1. Прымацаваць шпількай; прыкалоць. Прышпіліць паперу кнопкамі. □ Галя хуценька, похапкам надзела сукенку, прышпіліла як папала косы і выйшла ў першы пакой.Сабаленка.Рыбаку каля самага сэрца Прышпіліў я значок з Ільічом.Панчанка.
2.перан.Разм. Дадаць, далучыць (звычайна без патрэбы, не да месца). Аўтар «прышпіліў» да персанажаў лірычныя матывы, але нідзе не развіў іх і не паставіў у дзейсную і вобразную залежнасць ад канфлікту і ідэі.«Полымя».// Даўшы, замацаваць за кім‑н. (мянушку, празванне і пад.). Можа з дому яе [мянушку Свярдзёлак] прывёз, з-пад Валожына, а можа тут ужо нашы хлопцы прышпілілі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
eligible
[ˈelɪdʒəbəl]
adj.
1) той, хто мо́жа быць вы́браны або́ прыня́ты (у арганіза́цыю); адпаве́дна кваліфікава́ны; пажада́ны, адпаве́дны
eligible for membership — які́ ма́е пра́ва быць ся́брам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
уто́пія
(англ. utopia, ад гр. u = не + topos = месца)
1) пазбаўленае навуковага абгрунтавання вучэнне аб ідэальным грамадскім ладзе, а таксама літаратурны твор з паказам ідэальнага грамадскага ладу будучага;
2) нерэальны, неажыццявімы на практыцы план; фантазія, мара, якая не можа быць здзейснена.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Вёрт ’абарот’ (КТС) — уласнабеларускае; у мастацкай літаратуры сустракаецца з 20‑х гадоў XX ст. (Ц. Гартны), аднак па форме можа быць вельмі старым прасл.vertъ < і.-е.*u̯ert.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мышапор ’праныра, які можа знайсці ўсё, нават добра схаванае’ (маладз., Янк. Мат.; віл., Нар. сл.), ’дзіцё, якое поркаецца ў матчыных сховах’ (КЭС, лаг.). Да мыш і поркацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гугня́вы, ‑ая, ‑ае.
Які гаворыць або спявае ў нос. Прыгожая маладая дзяўчына не хацела ісці замуж за нелюбімага, ды можа яшчэ якога-небудзь гугнявага .. старога.Краўчанка.// Які мае непрыемнае насавое адценне (пра голас, гаворку). Натоўп людзей не слухаў гугнявага чытання, якое зрывалася на крык.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бесцырымо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які не звяртае ўвагі на агульнапрынятыя нормы паводзін; развязны. Заснавалі і сталі адразу прыкметныя бесцырымонныя кінааператары, фотакарэспандэнты.Карпаў.// Які адыходзіць ад агульнапрынятых нормаў паводзін, звычаяў. Раісу Антонаўну любілі ўсе і можа таму даравалі яе мужу бесцырымоннае ўмяшанне ў чужыя сямейныя справы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаспада́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Эканомны, ашчадны, руплівы ў вядзенні гаспадаркі (пра чалавека). Кабета яна [Кацярына] гаспадарлівая — не можа дапусціць, каб «прадукцыя» псавалася.Скрыпка.[Лукашу], рупліваму і гаспадарліваму, хацелася хутчэй пачынаць уборку.Кавалёў.// Уласцівы такому чалавеку; дзелавы, клапатлівы. Гаспадарлівыя рукі. □ Максімка ішоў і гаспадарлівым вокам аглядаў сенажаць.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́дарыцца, ‑рыцца; зак.
Разм. Нечакана настаць, здарыцца. — Бывае — скарынцы будзеш рад, — сказаў стары. — Мала якая патрэба выдарыцца.Баранавых.// Выдацца, выпасці (пра час). Вясна выдарылася цёплая, лагодная. □ [Аляксей] ведаў, што з гадзіны на гадзіну можа прыйдзецца ехаць на фронт, а тады невядома, калі выдарыцца вольная хвіліна.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іпаста́сь, ‑і, ж.
1. Царкоўны тэрмін для абазначэння адной з асоб хрысціянскай тройцы.
2.перан. Тое, што блізка, цесна далучаецца да каго‑, чаго‑н. іншага. У Таўлая не было дзвюх іпастасей. Сапраўдны паэт не можа не быць рэвалюцыянерам, калі яго народ змагаецца за вызваленне.Лужанін.
[Ад грэч. hypostasis — асоба, сутнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)