прыме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ‑мёрз, ‑мерзла; зак.
1. Прыстаць да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу. Зашчэпка форткі, якую .. [Веля] ўзялася адчыняць, добра прымерзла.Савіцкі.Пахлі .. [бярвёны] смалой, лясной прэласцю, ігліцай, што прымерзла да вуглаватых камлёў з белымі елачкамі падсочкі.Шамякін.
2. Крыху, не поўнасцю замерзнуць; падмерзнуць. — Дзве каровы, як горы, зусім яшчэ свежыя.. Нават і прымерзлі крыху, такшто мяса не трэба ні саліць, ні ў лядоўню цягнуць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выпрастацца, разагнуць спіну. Бабка Параска спыніла работу, разагнулася. З яе сухога, круглага твару пазбягалі маршчынкі. Яна засмяялася.Колас.Калі Гарбачэня разагнуўся, то крокаў за дзвесце ад сябе ўбачыў падгалістую ласіцу з ласянём, якая, відаць, прыйшла на вадапой.Гурскі.// Стаць простым, роўным (пра што‑н. сагнутае). Кручок разагнуўся. □ І на дзіва змяніўся чалавек: патлусцеў, раздабрэў на белых харчах так, што і спіна разагнулася.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. разгроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што.
Адгрэбці ў розныя бакі, раскідаць што‑н. сыпкае, рыхлае. Дзеці разграблі салому і трэскі, нарысавалі кіёчкам «класы».Брыль.Гэта было зімою, сястра Настася разгрэбла снег і дастала барвенак.Хведаровіч.// Расчысціць ад чаго‑н. сыпкага, рыхлага і пад. Разгрэбці дарогу. □ Мірон разгроб пару шырэй, глыбей, так, каб агонь быў пад верхнім пластом зямлі.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхо́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак. і незак.
1.Разм. Патраціць (траціць) свае сродкі на што‑н. Расходавацца на падарункі.
2.(1і2ас.неўжыв.). Траціцца (патраціцца), ісці (пайсці) на што‑н. Прадукты расходуюцца неэканомна. □ Маладых сіл было многа; здавалася, ніколі не вычарпаеш іх, і расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але маладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад свае нівы.Колас.
3.толькінезак.Зал.да расходаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.
Ператвараць у руіны; разбураць. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады, нішчаць людзей.В. Вольскі.Бывае і так, што руйнуе Плаціну вада; у гэтую пору Струяцца апошнія хвалі І сохне няшчасны ставок.Багдановіч.// Ліквідаваць, знішчаць. А лепш за ўсё гаіла .. [Зосіны] душэўныя раны дабрата людская. Яна руйнавала рэшткі недаверу яе да людзей і жыцця.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Гніючы, разбурыцца; згнісці, струхлець, спарахнець. Труп сатлеў ужо напалову, час знішчыў рысы твару.Лынькоў.Дакументы настолькі сатлелі, што прачытаць іх было амаль немагчыма.«Беларусь».
2. Тлеючы, згарэць, ператварыцца ў попел. Старая [лазня] згарэла тры гады назад. Не тое каб агнём, а проста — так ужо напалілі, такі быў у ёй мятны ды густы дух з парай, што яна ціха сабе сатлела за ноч, не вытрывала.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́цень, трутня, м.
1. Самец у пчалінай сям’і. Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд.Купала.
2.перан.Разм. Той, хто не працуе, а жыве за кошт працы другіх; лодар. Скардзіцца, што ныюць плечы У яго з юначых пор... Эх ты, труцень чалавечы! Як з табой нам жыць. Рыгор?!Ставер.Можа Іосіф і ёсць прычына таго, што Джыавані так высмейвае ўсіх манахаў, як трутняў і лежабокаў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Раззлавацца, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, абвінавачваннямі, пагрозамі; пачаць помсціць каму‑н. — Я табе так скажу, — быццам і не чуў Мацеевых слоў, вёў далей Хмыль. — Жыць кожнаму трэба... Вось ты на мяне на сходзе ўз’еўся, а за што?М. Стральцоў.[Гаўрута:] — Добра зрабілі, што не задзіраліся з .. [жулікамі], бо гэтая шайка, калі б уз’елася, нарабіла б вам бяды.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штось1, чагось, чамусь, штось, чымсь, аб чымсь, займ.неазначальны.
Тое, што і штосьці 1. Вусны.. [Джуліі], не перастаючы, шапталі штось незразумелае, іншамоўнае, але Іван і без таго адчуваў усё.Быкаў.— Ну, маладзіца, прысядзь трохі: маю штось у цябе запытаць, — лагодненька пачынае Гудзілка.Колас.
штось2, прысл.
Тое, што і штосьці 2. Штось пад канец сваволіць сэрца, Прыступак пяць бы тут [на лесвіцы] адняць.Прыходзька.Як відаць, .. [сабака] не выспаўся або так штось заленаваўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)