А́НДЭРСАН ((Anderson) Марыян) (17.2.1902, Філадэльфія—1993),
амерыканская спявачка (кантральта). Адна з буйнейшых камерных спявачак 20 ст. Дэбютавала ў канцэртах у 1925, у оперным т-ры ў 1955. Першая негрыцянка, якая выступала на сцэне т-ра «Метраполітэн-опера» ў Нью-Йорку. Валодала голасам велізарнага дыяпазону, выконвала і партыі сапрана. Мела разнастайны рэпертуар. Пакінула выканальніцкую дзейнасць у 1965. Напісала аўтабіяграфію (рус. пер. у зб. «Выканальніцкае мастацтва замежных краін». Вып. 1. М., 1962).
т. 1, с. 364
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́СЕНІК (Jesenik),
кліматычны курорт у Чэхіі. На схілах аднайм. гор паблізу мяжы з Польшчай. Развіваецца з 19 ст., калі мясц. лекарам-практыкам была пабудавана першая ў Еўропе водалячэбніца. Умераны клімат, ахаванасць ад вятроў, хваёвыя лясы ствараюць умовы для лячэння хвароб ц. н. с. (пераважна неўрозаў) і органаў дыхання. Папулярнае месца адпачынку, турызму і зімовага спорту. У наваколлі арх.-гіст. помнікі (стараж. замкі), помнікі прыроды (пячоры, горныя і лясныя комплексы і інш.).
т. 6, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ПУ ((Lupu) Васіль) (? — 1661),
гаспадар (князь) васальнага Турцыі Малдаўскага княства ў 1634—53. Пры Л. ў г. Ясы адкрыты Славяна-грэка-лацінская акадэмія (1640) і першая малд. друкарня (1641), дзе выдадзены першы друкаваны збор законаў у Малдове «Улажэнне» (1646). У выніку паходаў Б.Хмяльніцкага ў Малдову (1650 і 1652) Л. вымушаны быў заключыць з ім саюз (1652). У 1653 скінуты з прастола Георгіем Стэфанам. Памёр у зняволенні ў Стамбуле.
т. 9, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНДЗІ́БУЛЫ (лац. mandibula сківіца ад mando жую, грызу),
жвалы, верхнія сківіцы, першая пара сківіц, відазмененыя галаўныя канечнасці ў членістаногіх (ракападобныя, мнаганожкі, насякомыя). Найчасцей маюць выгляд вышчарбленых пласцінак. У форм з грызучым ротавым апаратам забяспечаны патаўшчэннямі і зубцамі, што дапамагае разгрызаць і раздрабняць корм. У форм з колюча-сысучым апаратам забяспечваюць праколванне здабычы і ўсмоктванне вадкага корму. У форм з грызуча-ліжучым апаратам (пчолы) маюць выгляд шыпікаў; у матылёў рэдукаваныя.
т. 10, с. 76
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЯ ПА́РТЫЯ Францыі,
першая марксісцкая партыя ў Францыі ў 1879—1901. Створана паводле рашэння Марсельскага рабочага кангрэса (1879), праграма прынята на Гаўрскім кангрэсе (1880). Кіраўнікі — Ж.Гед і П.Лафарг. Прапагандавала марксізм, падтрымлівала стачкі рабочых, змагалася супраць калан. палітыкі ўрада, у 1893 правяла 12 сваіх дэпутатаў у парламент. З 1899 змагалася супраць мільеранізму (гл. А.Мільеран). У 1901 аб’ядналася з інш. антымільеранісцкімі групоўкамі ў Рэв. сацыяліст. саюз (з 1903 Сацыяліст. партыя Францыі).
т. 13, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІ́ЛЬНЫ ДОМ,
комплексная лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання мед. дапамогі цяжарным жанчынам, парадзіхам, нованароджаным, гінекалагічным хворым. Бывае агульнага і спецыялізаванага (паводле віду паталогіі — сардэчна-сасудзістых, эндакрынных захворваннях, невыношванні цяжарнасці і інш.) тыпаў. Аказвае дапамогу паводле тэр. прынцыпу (першая і неадкладная мед. дапамога незалежна ад месца жыхарства). Мае стацыянар (аддзяленні: родавае, пасляродавае, паталогіі цяжарных, абсервацыі, гінекалогіі, нованароджаных) і жаночую кансультацыю (амбулаторная лячэбна-прафілакт. дапамога цяжарным жанчынам і гінекалагічным хворым).
У.І.Дуда.
т. 13, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКАЯ (Тамара Рыгораўна) (н. 27.5.1940, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. эстрадная спявачка. Засл. арт. Беларусі (1974). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1971). З 1963 салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы лірычная задушэўнасць, мяккасць, цеплыня, пранікнёнасць. Аснову рэпертуару складаюць творы бел. кампазітараў. Першая выканаўца многіх песень Л.Абеліёвіча, У.Будніка, Г.Вагнера, В.Войціка, Я.Глебава, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, І.Лучанка, У.Прохарава, Ю.Семянякі, Э.Ханка.
т. 13, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аза́рд ’запал’ (Бяльк.), азарт ’тс’ (БРС). Першая форма запазычана (XVII ст.) з польскай мовы (azard, hazard), у якую яно трапіла з французскай. Другая форма ў беларускую мову папала з рускай у найноўшыя часы. Першакрыніца гэтых слоў араб. az‑zahr ’косць для гульні’ Шанскі, 1, А, 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацухмо́ліць ’памусоліць’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑ са значэннем ’пашырэнне дзеяння па усёй плошчы’) і цух‑мол‑іць, у якім першая частка узыходзіць да ням. zucken ’торгаць, біцца, дрыжэць, матляцца’, а другая складаецца з экспрэсіўнага нарашчэння асновы ‑м‑ і ‑ол‑, параўн. крамзолі — крэмсаць, мусоліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касма...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да космасу, да касмалогіі, напр.: касмафізіка, касмахімія, касмахраналогія;
2) які мае адносіны да касманаўтыкі як да навукі, напр.: касмабіялогія, касмамедыцына, касмапсіхалогія;
3) які мае адносіны да касмічных палётаў, да знаходжання чалавека ў космасе, напр.: касмаадкрывальнік, касмаплавальнік, касмаплаванне, касмапраходзец, касмацэнтр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)