ЧО́РНЫ БОР,
вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Магілёў—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнЗ ад г. Быхаў, 37 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Семуковічы. 319 ж., 139 двароў (2003). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 17, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРПІ́ЛАЎКА,
вёска ў Гомельскім р-не, на правым беразе р. Сож. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 40 км на Пд ад Гомеля. 669 ж., 338 двароў (2003). Лясніцтва, дзіцячы санаторый «Верасок». Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 17, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧО́МЫСЛІЦА,
вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Дзяржынск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдЗ ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Памыслішча. 1655 ж., 571 двор (2003). Навук.-доследная гаспадарка БДУ «Шчомысліца». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія могілкі сав. воінаў.
т. 17, с. 500
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕВІЧЫ,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 22 км ад горада і чыг. ст. Орша, 102 км ад Віцебска. 432 ж., 180 двароў (2003). Сярэдняя школа і школа-сад, б-ка, Дом культуры, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 18, кн. 1, с. 252
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
council1 [ˈkaʊnsl] n.
1. саве́т, ра́да;
a council house дом, які́ належыць муніцыпа́льнаму саве́ту;
the city council муніцыпа́льны саве́т, муніцыпалітэ́т;
the Security Council Саве́т Бяспе́кі (ААН)
2. нара́да;
hold a council право́дзіць нара́ду
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ransack [ˈrænsæk] v.
1. (for) абшу́кваць, абша́рваць (дом, чамадан і г.д.);
ransack the town for a book абабе́гчы го́рад у по́шуках патрэ́бнай кні́гі
2. гра́біць, рабава́ць;
ransack smb.’s pockets абчы́сціць чые́-н. кішэ́ні
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ад’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.
1. Едучы, аддаліцца на нейкую адлегласць. Ад’ехаць на некалькі крокаў. Ад’ехаць хат за дзесяць. Ад’ехаць ад сяла кіламетраў пяць. Далёка ад’ехаць.
2. Паехаць куды‑н., пакінуць дом (сяло, горад). Ад’ехала Вольга, і на сэрцы Андрэя зрабілася цяжка. Пестрак.
3. Разм. Перастаць шчыльна прылягаць да чаго‑н., адысці. Дзверы ад’ехалі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́ка, прысл.
1. Прысл. да дзікі.
2. Са страхам, спужана. — Зараз загарыцца наш дом, — сказала Марына, дзіка азіраючыся. Чорны.
3. у знач. вык. Дзіўна, незвычайна. [Валя:] Людзі мастацтва і раптам здраднікі. Як гэта агідна, дзіка і незразумела. Карпаў.
4. у знач. вык. Глуха, запушчана. Я ў сад пайшоў. Усё глуха, дзіка. Усё травою зарасло. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карчма́, ‑ы́; мн. ко́рчмы (з ліч. 2, 3, 4 карчмы́), ко́рчмаў; ж.
Пітны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Расіі (галоўным чынам на Украіне, у Беларусі і Польшчы). — У хаціне спачатку карчма была, бо непадалёк бальшак праходзіў. І людзі забягалі сюды падсілкавацца на дарогу. Няхай. Дзень у дзень .. спыняліся ў пасадзецкіх корчмах дзесяткі фурманак. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
1. Дадаць якія‑н. дэталі, штрыхі (на малюнку, фатаграфіі). Падмаляваць фон на фатаграфіі.
2. Паднавіць афарбоўку, падфарбаваць злёгку, дадаткова. Падмаляваць вокны. □ Дом [жыхары] ачысцілі, падмалявалі, здалі пад кватэры панам чыноўнікам. Брыль. // Разм. Падфарбаваць губы, бровы і пад.
3. перан. Маскіруючы недахопы, зрабіць факты больш прыемнымі. Падмаляваць рэчаіснасць у апавяданні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)