ЛАЎРО́НКА (Яўген Міхайлавіч) (23.2. 1900, г. Чугуеў Харкаўскай вобл., Украіна — 1987),
расійскі геабатанік. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1946). З 1931 праф. Харкаўскага с.-г. ін-та, з 1934 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэорыі біягеацэналогіі, расліннасці стэпаў і пустынь Еўразіі і Паўн. Афрыкі, раянаванні і картаграфаванні расліннасці, ахове прыроды.
Тв.:
Степи СССР // Растительность СССР. М.; Л., 1940. Т. 2.
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н., праф. (1965). Засл. дз. нав. Беларусі 1978. Скончыў Адэскі мед.ін-т (1931). У 1964—83 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па лячэбным пнеўматораксе, патагенезе і клініцы першаснага туберкулёзу, флюараграфіі і туберкулінадыягностыцы.
расійскі артыст цырка, эквілібрыст. Засл. арт. Беларусі (1954). Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). У цырку з 1928. З сярэдзіны 1940-х г. выступаў як эквілібрыст, узначальваў групавы нумар з серыяй гімнастычных і акрабатычных трукаў пад агульным псеўд. Мілаевы. У 1959—61 маст. кіраўнік Бел. цыркавога калектыву. З 1977 маст. кіраўнік і дырэктар Маскоўскага цырка на Ленінскіх гарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРКО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (31.1.1904, Мінск — 10.8.1992),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1927, у пагранвойсках. У Вял.Айч. вайну удзельнік абароны Масквы, з сак. 1942 камандзір асобнага партыз. атрада імя Дзяржынскага, які дзейнічаў на тэр. акупіраваных Гомельскай, Палескай, Брэсцкай абл. Беларусі, Чарнігаўскай, Сумскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Валынскай абл. Украіны, у 1944 кіраўнік дыверсійнай групы на тэр. Польшчы. У 1945—55 у органах КДБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЫ́НСКІ (Яўген Мікалаевіч) (11.3.1885, г. Ялта, Украіна — 6.3.1957),
расійскі педагог. Правадз.чл.АПН РСФСР (1944). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1922 выкладаў у ВНУ Масквы. У 1944—48 у АПН РСФСР, дырэктар Дзярж. б-кі імя К.Дз.Ушынскага. Першы ў Расіі распрацаваў і чытаў курс па пазашкольнай адукацыі. Навук. працы па праблемах гісторыі педагогікі і школы. Аўтар першага ў СССР падручніка па гісторыі педагогікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКЛАШЭ́ЎСКІ (Яўген Васілевіч) (н. 9.8.1936, в. Лыскі Падляскага ваяв., Польшча),
бел. пісьменнік і перакладчык. Скончыў Пінскае пед. вучылішча (1957). Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це замежных моў (1962—66). Настаўнічаў. З 1972 у час. «Родная прырода», «Маладосць», з 1981 літкансультант СП Беларусі, у 1991—98 у час. «Тэатральная Беларусь». Друкуецца з 1959 (да 1981 пад псеўд.Яўген Верабей). У лірыцы ўслаўляе прыгажосць роднага краю, каханне, адлюстроўвае духоўны свет чалавека, роздум над сэнсам жыцця (зб-кі «Свежасць», 1968; «Світальны водбліск», 1981; «У спрадвечным руху», 1985; «Зара-заранка, зара-вячэрніца», 1989). Прыхільнік паэт. прозы, вострасюжэтных псіхал. твораў. Маральна-этычныя праблемы, жыццё школы ў аповесці «Чатыры Дарогі» (1979). Аўтар аповесці пра лёс настаўніцы «Мёртвая Крыніца» (1988), рамана-даследавання «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча» (1991, Літ. прэмія імя І.Мележа, 1996), п’ес «Чарга» (1992), «Натуршчыца, або Прэзентацыя відэатэатра» (1996). Кн. сатыры і гумару «Ганна з Пухавіч» (1976). На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Пушкіна, М.Лермантава, С.Ясеніна, М.Забалоцкага, А.Міцкевіча, Р.Кіплінга, Э.Хемінгуэя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ПРЫК (Уладзімір Іванавіч) (н. 16.9.1927, в. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1956). Працаваў у Кіеўскай філармоніі, Львоўскім т-ры оперы і балета. З 1963 саліст Бел. філармоніі. Сярод оперных партый: Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртным рэпертуары лірычныя песні, рамансы, оперныя арыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГЛО́Ў (Яўген Данілавіч) (н. 29.10.1924, в. Стрыжанёва Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-патафізіёлаг. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1955 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1973 дырэктар). Працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішачнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай валакністага сарбенту — фасфату цэлюлозы.
Тв.:
Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРО́ШЧАНКА (Яўген Станіслававіч) (н. 25.11.1948, Мінск),
бел. кардыёлаг. Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1973). З 1978 у Бел.НДІ кардыялогіі. Навук. працы па праблемах патагенезу ішэмічнай хваробы сэрца, атэрасклерозу і сардэчнай недастатковасці ў сардэчна-сасудзістых хворых і шляхах дыферэнцыраванай і індывідуалізаванай тэрапіі хворых ішэмічнай хваробай сэрца і сардэчнай недастатковасцю. Чл. Нью-Йоркскай АН (1995).
Тв.:
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАНАЎ (Ігар Леанідавіч) (н. 20.1.1936, г. Екацярынбург, Расія),
рускі спявак (барытон). Засл. арт. Расіі (1970). Скончыў Горкаўскую кансерваторыю (1960), выкладаў у ёй (1980—92). У 1961—87 саліст Горкаўскага т-ра оперы і балета. З 1993 у Бел. акадэміі музыкі. На сцэне Опернай студыі акадэміі паставіў оперы «Утаймаванне свавольніцы» В.Шабаліна, «Любоўны напітак» Г.Даніцэці, «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага, кампазіцыю паводле оперы «Так робяць усе» В.А.Моцарта.