электраўстаноўка або сукупнасць эл. устройстваў для пераўтварэння напружання (трансфарматарная падстанцыя) ці роду эл. току (пераўтваральная падстанцыя), а таксама для размеркавання эл. энергіі паміж спажыўцамі. З’яўляецца прамежкавым звяном у сістэме перадачы эл. энергіі ад электрастанцый да спажыўцоў. На электрыфікаваных чыгунках, у метрапалітэнах, на трамвайных і тралейбусных лініях выкарыстоўваюцца цягавыя падстанцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bulb
[bʌlb]
n.
1) цыбу́ліна f.; гало́ўка, цыбу́лька f.
bulb of onion — гало́ўка цыбу́лі
2) электры́чная ля́мпачка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
геліяста́нцыя
(ад гелія- + станцыя)
электрычная сілавая станцыя, якая працуе ад энергіі сонечных прамянёў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пли́ткав разн. знач. плі́тка, -кі ж.;
пли́тка шокола́да плі́тка шакала́ду;
электри́ческая пли́ткаэлектры́чная плі́тка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
электры́чнасць, -і, ж.
1. Сукупнасць з’яў, у якіх выяўляецца існаванне, рух, узаемадзеянне зараджаных часціц.
Вучэнне аб электрычнасці.
2. Энергія, што атрымліваецца ў выніку выкарыстання такіх з’яў.
Прымяненне электрычнасці ў тэхніцы.
3. Асвятленне, атрыманае на аснове гэтай энергіі.
Запаліць э.
|| прым.электры́чны, -ая, -ае.
Э. зарад.
Э. ток.
Электрычная лямпа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
метрапалітэ́н
(фр. métropolitain = сталічны, ад гр. metropolis = галоўны горад, сталіца)
гарадская падземная электрычная чыгунка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
альтэрна́тар
(н.-лац. alternator, ад лац. alternare = чаргаваць)
электрычная машына, якая выпрацоўвае пераменны ток.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЁМІСТАСЦІ ВЫМЯРА́ЛЬНІК,
электрычная прылада для вымярэння электраёмістасці. Найб. пашыраны Ё.в. маставыя (гл.Мост вымяральны) і лагаметрычныя (гл.Фарадметр). Ёмістасць вызначаюць таксама балістычным метадам вымярэнняў і з дапамогай некалькіх вымяральных прылад непрамым спосабам (метадамі трох вальтметраў, вальтметра — амперметра і інш.).
Схема ёмістасці вымяральніка паводле прынцыпу непасрэдных вымярэнняў: U0 — крыніца пераменнага напружання частатой f0; C0 — узорная ёмістасць; Cx — ёмістасць, якая вымяраецца; R, KH — рэзістар і кнопка ўстаноўкі нуля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНАЯ ПАДСТА́НЦЫЯ,
электрычнаяпадстанцыя для пераўтварэння эл. току пераважна па частаце і колькасці фаз (напр., пераменнага току ў пастаянны). Аснашчаюцца гал. чынам вентыльнымі выпрамнікамі току. Забяспечваюць пастаянным токам электрыфікаваны транспарт, электрахім. ўстаноўкі і інш. На ЛЭП пастаяннага току служаць для пераўтварэння трохфазнага току прамысл. частаты ў пастаянны ў пачатку лініі (выпрамляльныя П.п.) і адваротнага пераўтварэння току ў канцы лініі (інвертарныя П.п., на якіх выкарыстоўваюцца рознага тыпу інвертары).