Жніво́жні́ва ’уборка збожжа; ураджай’ (ТСБМ), жнітво́ (в.-дзвін., Шатал.). Рус.абл.жнива́ ’час уборкі’, дыял.жни́во́ ’жніво’, укр.жни́во, жнива́ ’тс’, польск.żniwo ’тс’, н.-луж.уст.žnivo, чэш., славац.žnivo ’тс’, балг.дыял.жни́во ’зжатае збожжа’. Ст.-рус.жниво (XVI ст.). Ц.-слав.жьниво (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Як бел. словаўтварэнне разглядае Сцяцко (Афікс. наз., 41), але слова мае прасл. характар, калі ўлічыць яго агульнаслав. пашырэнне. Ад кораня žьn‑ (жаць1) з суфіксам i‑v‑о (гл. пра суфікс Мейе, Études, 371–373). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 295) лічыць, што гэта адсубстантыўнае ўтварэнне, указваючы на вытворнасць ад *žьnь (параўн. чэш.žeň ’жніво’), аднак, магчыма, і аддзеяслоўнае (як ст.-слав.сѣчиво ад сѣк‑ѫ, тѧтива ад тѧт‑и). Параўн. яшчэ. ст.-рус.жнитво, жнитва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зара́накм.абл.
1. Mórgenröte f -, Mórgenrot n -(e)s, Frührot n;
2.перан. (пачатак) Mórgenrot n, Mórgenröte f;
◊
ні свет ні зара́нак vor Tau und Tag, in áller Frühe
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Рмн. ‑нек; ж.
Абл. Сплецены з бяросты кошык з накрыўкай. Стары Лявон устаў, ускінуў на плечы вярэньку і падыбаў да лесу.Чарот.Пад вечар.. на вялікі брукаваны двор казармы.. увайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варыве́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.
Абл. Невялікая варыўня. І лік будынін не маленькі: Хаціна, пуня, хлевушок, Няхай ён цесны катушок, І ёсць свіронак, варывенька.Колас.Праз паўгадзіны сям’я пакінула свой дом, знайшоўшы часовы прыпынак у цеснай варывеньцы, дзе трымалі бульбу і іншую гародніну.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алёс, алёсу і альсу, м.
Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі.Ракітны.Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл.
1. Мяўкаць (пра ката). Чмякнуўшыся з печы, кот пацёрся ля .. ног [Улляны], а потым ускочыў на табурэтку ля кухоннага стала і, не зводзячы жоўтых вачэй, ціха, нібы праз зубы, каўкаў і каўкаў.Гаўрылкін.// Каркаць (пра галку).
2. Назойліва прасіць, канькаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаля́зка, ‑а, н.
1.Разм. Лязо гэбля, фуганка, барана і пад. — Цэх план дае, дык якая гаворка пра стамескі, жалязкі, — садзіцца на крэсла і смяецца начальнік.Мыслівец.
2.Абл. Прас, які награваюць на агні. Учора [маці] прасавала мне кофту і жалязкам пляму іржавую пасадзіла!..Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мул1, ‑а, м.
Помесь кабылы і асла.
мул2, ‑у, м.
Абл. Іл. Зазнаў тут бедны човен гора: Каламі Костусь яго пора І ва ўсе бокі яго круціць, Ды толькі воду каламуціць, Бо тут гразі больш, чым вады, І мулу, рознае брыды.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мячэ́ўнік, ‑у, м.
Абл. Рагоз. Нешырокі пакручасты ручай, скрозь парослы трыснягом і такім магутным мячэўнікам, што скрозь яго, здавалася, без касы і не пройдзеш.Шашкоў.Між купкамі хмызнякоў яшчэ шмат асталося глыбокіх вокнаў-балачын, якія блішчалі чорнай вадою пад зелянінай мячэўніку і кугі.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́бак, прысл. і прыназ.
Абл.
1.прысл. Побач, каля каго‑, чаго‑н. Паклаўшы папку обак, Пракоп садзіўся на лаву.Вітка.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназ. «обак» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне збоку, побач, каля каго‑, чаго‑н. Обак калідора Камеры відны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)