адпо́р, ‑у, м.

Адбіццё нападу. Толькі ўзніме вораг зброю — Мы адпор яму дадзім. Журба. // Процідзеянне каму‑, чаму‑н. Рэвалюцыйная літаратура дапамагала вызваленчым сілам Народнага фронту даць рашучы адпор фашысцкай ідэалогіі. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асяні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.

Высок. Нечакана з’явіцца, узнікнуць (пра думку, здагадку і пад.); прыйсці на думку каму‑н. Раптам Барыса асяніла яшчэ адна ідэя. Асіпенка. І новая думка асяніла.. [цётку Ганну]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ручка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выручаць — выручыць (у 1 знач.).

2. Утаргаваныя грошы. Здаць выручку ў банк.

•••

На выручку (пайсці, кінуцца і пад.) — на дапамогу каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зайздро́сна,

1. Прысл. да зайздросны.

2. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё зайздрасці, якое перажывае хто‑н. Мне проста зайздросна, Што шмат на пляцоўцы Машын і рабочых У сіняй спяцоўцы. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑седзіць; зак., каго.

Разм. Пашкодзіць каму‑н. у чым‑н., ашукаць. [Антон:] — Мне дзядуля часта расказваў пра вашу паездку. [Яўхім:] — Мусіць, і пра жуліка табе гаварыў, як той падседзеў нас? Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Служыць, прыслужваць каму‑н. Макрына ажывілася і як бы памаладзела. Яна завіхалася каля Андрэя і паслугоўвала яму, калі ён, распрануўшыся да пояса, мыўся на дварэ. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак., каго-што.

Разм. Сунуць, даць што‑н. каму‑н. [Бацька:] — Можа грошай трэба будзе паткнуць доктару.., дык што ж ты зробіш. Чорны.

•••

Нос паткнуць — сунуцца, паказацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; зак.

Праявіць цікавасць да каго‑, чаго‑н. Прылуцкі нават не пацікавіўся, каму і навошта патрабуюцца такія матэрыялы. Новікаў. Урач пацікавілася, як Міколава нага, якую яна нядаўна лячыла. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяле́гаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.

Абл. Аддаваць шмат увагі каму‑, чаму‑н., любоўна даглядаць; песціць. Густыя светла-каштанавыя валасы, якіх.. [Чорны] ніколі не песціў і не пялегаваў, кучаравіліся самі сабой. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светлабо́кі, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі бакамі (пра жывёлу, птушак, дрэвы). Андрэй з начальнікам штаба і камандзірамі атрадаў Павольна ішоў між стромкіх, светлабокіх соснаў і аглядваў тых, каму ўдалося вырвацца з блакады. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)