алёс, алёсу і альсу, м.
Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл.
1. Мяўкаць (пра ката). Чмякнуўшыся з печы, кот пацёрся ля .. ног [Улляны], а потым ускочыў на табурэтку ля кухоннага стала і, не зводзячы жоўтых вачэй, ціха, нібы праз зубы, каўкаў і каўкаў. Гаўрылкін. // Каркаць (пра галку).
2. Назойліва прасіць, канькаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаля́зка, ‑а, н.
1. Разм. Лязо гэбля, фуганка, барана і пад. — Цэх план дае, дык якая гаворка пра стамескі, жалязкі, — садзіцца на крэсла і смяецца начальнік. Мыслівец.
2. Абл. Прас, які награваюць на агні. Учора [маці] прасавала мне кофту і жалязкам пляму іржавую пасадзіла!.. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мул 1, ‑а, м.
Помесь кабылы і асла.
мул 2, ‑у, м.
Абл. Іл. Зазнаў тут бедны човен гора: Каламі Костусь яго пора І ва ўсе бокі яго круціць, Ды толькі воду каламуціць, Бо тут гразі больш, чым вады, І мулу, рознае брыды. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мячэ́ўнік, ‑у, м.
Абл. Рагоз. Нешырокі пакручасты ручай, скрозь парослы трыснягом і такім магутным мячэўнікам, што скрозь яго, здавалася, без касы і не пройдзеш. Шашкоў. Між купкамі хмызнякоў яшчэ шмат асталося глыбокіх вокнаў-балачын, якія блішчалі чорнай вадою пад зелянінай мячэўніку і кугі. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́бак, прысл. і прыназ.
Абл.
1. прысл. Побач, каля каго‑, чаго‑н. Паклаўшы папку обак, Пракоп садзіўся на лаву. Вітка.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. «обак» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне збоку, побач, каля каго‑, чаго‑н. Обак калідора Камеры відны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́странь, ‑і, ж.
Абл. Прастор (у 1 знач.). [Паруснік] белым лебедзем плыве па сіняй пространі мора. Самуйлёнак. Не паспее згусціцца цемра на палявой пространі, не пагасне бледная палоска на паўднёвым захадзе,.. як ужо святлее ўсход. Хадкевіч. Сям-там плывуць над сіняй пространню белыя парусы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.
Абл. Прыпыніцца, прыстаць. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны раскатны рогат. Зарэцкі. І толькі прытарнаваўся я, ногі пад сябе падкурчыў, як адчыніліся дзверы і ўвайшоў рослы такі, над усімі піянерамі большы. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычо́лак, ‑лка, м.
Абл. Скат чатырохскатнай страхі над папярочнай сцяной. Дагэтуль бачу блакітна-белыя сцены падлюблінскіх хат з адным акном на вуліцу, якое глядзіць з-пад шэрай чупрыны саламянага прычолка. Брыль. Андрэй з Вольгай і Верасам заехалі на падворак нізкай хаты з саламяным прычолкам. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́песак, ‑ску, м.
Абл. Клопат, стараннасць, руплівасць. Амбражэвіча ў раёне ўсе звалі бацькам, як за гады, так і за разумную сталасць і сапраўды бацькоўскі рупесак і клопат аб усім. Мурашка. Мінуліся вясёлыя забавы, — І матчын рупесак, яе трывогі Душу дзіцячую кранулі без пары. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)