атама́нка

(фр. ottomane, ад тур. Othman = імя султана, заснавальніка Асманскай імперыі)

шырокая мяккая канапа з трыма здымнымі падушкамі замест спінкі і з валікамі па краях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

герметыза́цыя

(ад егіп. Hermes = імя легендарнага егіп. мудраца, якому, між іншым, прыпісвалі ўменне закрываць пасуду)

забеспячэнне непранікальнасці вытворчых памяшканняў і абсталявання для вадкасцей і газаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апало́н

(гр. Apollon = імя бога мудрасці, апекуна мастацтва ў старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай міфалогіі)

1) перан. прыгожы стройны мужчына;

2) прыгожы буйны дзённы матыль сям. паруснікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

альдзі́ны, а́льды

[ад лац. Aldus = імя венецыянскага друкара Альда Мануцыя (1449—1515)]

кнігі, выдадзеныя ў 1494—1597 гг. у Венецыі ў друкарні, заснаванай Альдам Мануцыем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ніо́бій

(н.-лац. niobium, ад гр. Niobe = імя дачкі міфічнага цара Тантала)

хімічны элемент, светла-шэры метал; выкарыстоўваецца ў ракетабудаванні, авіяцыйнай і касмічнай тэхніцы, радыёэлектроніцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

персеі́ды

(ад гр. Perseus = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага героя, сына Зеўса і Данаі)

вялікі паток метэораў, якія ляцяць штогод каля 12 жніўня з боку сузор’я Персея.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рабінзо́н

(англ. Robinson = імя героя рамана Д. Дэфо «Рабінзон Круза»)

пра чалавека, вымушанага жыць у бязлюдным месцы і самому здабываць сабе ўсё неабходнае для жыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

футуры́зм

(іт. futurismo, ад лац. ftiturus = будучы)

кірунак у еўрапейскім мастацтве пач. 20 ст, які ў імя стварэння «мастацтва будучага» адмаўляў рэалізм і культурную спадчыну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эзо́паўскі

(ад гр. Aisopos = імя старажытнагрэчаскага байкапісца 6 ст. да н.э.)

багаты алегорыямі, намёкамі з мэтай скрыць сэнс выказвання (напр. э-ая мова, э. стыль).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЦЭ́ЗАР, кесар (лац. Caesar),

у Старажытным Рыме першапачаткова імя адной з галін патрыцыянскага роду Юліяў, да якой належаў Гай Юлій Цэзар; у час імперыі тытул самога імператара і яго нашчадкаў.

т. 17, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)