асноўны орган кіравання войскамі, іх баявой і паўсядзённай дзейнасцю ва ўсіх звёнах ад батальёна (дывізіёна) і вышэй. Ш. існуюць ва ўзбр. сілах усіх краін, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь. Ш. відаў узбр. сіл наз. галоўнымі, а Ш. усіх узбр. сіл — генеральным. У залежнасці ад ваен. дактрыны дзяржавы сістэма Ш. можа мець розныя назвы, колькасны склад і інш.Асн. задачы 111.: забеспячэнне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войск (падраздзяленняў), арганізацыя іх баявой і паўсядзённай дзейнасці; здабыванне, збор звестак, вывучэнне і ацэнка на іх аснове становішча; падрыхтоўка аператыўна-тактычных праектаў для прыняцця камандуючым рашэнняў; планаванне аперацый (баявых дзеянняў), своечасовае давядзенне задач да войск і кантроль за іх выкананнем; арганізацыя і бесперабойнае падтрыманне ўзаемадзеяння войск; арганізацыя аператыўнага (баявога), тэхн. і тылавога забеспячэння; улік асабовага складу, яго забяспечанасці ўзбраеннем, ваен. тэхнікай і інш. матэрыяльнымі сродкамі; арганізацыя каменданцкай службы, службы войск і інш.
Паводле маштабу задач падзяляюцца на стратэг., аператыўныя і тактычныя Ш.; паводле прыналежнасці — на Ш. аб’яднанняў, злучэнняў, часцей і падраздзяленняў; паводле роду дзейнасці — на агульнавайск. (агульнафлоцкія), відаў узбр. сіл, родаў войск (сіл), спец. войск і тылу. Ш. ваен. акруг (франтоў), агульнавайск. і танк. армій, армейскіх карпусоў з’яўляюцца агульнавайсковымі. Ім належыць вядучая роля ў планаванні і арганізацыі агульнавайск. аперацый (баявых дзеянняў). Ш., якія працуюць пад кіраўніцтвам камандуючых аб’яднанняў, з’яўляюцца вышэйстаячымі ў адносінах да Ш. падпарадкаваных аб’яднанняў (злучэнняў) і старшымі ў адносінах да Ш. адпаведных родаў войск, спец. войск і тылу, а таксама да Ш. аб’яднанняў і злучэнняў, што ўзаемадзейнічаюць з імі Ш. ажыццяўляюць дзейнасць на аснове рашэнняў ці загадаў камандуючага (камандзіра, нач.), якому яны падпарадкоўваюцца, а таксама распараджэнняў вышэйстаячага Ш. Непасрэдна работай Ш. кіруе яго нач., які ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу інш. дзяржаў (у т. л.Рас. Федэрацыі) з’яўляецца 1-м нам. камандуючага (камандзіра). Гл. таксама Генеральны штаб (Дадатак).
Літ.:
Гурулев С. Актуальные вопросы реформирования Вооруженных Сил Республики Беларусь // Армия. 2002. № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПЕРЫМЕ́НТ (ад лац. experimentum проба, дослед),
метад навук. пазнання, які заключаецца ў практычным узнаўленні аб’екта пазнання і вывучэнні ўсіх яго сувязей. Заснавальнікамі эксперым. метаду даследавання ў прыродазнаўстве новага часу былі Г.Галілей і У.Гільберт. Філас. абгрунтаванне атрымаў у працах Ф.Бэкана, які распрацаваў і першую класіфікацыю Э. У залежнасці ад пазнавальных мэт, сродкаў і аб’ектаў пазнання вылучаюць наступныя віды Э.: даследчыцкі, ці пошукавы; праверачны, ці кантрольны; узнаўленчы; ізалюючы; якасны, ці колькасны; фізічны; хімічны; сацыяльны (сацыялагічны, эканам., прававы, сац.-псіхалагічны, эстэтычны); біялагічны. Даследчыцкі Э. накіраваны на выяўленне новых, невядомых навуцы з’яў ці іх новых, нечаканых якасцей. Аб’ектам праверачнага Э. можа быць тэарэт. прадказанне або тэарэт. гіпотэза, а яго функцыя — доследная праверка тэарэт. гіпотэз. Асобым відам Э. з’яўляецца разумовы, у якім даследчык аперыруе не рэальнымі прадметамі і ўмовамі іх існавання, а іх пачуццёвымі вобразамі ці тэарэт. мадэлямі. Эксперым. даследаванне праходзіць шэраг стадый. Першая яго стадыя — планаванне, у ходзе якога вызначаецца мэта, выбар тыпу Э. і прадумваюцца яго магчымыя вынікі; наступная стадыя — выбар тэхн. сродкаў правядзення і кантролю; завяршаецца Э. стадыяй інтэрпрэтацыі яго вынікаў, якая ўключае стат. і тэарэт. аналіз. Паколькі ідэалізацыя ў Э. накіравана на выяўленне элементарных дзеянняў (прычын і вынікаў), часцей ён мае месца ў тэхніцы. Эксперым. тэхніка (метад) — звяно, праз якое тэарэт. адкрыццё становіцца тэхн. вынаходніцтвам, а дасягненні тэхнікі дазваляюць удасканальваць метады даследавання. Эксперым. метады шырока выкарыстоўваюцца ў фізіцы, хіміі, біялогіі, фізіялогіі і інш. прыродазнаўчых навуках. З пач. 20 ст. атрымалі развіццё сац.-эканам. Э. У наш час Э. усё больш ужываецца ў сацыялогіі як метад пазнання і як метад аптымізацыі сац.сістэм. Істотныя змены адбыліся ў тэхн. узброенасці Э., узніклі яго новыя віды, звязаныя з выкарыстаннем інфарм. тэхналогій і камп’ютэрных сістэм.
Літ.:
Галилей Г. Избр. труды. Т. 1—2. М., 1964;
Налимов В.В. Теория эксперимента. М., 1971;
Кэмпбелл Д. Модели экспериментов в социальной психологии и прикладных исследованиях: Пер. с англ.М., 1980;
Куприян А.П. Проблема эксперимента в системе общественной практики. М., 1981;
Вихалемм П. Эксперимент в социологическом исследовании // Методы сбора информации в социологических исследованиях. М., 1990. Кн. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЙЦО́,
жаночая палавая клетка чалавека, жывёл і раслін (яйцаклетка), з якой пасля апладнення або шляхам партэнагенезу развіваецца новы арганізм.
Я. чалавека і жывёл — высокаспецыялізаваная клетка, якая мае пажыўныя рэчывы, неабходныя для развіцця зародка і засцерагальныя яйцавыя абалонкі. Фарміруецца ў яечніках. У большасці відаў жывёл Я. акруглай ці авальнай формы, звычайна нерухомае або маларухомае, памеры ад 7 мкм (у некат. перапончатакрылых) да 22 см (у селядцовай акулы); у чалавека 89—91 мкм. У насякомых, галаваногіх малюскаў форма Я. падоўжаная. У прымітыўных шматклетачных жывёл (губкі, некат. кішачнаполасцевыя) не мае вызначанай формы і здольнае да амёбападобных рухаў. Ядро Я. знаходзіцца ў багатай пажыўнымі рэчывамі цытаплазме, якая забяспечвае пачатак развіцця зародка. У жаўтку Я. рэзервовыя бялкі і тлушчападобныя рэчывы. Я. рыб, малюскаў, ігласкурых і інш. жывёл наз. ікрой. У земнаводных, рыб развіццё Я. адбываецца ў вадзе. Паўзуны адкладваюць Я., пакрытыя скурыстай шкарлупінай, птушкі — вапняковай шкарлупінай, пад якой размяшчаецца абалонка. На тупым канцы Я. ёсць паветраная камера, якая адыгрывае ролю запасной прасторы пры змене аб’ёму бялка пад уздзеяннем т-ры і для першага ўдыху птушаняці. Шарападобны жаўток у цэнтры Я. падтрымліваецца шнураміхалазамі, якія прымацоўваюцца да ўнутр. шкарлупіннай абалонкі, і складаецца з канцэнтрычных слаёў жоўтага жаўтка, паміж якімі размяшчаюцца тонкія слаі белага жаўтка. На паверхні жаўтка знаходзіцца зародак. Да жаўтка прылягае слой шчыльнага бялка, вакол якога знаходзіцца вадкі бялок. Маса Я. птушак найб. ў вывадкавых птушак (у страуса да 2,5 кг), меншая ў птушанятных птушак (у калібры з гарошыну). Я. птушак і рыб (ікра) спажываюць у ежу. Я. раслін часцейназ. яйцаклеткай.
Л.В.Кірыленка, Э.Р.Самусенка.
Будова яйца: 1 — кольчатага чарвя чарвяка* урэхіс; 2 — акуня; 3 — курыцы; 4 — чалавека (перад авуляцыяй); 6 — бластадыск; бж — белы жаўток; вб — вадкі бялок; гб — густы бялок; ж — жаўток; жа — жаўточная абалонка; жг — жаўточныя гранулы; жж — жоўты жаўток; зп — зародкавы пузырок; ка — картыкальныя альвеолы; кр — карона радыята; мф 1 — мітатычная фігура першага дзялення выспявання; па — падшкарлупінная абалонка; пк — паветраная камера; са — студзяністая абалонка; тк — тлушчавая кропля; х — халаза; ш — шкарлупіна; я — ядзерка.
~a — практычныя заняткі; семінар (у вышэйшай навучальнай установе)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
НАРО́ДНАЕ ДО́ЙЛІДСТВА,
галіна архітэктуры, якая развіваецца пад пераважным уплывам нар.буд. традыцый. У ім увасоблены светапогляд народа, яго ўменне сродкамі архітэктуры арганізаваць жыццёвую прастору ў канкрэтных прыродна-кліматычных і сац.-эканам. умовах на ўзроўні размяшчэння населеных пунктаў і іх планіроўкі, фарміравання сядзібных комплексаў і інтэр’ера асобных памяшканняў. Уяўленні чалавека пра арганізацыю асяроддзя для існавання замацоўваліся таксама спосабамі буд. вытворчасці, рытуальнымі абрадамі, што іх суправаджалі, сімвалізмам арх.-канструктыўных элементаў будынкаў і прыёмамі дэкар. ўпрыгожвання. Гэта абумовіла з’яўленне адметных рыс архітэктуры кожнага народа. Прагрэс. прынцыпы і эстэт. ідэалы Н.д. рабілі ўплыў на прафес. архітэктуру. Творчасць многіх вядучых архітэктараў свету (К.Мельнікаў, Ле Карбюзье, К.Тангэ і інш.) характарызуе асэнсаванне працэсаў узаемадзеяння канстр. і фарматворчых асноў Н.д. Аб’екты нар. архітэктуры, размяшчэнне і формы якіх дакладна адпавядаюць прыродна-кліматычным умовам і асаблівасцям мясцовасці, звычайна з’яўляюцца важнымі кампанентамі ландшафту. Для сучаснай навукі і тэхнікі Н.д. — адна з крыніц вывучэння гісторыі народа і яго культуры, творчага пошуку сродкаў стварэння асяроддзя, спрыяльнага для жыцця, працы і адпачынку.
Бел. Н.д. мае шмат агульнага з рус., літ., укр., польскім. Яно адметнае высокім майстэрствам, дасканаласцю тэхн. і дэкар. прыёмаў, арыгінальнасцю канструкцый. З сярэднявечча гістарычна склаліся тыпы сельскіх паселішчаў: вёска, засценак, мястэчка, сяло, хутар. Са старажытнасці вядомы вёскі з бессістэмнай (хаатычнай) забудовай, лінейнай або радковай планіроўкай. З 16 ст. пашырылася сістэмная вулічная забудова. Кожнае паселішча мела пэўную колькасць сядзіб, якія ўключалі двор, агарод і гумнішча. У двары стаялі хата, клець, варыўня, павець, хлявы, адрына, пуня. Непадалёку ад двара ставілі лазню. Важнымі элементамі Н.д. былі малыя арх. формы (агароджы, брамы, азяроды, студні і інш.) і вытв. пабудовы (кузні, ветракі, вадзяныя млыны). Стараж. тыпы планіроўкі двароў — вянковы (усе пабудовы згрупаваны ў прамавугольны ў плане «вянок») і пагонны [хата ставілася тарцом або пад вуглом да вуліцы, а гасп. пабудовы — у адну лінію (пагон) за хатай]. З 2-й пал. 19 ст. пашырыліся новыя тыпы сядзібнай планіроўкі: П-падобнай, 2-раднай, Г-падобнай і з нязвязанымі пабудовамі.
Асн. буд. матэрыял у Н.д. — дрэва (гл.Драўлянае дойлідства). Да 3 ст.асн. канструкцыя была слупавая, яна дазваляла будаваць пры дапамозе простых прылад працы. Паступова яе замянілі зрубныя канструкцыі. Зруб рабілі з акоранага, з 12 ст. — з ачасанага бярвення, часцей на 4 грані; вуглы засякаліся з «астаткам» — «у просты замок» з адной або 2 чашкамі. Тэхніка рубкі вуглоў без «астатку» (без выступаў бярвён) — «у чысты вугал» здаўна вядома ў гар. жыллі, з пач. 20 ст. пашырана і ў сял. жыллі. Зруб-клець квадратнага ці прамавугольнага плана (суадносіны 1:1—1:1,3) была асн. аб’ёмна-прасторавай і канструктыўнай адзінкай, з якой складалася структура разнастайных будынкаў. Даўжыня бервяна (6—9 м) вызначала памеры зруба пры вышыні ў 9—13 вянкоў (2,2—2,4 м). Суадносіны вышынь зруба і страхі (2:1—1:1) залежалі ад Канструкцыі страхі. Найб. старадаўняя яе канструкцыя — на стаяках і закотам — паступова замянялася лёгкімі дахамі каркаснага тыпу (на дзядках, козлах, ключах, кроквах). Найб. пашыраны дахі 2-схільныя; выкарыстоўвалі таксама 3- і 4-схільныя (вальмавыя), шатровыя, а таксама пераходнага тыпу — з «залобкам» (верхняй ч. вальмы) або з «прычолкам» (ніжняй ч. вальмы). Матэрыял і тэхніка пакрыцця залежалі ад мясц.буд. матэрыялу і традыцый, найб. пашыраны салома, дрэва (дошкі, дранка), з сярэдзіны 19 ст. — гонта, бляха, дахоўка. Падлога часта была земляная або гліняная, з 19 ст. — дашчаная.
На пабудову хат ішла якасная хваёвая драўніна. Сцены імшыліся і пакідаліся адкрытымі ўнутры і звонку. Зруб ставілі на вуглавыя камяні ці драўляныя калоды (штандары), часам проста на зямлю. Для ўцяплення хаты ніжні вянок (падваліна) абносіўся прызбай. З сярэдзіны 19 ст. бытуюць каменныя фундаменты. Аконныя і дзвярныя праёмы прарэзвалі ў гатовым зрубе ці рабілі пры яго складанні. Валаковыя вокны рабілі ў выглядзе невял. адтулін у 2 сумежных вянках, якія зачыняліся драўлянай засаўкай. З часам памеры акон павялічваліся, у іх канструкцыі паявіліся рамы. Большымі сталі і дзвярныя праёмы, замест завес і клямак драўляных пачалі рабіць металічныя. Пашырыліся знадворныя ўпрыгожанні хаты з выкарыстаннем расл., геам. і зааморфных матываў. Асн. сродкі аздобы нар. жылля — скразная і краявая разьба (гл.Разьба архітэктурная), маст. раскладка шалёўкі і паліхромія. Найб.стараж. форма ўпрыгожання — разныя вільчыкі. У пач. 20 ст. з’явіліся ліштвы і вуглавыя накладкі. У інтэр’еры адзін з кутоў займала печ, найчасцей пры ўваходзе. Самая стараж.столь скляпеністая, потым плоская на «траме» — тоўстай бэльцы ўздоўж хаты, пазней — на папярочных бэльках і камбінаваная; насцілалася з дошак у адзін рад — «упрытык», часцей у 2 рады — «у разбежку», зверху ўцяплялася кастрыцай, сухім мохам, лісцем і пяском ці зямлёй. З 1950-х г. столь часта падшываюць фанерай або сухой тынкоўкай, абклейваюць шпалерамі. Стараж. 1 -камерная хата была асновай развіцця больш дасканалых тыпаў жылля. Да 15—16 ст. склаліся 2- і 3-камерныя жылыя пабудовы (хата + сенцы + хата), а таксама хаты-пяцісценкі з капітальнай папярочнай сцяной унутры. У мястэчках і гарадах сфарміраваўся своеасаблівы тып жылля з уваходам з вулічнага тарцовага фасада, дзе знаходзілася майстэрня рамесніка ці крама. Жылыя памяшканні са двара мелі дадатковы ўваход. Для гар. забудовы характэрны хаты на падклетах (да 16 ст.), 2-павярховыя драўляныя дамы ці на высокіх мураваных сутарэннях, дамы з мезанінам ці мансардай. На сядзібах гараджан гасп. будынкаў было менш. Забудова фальваркаў мела больш складаную кампазіцыю, акрамя палаца і сядзібнага двара, сярод будынкаў былі лямусы, сырніцы, бровары, лядоўні і інш. Наводдаль ставілі хлявы, стайні і інш. будынкі для свойскай жывёлы, гумны з асецямі ці еўнямі, сянніцы. Буд-ва ў гарадах і мястэчках вялося ў цесным супрацоўніцтве вясковых майстроў з прафес. будаўнікамі. Своеасаблівасці эканомікі і культуры гар. жыцця спрыялі развіццю тыпалогіі будынкаў (крамы, гандлёвыя рады, корчмы, ратушы і інш.), ускладненню і ўзбагачэнню арх. форм і дэкар. прыёмаў. Найб. выразна ўзаемадзеянне нар. традыцый з прафес. прыёмамі праяўлялася ў архітэктуры культавых будынкаў (цэрквы, касцёлы, капліцы, званіцы і інш.). У гар. жыллі 16—18 ст. склаўся арыгінальны тып дома рамесніка, дзе спалучаліся жылыя і вытв. часткі, гал. фасад афармлялі падчэні. Гіст., сац.-эканам., прыродныя ўмовы садзейнічалі і адначасова вызначалі для кожнага гісторыка-этнагр. рэгіёна Беларусі (Паазер’е, Падняпроўе, Панямонне, усх. і зах. Палессе, цэнтр. Беларусь) фарміраванне тыпалагічных рыс, арх., канстр.-тэхн. і маст. асаблівасцей. Н.д. кожнага рэгіёна ўзбагачаецца разнастайнасцю лакальных варыянтаў. Нар. архітэктура захавала свае рысы ў самадз. буд-ве жылых і гасп. пабудоў на вёсцы і ў перыферыйных раёнах гарадоў сучаснай Беларусі. Будуюць часцей на аснове праектнай дакументацыі, распрацаванай спецыялістамі з улікам пажаданняў заказчыка. Пашыраны новыя буд. матэрыялы (сілікатная цэгла, газа-сілікатныя блокі, шыфер, пластыкі і інш.), інж. абсталяванне (катлы, газавыя пліты, сантэхн. прылады). Рэгіянальныя аспекты Н.д. захоўваюцца ў прынцыпах арганізацыі двароў сядзіб. Маст. традыцыі арх. дэкору характарызуюць усх. раёны Беларусі (Гомель, Ветка, Рагачоў, Шклоў і інш.). Гл. таксама Сельская архітэктура.
Літ.:
Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973;
Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Мн., 1978;
Трацевский В.В. История архитектуры народного жилища Белоруссии. Мн., 1989;
Локотко А.И. Белорусское народное зодчество: Середина XIX—XX в. Мн., 1991;
Яго ж. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн., 1999;
Да арт.Народнае дойлідства: 1 — жылы дом у г. Ветка Гомельскай вобл.; 2 — жылы дом у вёсцы Стараселле Шклоўскага раёна Магілёўскай вобл.; 3 — фрагмент дэкору ўвахода жылога дома ў Віцебску; 4 — жылы дом у г. Чачэрск Гомельскай вобл.
4.каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы.
С. атрады да лесу.
5.што. Нацягваючы, зблізіць, злучыць канцы чаго-н.
С. канцы лука.
6.што. Знесці што-н. далёка.
Дзеці сцягнулі кудысьці граблі.
7.каго-што. Украсці (разм.).
С. кнігу ў суседа.
Ваўкі сцягнулі авечку.
8.каго-што. Туга перавязаць, сціскаючы што-н.
С. шнуроўку. С. паскам сукенку.
9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пра сутаргу: звесці, скурчыць (разм., безас.).
Сутаргай сцягнула нагу.
10.часцейбезас., што. Пачаць зацвердзяваць.
На дварэ мароз, гразь сцягнула.
11.безас., што. Пра ваду: зменшыцца.
Пасля паводкі ваду сцягнула.
|| незак.сця́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—5, 8 і 9 знач.).
|| наз.сця́гванне, -я, н. (да 1—5 і 8 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
horyzont, ~u
м.
1. гарызонт; небакрай;
zniknąć z ~u — знікнуць з гарызонту;
2. кругагляд;
mieć szerokie (wąskie) ~y — мець шырокі (вузкі) кругагляд;
3.часцеймн.
~y — гарызонты, перспектывы; магчымасці;
otwierać nowe ~y — адкрываць новыя гарызонты
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ва́ртасць, ‑і, ж.
1. Каштоўнасць, цана (пра грашовыя знакі, цэнныя паперы). Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў.
2. Кошт чаго‑н. у грашовых адзінках. Ацэначная камісія вокам прыкідвала вартасць пазвожанай маёмасці.Скрыган.
3.Спец. Грамадска неабходная праца, затрачаная на вытворчасць тавару і ўвасобленая ў гэтым тавары. Закон вартасці.
4.перан. Станоўчая якасць, важнасць; значэнне. Іншы раз здараецца, што недаацэнка або пераацэнка мастацкіх вартасцей твора вядзе да парушэння перспектывы літаратурнага працэсу.Шкраба.Вайны прайшоў я полымя і змрок. І мне вядома добра міру вартасць.Зарыцкі.//часцеймн. З’явы, прадметы, якія маюць вялікае значэнне. — Чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб ствараць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых, — сказаў Турсевіч.Колас.
•••
Прыбавачная вартасць — частка вартасці тавару, якая ствараецца працай наёмных рабочых і прысвойваецца эксплуататарскімі класамі.
Спажывецкая вартасць — здольнасць тавару задавальняць якую‑н. патрэбу пакупніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застая́цца, ‑стаюся, ‑стаішся, ‑стаіцца; зак.
1. Доўга прастаяць без работы, без руху (часцей пра каня). Коні застаяліся, астылі — іх цяжка было стрымліваць.Кулакоўскі.
2. Спыніўшыся, доўга прастаяць на адным месцы (думаючы, разглядаючы што‑н. і пад.). Застаяцца перад карцінай. □ Як прыйшла я на ток малаціць — У задуменні застаялася.Багдановіч.
3.(1і2ас.неўжыв.) Доўга стаяць, не перасыхаючы, не сцякаючы (пра ваду). У каляінах застаяліся брудныя лужыны.Новікаў.// Страціць свежасць, сапсавацца, знаходзячыся доўга ў нерухомасці (пра ваду, паветра). У калодзежы многа вады, але яна застаялася, гнілая.Жычка.
4.(1і2ас.неўжыв.)Разм. Застацца на доўгі час не выкарыстаным. Цікавыя кнігі па паліцах не застаяцца. Летам асвяжальны напітак у магазіне не застаіцца. □ У лясніцтве кут парожн[і] .. Не застаіцца, не згуляе, Паноў к сабе ён прыцягае.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)