група бактэрый, клеткі якіх утвараюць ланцужкі, пакрытыя слізістым чахлом; жывуць у забруджаных вадаёмах, сцёкавых водах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэраты́ты
(ад гр. keras, -atos = рог)
група выкапнёвых малюскаў класа галаваногіх з плоскаспіральнай ракавінай, якія існавалі ў морах ад пермі да трыясу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Га́птка ’пятля’ (Сцяшк. МГ), га́птачка (Сцяшк. МГ, Шат.), га́фтка. Бел.га́фтка (засведчана з XVI ст., Булыка, Запазыч., 80), укр.га́фтка (вядомае з XVIII ст.) запазычаны, паводле Слаўскага (1, 390), з польск.haftka ’тс’, а гэта з с.-в.-ням.haft (ням.Haft); памяншальную форму польск. слова Корбут (PF, IV, 485) тлумачыў запазычаннем з ням. памяншальнага haftchen ’тс’. Форму га́птка (як і га́пка, гл.) можна тлумачыць непасрэдным адлюстраваннем польск.дыял.haptka < ням. (так Сцяц. Нар., 125), але тут (у адрозненне ад га́пка) поўнасцю захоўваецца кансанантная група‑ptk‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багла́й ’гультай, абібок, лежабок, непаваротлівы чалавек’ (Нас., Бяльк., Інстр. лекс., Др.-Падб., параўн. Гарэц.). Рус.дыял.багла́й ’гультай, дармаед’, укр.багла́й, баглі́й. Фасмер (1, 102) лічыць, што зыходзіць трэба з *багла́й ’кавалак дрэва’ (адносна семантыкі параўн. дуб ’дрэва; дурны чалавек’), і параўноўвае гэта слова з баго́р, рус.бага́й, бага́н ’жардзіна з кручком; доўгая жардзіна’ і г. д. Але ўся гэта група слоў не мае надзейнай этымалогіі. Анышкевіч (Словарь, 64) параўноўвае з серб.-харв.ба̏гља ’звязак сена, саломы’, рум.а se bâhlí ’псавацца, гнісці’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тура́ ‘ладдзя (фігура, якая мае форму вежы)’ (ТСБМ, Янк. 3.). Праз рускую мову (тура́) з франц.tour ‘вежа’ < лац.turris ‘тс’, ж. р. якога абумовіў канчатак ‑а. Ст.-бел.тура ‘вежа, асадная вежа’ (1563) запазычана са ст.-польск.tura ‘тс’, якое з франц.tour ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). Гарбуль (Семант. полонизмы, 394) ставіць пад сумненне такі шлях запазычання.
Ту́ра ‘група, партыя’ (мядз., Сл. ПЗБ). З польск.tura ‘чарга, круг, тур’, якое з франц.tour, што з сярэднявечнага лац.turnus ‘вярчальны рух’ (SWO, 1980, 783).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кірауская ваенна-аператыўная група 6/496; 8/138, 234, 239, 258; 9/444; 11/628
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛДУ́ЦКАЯ ГРУ́ПА АЗЁРАЎ,
у Беларусі, на мяжы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл., Мядзельскага р-на Мінскай вобласці і Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., на ЗБел. Паазер’я, у бас.р. Страча, на тэр. ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Уключае невял. азёры Балдук, Глубелька, Ячмянец, Мёртвае, Імшарац, Глубля. Агульная пл. 1,5 км².
Утварылася ў час паазерскага зледзянення, размешчана сярод комплексу водна-ледавіковых формаў рэльефу (адносныя выш. 25—30 м), парослага хваёвым і хваёва-яловым лесам. Азёры адметныя чыстай вадой і адсутнасцю антрапагенных экалагічных парушэнняў, у іх растуць рэдкія ахоўныя водныя расліны (хваснік звычайны і меч-трава звычайная). Па азёрах праходзіць турысцкі маршрут.
чэшскі скульптар. Прадстаўнік барока. Вучыўся ў Італіі, зазнаў уплыў Л.Берніні. Працаваў у Зальцбургу, з 1710 — у Празе. Асн. работы: скульпт.група з св. Луітгардай на Карлавым мосце (1710) і скульпт. аздабленне касцёла св. Клемента (1715—21) у Празе; скульпт. кампазіцыі касцёла і шпіталя, дэкар. статуі ў сядзібе Куке (каля Двур-Кралаве, 1712—19, 1726—29), скульптуры партала замка ў Канапішце (1720-я г.), статуя імператара Карла VI у Ярамержы (пасля 1724), св. Войцех на галоўным алтары касцёла ў Бенешаве (Чэхія, каля 1730).
Я.Ф.Шунейка.
М.Браўн. Святы Войцех на галоўным алтары касцёла ў Бенешаве (Чэхія). Каля 1730.