад.). Як і часта бывае між людзьмі, зямляцтва яшчэ больш зблізіла нас, гаворка пайшла шчыра і непасрэдна.Кулакоўскі.
2. Аб’яднанне землякоў, адарваных ад радзімы, для ўзаемнай дапамогі. Ліскоўскія.. гаварылі многа. Не абмінулі таксама і Кракаўскага універсітэта, дзе вучыцца не адна толькі [А]лаіза Пашкевіч (Цётка), але і шмат іншых беларусаў. Ім дапамагае беларуская грамада, беларускае зямляцтва.Колас.Дзейнасць зямляцтва заключаецца ў самаасвеце і дапамозе бедным студэнтам. Таму ёсць свая каса, узносы, свая бібліятэка.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быстрыня́, ‑і; мн. быстрыні, ‑рынь; ж.
1. Імклівая бурная з вірамі плынь у рацэ. [Толя] сеў на лавачку кармы, адапхнуўся ад берага на быстрыню і пачаў працаваць шастом.Брыль.Па быстрыні човен імчыць, як маторка, толькі паспявай кіраваць вяслом.Гамолка.
2. Вялікая хуткасць, імклівасць. І раптам, падкраўшыся зусім блізка, [воўк] маланкаю кідаецца на вепра і хватае яго зубамі за чэрава знізу і з такою ж быстрынёю адскоквае ад яго.Колас.Чуткі аб тым, што на праўленні будуць абмяркоўвацца паводзіны Змітрака Кастрыцы, абляцелі ўвесь калгас з выключнае, быстрынёй.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)