разгара́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгарачыць.

2. у знач. прым. Разагрэты (работай, хадой і пад.); гарачы. З зямлі патыхала вячэрнім спакоем, мокры мяшок з рыбаю прыемна студзіў разгарачаную спіну. Капыловіч. Хлопчык сцябаў і сцябаў разгарачанага каня, пакуль не паглыбіўся далёка ў лес. Курто. // перан. Узбуджаны, растрывожаны. Разгарачаная фантазія Дзічкоўскага зусім разгулялася. Алешка. // Які выяўляе ўзбуджанасць, растрывожанасць. — Прызямліліся, тата? — бліснуўшы разгарачанымі вачыма, спытаў Алег. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгне́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгневаць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане гневу. Міколка з дзедам, не кідаючыся дужа ў спрэчкі, адразу ж падаліся вон з вагона, далей ад разгневанай маці. Лынькоў. // Які выяўляе гнеў. — Забойцы, ірады, што вы робіце! — крычала разгневаным голасам старая маці. Дамашэвіч. [Язэп] бачыў злосныя, разгневаныя вочы жанчын і разумеў, што ніякая сіла не можа ўжо спыніць іх. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчу́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расчуліць.

2. у знач. прым. Прыемна ўсхваляваны. — Іван Міхайлавіч, любы вы мой... — толькі і змог адказаць расчулены дырэктар, прытуліўшы шчаку да суконнага пінжака брыгадзіра. Б. Стральцоў. Расчуленая Аксіння, якую Надзя ўпершыню назвала не проста цёткай, а Аксінняй Захараўнай, пацалавала яе. Лынькоў. // Які паддаўся жалю, чуллівасці. [Марак], расчулены, выняў маленькі кашалёк, пакапаўся ў ім і нечакана падарыў дарагую манету. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссяліць.

2. у знач. прым. Пераселены з ранейшага месца; далучаны да іншых. Вуліца вырасла за адзін год, са сселеных хутароў, — дальніх, лясных і блізкіх, палявых, — але сядзіба Драбка засталася некранутай. Навуменка.

3. у знач. наз. ссе́леныя, ‑ых. Тыя, каго ссялілі з розных месц у адно. З узгорка адкрывалася другая палова вёскі — старадаўніна, вакол якой будаваліся сселеныя з хутароў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узако́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узаконіць.

2. у знач. прым. Устаноўлены, вызначаны якім‑н. законам, пастановай. Я лаўлю [рыбу] ўзаконеным метадам, — сказаў Вярстоўскі. Гаўрылкін. Не любіў і не паважаў [Фокін] аўтарытэтаў, апрача свайго, а ўзаконеныя правілы і распараджэнні лічыў, што яны пісаліся не для яго. Машара. // Які стаў звычайным, перастаў хваляваць, звяртаць на сябе ўвагу. [Дзядзька Міша:] — Гэта не гульня, не спорт,.. а .. узаконенае калецтва! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узра́даваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узрадаваць.

2. у знач. прым. Поўны радасці. Супраць гэтага і я нічога не маю, — сказаў ўзрадаваны Лабановіч. Колас. Потым узрадаваныя бацькі павялі гасцей у хату. Машара. // Які выражае радасць. — А, дзве пані! — пачула пані Свідэрская над галавою незнаёмы і, здавалася, узрадаваны голас. Паслядовіч. На вуліцы сабралася многа людзей, і твары ва ўсіх былі светлыя, узрадаваныя. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураўнава́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ураўнаважыць.

2. у знач. прым. Які мае роўны, спакойны, стрыманы характар. Рэдактар быў, як і заўсёды, спакойны, ураўнаважаны, з тым жа выглядам незалежнага, вясёлага чалавека. Колас. Адчувалася, што доктар не належаў да вельмі спакойных і ўраўнаважаных натур. Васілевіч. // Які выражае спакой, вытрымку. Гэта была зграбная маладая жанчына ў сціплым, але прыгожым адзенні, з спакойнымі ўраўнаважанымі рухамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няво́льніцтва, -а, н.

Рабства, няволя.

|| прым. няво́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палітэкано́мія, -і, ж.; гл. эканомія.

|| прым. палітэканамі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плятка́рства, -а, н.

Распаўсюджванне плётак².

|| прым. плятка́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)