БРЖЭ́СКІ (Вітольд Часлававіч) (25.11.1913, с. Рутанка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.10.1984),
бел. вучоны ў галінесац. гігіены і аховы здароўя. Д-рмед.н. (1969). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1936). З 1936 працаваў у Расіі, у 1961—82 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па гісторыі земскай хірургіі.
Тв.:
Земская хирургия // Клинич. хирургия. 1963. № 12;
Роль губернских земских больниц в организации медицинской помощи населению // Сов. здравоохранение. 1968. № 1.
Літ.:
Плешавеня А. Асабісты фонд // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЫ́КА (Міхаіл Іванавіч) (н. 20.1.1920, г. Гомель),
расійскі геафізік. Акад. Расійскай АН (1992, чл.-кар. 1964). Чл.-кар.АНСССР (1964). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1942). Працаваў у Гал.геафіз. абсерваторыі імя А.І.Ваейкава (з 1954 дырэктар). Асн. працы ў галінефіз. кліматалогіі, біякліматалогіі, актынаметрыі. Разам з А.А.Грыгор’евым сфармуляваў перыядычны закон геагр. занальнасці; вывучаў цеплавы баланс зямной паверхні. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЫ́КА (Сяргей Хрыстафоравіч) (17.3.1909, г. Краснадар, Расія — 7.3.1988),
бел. вучоны ў галіне гідратэхнікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1972), д-ртэхн.н. (1959), праф. (1960). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Паволжскі лесатэхн. ін-т (Йашкар-Ала, 1934). Працаваў у Бел. лесатэхн. ін-це, у Ін-це лесу АН Беларусі. У 1959—63 прарэктар Бел.тэхнал. ін-та. Навук. працы па гідратэхн. меліярацыі Палесся, інж. гідралогіі і рачной гідраўліцы, водным транспарце лесу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШНЯКО́Ў (Уладзімір Анатолевіч) (н. 12.6.1950, г. Рыбінск, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972). З 1973 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па стварэнні інавацыйных сістэм кіравання і навучання, тэорыі інтэлектуальнага кіравання прамысл. аб’ектамі.
Тв.:
Системное обеспечение микроЭВМ. Мн., 1990 (разам з А.А.Пятроўскім);
Аппаратнопрограммные средства процессоров логического вывода. М., 1991 (разам з Дз.Ю.Буланжэ, А.В.Германам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІК (Дзмітрый Іванавіч) (н. 11.5.1929, г. Беразіно),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1954), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960, вучыўся ў В.Волкава, У.Сухаверхава, В.Цвіркі). Працуе ў галіне станковага і манум. жывапісу. Аўтар тэматычных карцін, пейзажаў: «Вясна. Порт» (1963), «Вечная памяць» (1965), «Лясное возера» (1969), «Белыя коні» (1972), «Асеннія далячыні» (1978), «Дзявочы гай» (1979); мазаічных пано «Карагод» (1968) і «Каруначніцы» (1974, абодва з М.Казакевічам) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬДЭКО́П (Юрый Артуравіч) (17.11.1918, в. Палякі Варнавінскага р-на Ніжагародскай вобл. — 31.12.1992),
бел. вучоны ў галінеарган. хіміі. Чл.-кар.АНБССР (1969), д-рхім.н. (1956), праф. (1959). Скончыў Горкаўскі ун-т (1941). З 1956 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па сінтэзе металаарган., полігалагенарган. злучэнняў, элементаарган. пераксідаў, вывучэнні механізмаў рэакцый іх пераўтварэнняў.
Тв.:
Введение в элементоорганическую химию. Мн., 1973 (разам з М.А.Маерам);
Синтез металлоорганических соединений декарбоксилированием ацилатов металлов. Мн., 1976 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Герт Іванавіч) (н. 17.3.1936, в. Усцеранка Ульянаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галінетэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1989). Засл. вынаходнік Беларусі (1984). Скончыў мех. і радыётэхн. ф-ты Львоўскага політэхн. ін-та (1958, 1964). З 1968 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па функцыянальным пераўтварэнні інфармацыі, тэарэт. асновах і праектаванні эл.-магн. планшэтных сродкаў уводу графічнай інфармацыі, прыладах выліч. тэхнікі.
Тв.:
Воспроизведение функций средствами цифро-аналоговой вычислительной техники. Мн., 1976;
Электромагнитные планшетные устройства ввода. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕНА́РЫУС (Міхаіл Пятровіч) (19.9.1835, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 16.9.1895),
рус. фізік, заснавальнік кіеўскай навук. школы эксперым. фізікі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1876). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). У 1865—90 у Кіеўскім ун-це (з 1866 праф.). Навук. працы ў галіне тэрмаэлектрычнасці і малекулярнай фізікі. Вывеў формулу залежнасці тэрмаэлектрарухальнай сілы ад т-ры спаяў (закон Авенарыуса), першым вызначыў параметры крытычнага стану для многіх рэчываў.
Літ.:
Гольдман А.І. М.П. Авенариус и киевская школа экспериментальной физики // Успехи физ. наук. 1951. Т. 44, вып. 4.
бел. вучоны ў галіне механікі. Канд.тэхн.н. (1949), праф. (1971). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1932), дзе і працаваў. З 1945 у Бел. лесатэхн. ін-це. У 1961—83 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па супраціўленні матэрыялаў, тэорыі трываласці матэрыялаў і канструкцый.
Тв.:
Таблицы для расчёта на прочность и жёсткость балок и стержней. Мн., 1959;
Справочное пособие по сопротивлению материалов. 3 изд. Мн., 1970 (разам з М.М.Рудзіцыным, М.І.Любошыцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ЗДЗЕЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 18.7.1940, г. Кемерава, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Томскі ін-т радыёэлектронікі і электроннай тэхнікі (1963). З 1993 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук. працы па плазменнай эмісійнай электроніцы, даследаванні газавых разрадаў. Распрацаваў электронна-прамянёвыя тэхнал. прылады з плазменнымі эмітэрамі. Дзярж. прэмія Расіі 1988.
Тв.:
Эволюция вторичной плазмы в ускоряющем промежутке плазменных источников электронов при повышенном давлении (разам з В.Г.Залескім) // Журн. техн. физики. 1996. Т. 66, вып. 7.