САБАДЭ́ЛЬ (Sabadell),

горад на ПнУ Іспаніі, у аўт. вобл. Каталонія, прамысл. спадарожнік г. Барселона. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці; тэкст. машынабудаванне, вытв-сць эл. абсталявання, прыладабудаванне.

т. 14, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-ГАНСА́ЛУ (São Gonçalo),

горад на ПдУ Бразіліі, у бухце Гуанабара, прамысл. спадарожнік г. Рыо-дэ-Жанейра. Засн. ў 1647. Каля 1 млн. ж. (2000). Марскі порт. Прам-сць: цэм., металургічная, хім., нафтаперапр., харчовая.

т. 14, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕВЕРАДАНЕ́ЦК,

горад у Луганскай вобл. на Украіне. Размешчаны ў даліне р. Северскі Данец, каля чыг. станцыі Лісічанск.Каля 150 тыс. ж. (2001). Прам-сць: ВА «Азот» і «Шклопластык», прыладабудаванне, вытв-сць ЭВМ, дрэваапр., буд. матэрыялаў.

т. 14, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕН-П’ЕР (Saint-Pierre),

горад, адм. ц. франц. ўладання Сен-П’ер і Мікелон, на ўсх. беразе в-ва Сен-П’ер. Каля 6 тыс. ж. (2001). Марскі порт. Аэрапорт. Цэнтр рыбалоўства і рыбаперапр. прам-сці.

т. 14, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТА́ЙНМУТ (Tynemouth),

горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі, у канурбацыі Тайнсайд. Каля 100 тыс. ж. (2001). Рыбалавецкі порт на Паўночным м., каля вусця р. Тайн. Прам-сць: маш.буд., хім., дрэваапр., харч., швейная. Клімат. курорт.

т. 15, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТА́НТА,

горад у Егіпце, у дэльце р. Ніл. Адм. ц. мухафазы Гарбія. Каля 400 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, шэрсцепрадзільная, алейная. Саматужна-рамесніцкая вытв-сць нац. адзення.

т. 15, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТУ́ЛАВА,

вёска ў Віцебскім р-не, каля р. Віцьба. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Тулава». За 2 км ад усх. ускраіны г. Віцебск. 1808 ж., 707 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 16, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭЛАНАЙПУ́РА (Telanaipura),

горад у Інданезіі, на ПдУ в-ва Суматра. Адм. ц. прав. Джамбі. Каля 350 тыс. ж. (2001). Порт на р. Хары (Джамбі). Цэнтр раёна здабычы нафты. Першасная перапрацоўка натуральнага каўчуку. Ун-т.

т. 16, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАХДЖАХАНПУ́Р,

горад на Пн Індыі, на р. Дэоха (левы прыток р. Ганг), штат Утар-Прадэш. 280 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел, гандл.-прамысл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, цукр. трыснёг). Тэкст. прадпрыемствы. Дывановае ткацтва.

т. 17, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прово́рность быстрыня́, -ні́ ж., жва́васць, -ці ж., бо́рздасць, -ці ж., шпа́ркасць, -ці ж.; спры́тнасць, -ці ж., паваро́тлівасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)