КАЗЫ́РА (Аляксандр Аляксеевіч) (17.6.1943, в. Негрымава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 5.10.1997),

бел. хімік. Д хім. н. (1997). Скончыў БДУ (1965), дзе і працаваў, адначасова (з 1991) у НДІ фіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па тэрмадынаміцы арган. рэчываў і сплаваў, эксперым. метадах хім. тэрмадынамікі, тэрмадынамічным аналізе працэсаў хім. тэхналогіі. Распрацаваў арыгінальныя методыкі вымярэння цеплаёмістасці і ціску насычанай пары арган. рэчываў.

Тв.:

Термодинамические свойства биурета в различных агрегатных состояниях (у сааўт.). // Журн. физ. химии. 1988. Т. 62, № 7.

т. 7, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛУ́ГІН (Аляксей Савельевіч) (н. 15.10.1921, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі, фізіялогіі спорту і спарт. медыцыны. Д мед. н. (1970), праф. (1973). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1952). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це. З 1971 у Гомельскім ун-це (да 1985 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні спайкавай хваробы брушыны, рэабілітацыі спартсменаў, фізіял. заканамернасцях адаптацыі арганізма да розных умоў жыццядзейнасці.

Тв.:

Еюнопликации. Мн., 1976;

За здоровьем и долголетием. Мн., 1983.

т. 7, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМІ́НСКАЯ (Валянціна Цімафееўна) (н. 7.7.1922, г. Даўлеканава, Рэспубліка Башкортастан),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н. (1973). Скончыла Башкірскі мед. ін-т (1943). З 1952 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па перынатальнай ахове плода, прафілактыцы крывацёку і слабасці скарачальнай дзейнасці маткі пры родах.

Тв.:

К профилактике кровотечения в родах // Профилактика и лечение кровотечений в родах. Мн., 1963;

Здоровье женщины. Мн., 1968;

Акушерско-гинекологическая терминология на русском и латинском языках: Словарь. Мн., 1986 (разам з Л.​М.​Акатавай).

т. 7, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНДРА́ЦЬЕВА (Святлана Віталеўна) (н. 7.2.1926, с. Вінограбль Курскага р-на, Расія),

бел. вучоны-псіхолаг. Д псіхал. н. (1978), праф. (1980). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). Працавала ў Камянец-Падольскім, Львоўскім, Драгобыцкім пед. ін-тах. З 1979 заг. кафедры псіхалогіі Гродзенскага ун-та. Даследуе праблемы пед. і ўзроставай псіхалогіі, псіхічнай рэгуляцыі камунікатыўнай дзейнасці, фарміравання прафесіяналізму ў працы з людзьмі. Аўтар павук. дапаможніка «Педагагічная і ўзроставая псіхалогія» (ч. 1—2, 1993—96).

Тв.:

Учитель-ученик. М., 1984;

Психология труда и личности учителя. Мн., 1990.

т. 7, с. 579

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЮКО́ВА (Вольга Іванаўна) (н. 28.1.1954, Мінск),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н. (1991). Скончыла БДУ (1976). З 1980 у Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі аптымальнага кіравання. Распрацавала адаптыўны метад лінейнага і квадратычнага праграмавання; канструктыўныя метады пабудовы кіравання тыпу адваротнай сувязі; апорныя метады рашэння нелінейных задач аптымальнага кіравання.

Тв.:

Конструктивные методы оптимизации. Ч. 3—4. Мн., 1986—87 (у сааўт.);

Исследование решений семейства линейных задач оптимального управления, зависящих от параметра // Дифференциальные уравнения. 1998. Т. 34, № 2.

т. 8, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАХНЮ́К (Віктар Ціханавіч) (н. 24.3.1953, в. Кончыцы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны-анколаг. Д мед. н. (1995). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1982). З 1982 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі анкалагічных хворых.

Тв.:

Применение радиоактивного коллоидного золота (​198Au) при комбинированном лечении рака прямой кишки (разам з В.​І.​Кнышам, Ю.​А.​Барсуковым) // Вестн. АМН СССР. 1988. № 6;

Хирургическая реабилитация больных колоректальным раком после операции по Гартману // Здравоохранение Беларуси. 1995. № 1.

т. 8, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРКО́ЎСКІ (Валерый Васілевіч) (н. 14.1.1949, в. Новая Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),

бел вучоны ў га ліне хірургіі і рэаніматалогіі. Д мед. н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1977), з 1985 працуе ў ім. Навук. працы па барацьбе з хірург. інфекцыямі, эндагеннымі інтаксікацыямі, праблемах выкарыстання апаратуры і метадах карэкцыі гамеастазу, транспланталогіі.

Тв.:

Biospecific antiproteinase haemosorbent «Ovosorb» in complex therapy of acute destructive pancreatitis (у сааўт.) // Biomaterials. 1994. Vol. 15, № 5;

Детоксикационная терапия при перитоните. Мн., 1997.

т. 8, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІ́ШЧАНКА (Анатоль Пятровіч) (н. 1.9.1946, г. Калінінград, Расія),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навук. працы ў галіне нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі. Распрацаваў спектральна-палярызацыйныя метады вызначэння тыпаў і механізмаў нелінейных працэсаў у малекулярных сістэмах.

Тв.:

Физический практикум. Мн., 1986 (у сааўт.);

Обобщенный метод описания формирования поляризованного излучения в лазерах на растворах красителей (разам з Л.​І.​Буравым, А.​П.​Лістападам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1997. Т. 64, № 5.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 8, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЮЧАРО́Ў (Аляксандр Аляксандравіч) (1.7.1921, г. Варонеж, Расія — 18.6.1992),

бел. вучоны-інфекцыяніст. Д мед. н. (1970), праф. (1971). Скончыў Ленінградскую ваен.-мед. акадэмію (1943). З 1949 у Мінскім мед. ін-це (у 1961—86 рэктар). Навук. працы па вывучэнні клінікі, эпідэміялогіі кішачных інфекцый (дызентэрыі, харч. таксікаінфекцыі, язвавага каліту).

Тв.:

Дифференциальная диагностика хронической дизентерии // Здравоохранение Белоруссии. 1960. № 5;

Клиническая характеристика язвенных колитов невыясненной этиологии // Там жа. 1963. № 11;

К вопросу об эволюции клиники острой дизентерии у взрослых // Там жа. 1969. № 6.

т. 8, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ГАН (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 12.3.1929, г. Прылукі Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі тэкст. матэрыялаў. Д тэхн. н. (1984), праф. (1985). Скончыў Маскоўскую тэкст. акадэмію (1954). З 1968 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэхналогіі прадзення камбінаваных і тэкстураваных хім. нітак. Распрацаваў тэарэт. палажэнні атрымання высокарасцяжных нітак, прагназіравання і мадэлявання ўласцівасцей новых нітак з улікам іх структурных асаблівасцей.

Тв.:

Производство комбинированной пряжи и нити. М., 1981;

Производство комбинированных нитей аэродинамическим способом. М., 1988 (у сааўт.).

т. 8, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)