ка́псула
(лац. capsula = каробачка)
1) аддзяляльная частка касмічнага лятальнага апарата, якая дасягае паверхні нябеснага цела;
2) абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца прыгатоўваецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме;
3) анат. тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гамалагі́чны
(ад гамалогія)
які мае аднолькавыя адносіны да чаго-н., падобны;
г-ыя рады — групы арганічных злучэнняў з аднолькавымі хімічнымі ўласцівасцямі і падобнай будовай;
г-ыя органы — органы жывёл і раслін, якія маюць у асноўным аднолькавую будову, але выконваюць розныя функцыі (напр. рука чалавека і крыло птушкі); параўн. аналагічны 2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ра́да
(польск. rada, ад ням. Rath)
1) савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Польшчы і Беларусі (напр. паны-р. Вялікага княства Літоўскага);
2) сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў, нарада;
3) парада;
4) сродак, паратунак, выйсце;
няма рады — няма выйсця;
не даць рады — не справіцца з кім-н., чым-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кра́йнасць, ‑і, ж.
1. Празмернае праяўленне чаго‑н., крайняя ступень чаго‑н. Крайнасці ў поглядах. □ — У цябе, брат, усё крайнасці, няхай ты згары, — заўважыў са смехам Садовіч. Колас.
2. перан. Што‑н. зусім непадобнае на іншае, процілеглае іншаму. Кідацца з адной крайнасці ў другую. □ Нездарма кажуць, што крайнасці сходзяцца, розныя полюсы прыцягваюць адзін другі. Кучар.
3. Вельмі цяжкае і небяспечнае становішча. Давесці да крайнасці.
•••
Да крайнасці — вельмі, надзвычайна, у вышэйшай ступені. Брыгада знаходзілася ў бесперапынных баях і паходах і сілы яе былі напружаны да крайнасці. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катэго́рыя, ‑і, ж.
1. Асноўнае філасофскае паняцце, якое адлюстроўвае найбольш агульныя ўласцівасці і сувязі прадметаў і законы развіцця з’яў аб’ектыўнай рэальнасці. Катэгорыя часу. Катэгорыя неабходнасці. Катэгорыя формы і зместу.
2. У навуковай тэрміналогіі — родавае паняцце, якое абазначае разрад з’яў, прадметаў або найбольш агульную іх прымету. Граматычныя катэгорыі. Катэгорыя роду. Гістарычныя катэгорыі.
3. Група аднародных прадметаў, з’яў або асоб, якая выдзяляецца па якіх‑н. прыметах. Калектывізацыя робіць людзей і шчырымі прыяцелямі і зацятымі ворагамі, падзяляючы іх на розныя катэгорыі. Колас. Пашкоджанні, нанесеныя Бандарчуку, адносіліся да катэгорыі лёгкіх. Капусцін.
[Ад грэч. katēgoria — выказванне, суджэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. падналёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. падналяж; зак.
Разм.
1. Налегчы, націснуць на што‑н. з большай сілай. Падналегчы на рычаг. □ Дзве каманды ваенных, ухапіўшыся за розныя канцы каната, стараліся перацягнуць адна адну.. Вось адна каманда падналегла і павольна пачала цягнуць другую да белай рысы. Хомчанка. Я падналёг на напіраўшых і прапусціў зялёны капялюшык да прылаўка. Нядзведскі.
2. перан. Шчыра ўзяцца за якую‑н. работу. Падналегчы на вучобу. □ Вострачы мянташкай касу,.. Васіль пусціў услед грабельнікам: — Сюды, бабкі, падналяжам разам. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.
1. Павесіць у розных месцах (некалькі, шмат прадметаў). На сценах развесіў [агітатар] плакаты аб рабоце жывёлаводаў. Шчарбатаў. Убілі ў зямлю некалькі калоў, развесілі на іх вопратку. Лупсякоў.
2. Расцягнуўшы, расправіўшы, павесіць. Развесіць коўдру. □ Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Развесіла сушыць на біле ложка вобмацкам — агню не было. Чорны.
3. Шырока, у розныя бакі раскінуць (голле). Утульней развесілі голле Яліны ў нізінах сырых. Колас.
•••
Развесіць (распусціць) вушы (іран.) — слухаць даверліва, з цікаўнасцю.
Развесіць губы (іран.) — быць безуважным, пасіўнічаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.
Разнесці ў розныя бакі (ветрам); пусціць па ветры. Ветрык развеяў туман, перастала імжыць. П. Ткачоў. Каля плёсу віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў. Федасеенка. // перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць. Развеяць трывогу. □ Пачуўся ўсплёск, успыхнула злосць у душы рыбака, а злосць гэтую развеяў звонкі дзявочы смех. Брыль. Каб як-небудзь развеяць сумны настрой, Максім спытаў у Сяргея: — Як табе тут жывецца ў горадзе? Машара. Нясмелы агеньчык развеяў паўзмрок, і хата зноў стала пустой і ціхай. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Легчы, шырока раскінуўшы рукі, ногі. Ля ганка, на каменні ў нязручных позах раскінулася некалькі чалавек. Лынькоў. // Шырока, у розныя бакі працягнуць свае галіны, лісты; пышна разрасціся. Разгалістыя сосны, быццам зялёныя шатры, раскінуліся на пясчаным узгорку ўскрай лесу. Колас.
2. Размясціцца дзе‑н., заняўшы сабой вялікую прастору; далёка працягнуцца. Вунь аж да Нёмана раскінуўся бяскрайні луг. С. Александровіч. Ад вакзала да самага Амура раскінуўся вялікі новы горад. Грахоўскі.
3. Разм. Патраціцца на што‑н. Гаспадарлівы не надта раскінецца. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм.
1. Рассунуцца, расставіцца ў розныя бакі. Пальцы Міронавы растапырыліся, пусцілі Лазараву кашулю, а сам ён няўдала сагнуўся, адсунуўся і лёг на мяшок. Галавач. // Падняцца тырчма; натапырыцца. Гента на страсе растапырылася, як пер’е ў мокрай птушкі. Грамовіч.
2. Стаць або сесці, расставіўшы ногі або рукі. На памост падняўся кат, .. усе прымоўклі .. А тады моцна стаў, растапырыўшыся, бо пачалі ўзводзіць на памост Якуша. Скрыган. // перан. Распасцерціся ўшыркі, раскінуўшы вецце, галіны і пад. [Ігруша] дзіка расла, растапырыўшыся і пакрывіўшыся над шырокім жытнім полем. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)