По́ваз ’воз’ (Федар. 6). Ст.-бел.повозь ’павозка’ (1645), ’павіннасць па перавозцы грузаў’ (1495). Укр.повіз ’павозка; экіпаж’, ст.-укр.повозь ’павіннасць дастаўляць даніну ў двор феадала’, чэш., славац.ρονοζ ’павозка’, польск.powóz ’тс’, ’павіннасць дастаўляць падводы ў панскі ці каралеўскі двор’. Ад *po- і *voziti > вазіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАРЛА́МАЎ Віктар Мацвеевіч (н. 26.5.1936, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). У 1962—79 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў жанрах: бытавым, партрэта, пейзажа. У краявідах, выявах сучаснікаў — імкненне да псіхалагізму, гармоніі і класічнай завершанасці. Сярод твораў: «Мінск. Заходні мост» (1962), «У родны горад» (1964), «Наша вясна» (1966), «Мінск. Няміга» (1968), «Сямейны экіпаж» (1980), «Скрозь сонца, прастору і час» (1989), «Ноч. Царква святой Магдаліны» (1995); партрэты А.Марыкса (1973), А.Тычыны (1984), У.Гмызнікава (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙКА,
1) інструмент для правядзення прамых ліній на плоскасці і выканання некаторых вымярэнняў. Чарцёжная Л. для правядзення паралельных ліній наз.рэйсшынай (бывае Т-падобная і механізаваная, з сістэмай ролікаў і нітак), для правядзення крывых ліній — лякала (гл. таксама Чарцёжна-канструктарская тэхніка).
2) Л. праверачная — стальная або чыгунная, для праверкі прамалінейнасці паверхняў дэталей станкоў, машын і інш.Даўж. да 4 м.
3) Лічыльны інструмент для інж. вылічэнняў — лагарыфмічная лінейка.
4) Шматмесны адкрыты конны экіпаж з падоўжнай перагародкай, у якім пасажыры сядзяць бокам да напрамку руху; гар. транспарт у 19 ст. ў Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БНІКАЎ Мікалай Мікалаевіч (13.12.1930, г. Барысаглебск Варонежскай вобл., Расія — 22.10.1990),
расійскі кінаакцёр. Нар.арт. Расіі (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1953). У кіно з 1954. Стварыў лірычныя вобразы маладых рабочых, простых і шчырых у фільмах «Вясна на Зарэчнай вуліцы», «Чужая радня» (абодва 1956), «Вышыня» (1957), «Дзяўчына без адраса» (1958), «Дзяўчаты» (1962). Сярод інш. фільмаў: «Дзядзечкаў сон» (1967), «Сёмае неба» (1972), «Сям’я Івановых» (1975), «Адыходзячы — ідзі» (1980), «Выйсці замуж за капітана» (1985), «Начны экіпаж» (1987), «Забароненая зона» (1988), «Прыватны дэтэктыў, або Аперацыя «Кааперацыя» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМАШЭ́ВІЧ Мікалай Мікалаевіч (13.5.1921, в. Новыя Валосавічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 23.9.1983),
Герой Сав. Саюза (1944).
Скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бранятанк. шкоду (1945). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік баёў у Эстоніі. абароны Ленінграда, вызвалення Запаляр’я. Экіпаж танка на чале з мал. лейт. Т. вызначыўся ў студз. 1944 пры вызваленні Ленінградскай вобл.: прарваўся ў тыл ворага, нанёс праціўніку значныя страты і 3 дні ў акружэнні вёў бой да падыходу сав. пяхоты. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́РКАШ (Farkas) Берталан (н. 1.8.1949, с. Дзьюлахаза, Венірыя),
першы венгерскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1980). Герой Венгрыі (1980). Лётчык-касманаўт Венгрыі (1980). Падпалкоўнік. Скончыў ваен. вучылішча лётчыкаў (СССР; 1972). З 1978 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 26.5—3.6.1980 з В.М.Кубасавым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-36» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн.экіпаж Л.І.Папоў, В.В.Румін) з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-35», на якім вярнуўся на Зямлю. У космасе правёў 7,87 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́БКІН Васіль Паўлавіч (1.1.1920, с. Апалонаўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 3.2.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Канд.гіст.н. (1962), дацэнт (1965). Скончыў Чырчыкскае танк. вучылішча (1944), Днепрапятроўскі ун-т (1951). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на 1-м Бел. фронце. Камандзір танка мал. лейтэнант Ю. вызначыўся ў вер. 1944 у баях на подступах да Варшавы, дзе экіпаж яго танка неаднаразова адбіваў контратакі праціўніка, знішчыў 7 яго гармат і некалькі дзотаў, што заміналі наступленню батальёна. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кабрыяле́т
(фр. cabriolet)
1) лёгкі двухколы экіпаж 1 з адным сядзеннем без козлаў;
2) кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шараба́н
(фр. char-à-bancs)
1) адкрыты чатырохколавы экіпаж з папярочнымі сядзеннямі ў некалькі радоў;
2) тое, што і кабрыялет.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НЯДЗВЕ́ЦКІ Іосіф Маркавіч (23.6.1908, г. Магілёў — 26.12.1959),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў 1-ы курс Прамакадэміі (1941). Працаваў машыністам на ледаколе «Ярмак», які ў 1938 удзельнічаў у выратаванні ледакольных параходаў «Садко», «Малыгін», «Георгій Сядоў». Апошні карабель вывесці з лядовага палону не ўдалося, таму частку яго экіпажа замянілі чл. «Ермака». У цяжкіх умовах 812-дзённага дрэйфу экіпаж з 15 маракоў, у т. л. Н., правёў цыкл назіранняў у недаследаванай частцы Арктычнага басейна, за што кожнаму з іх было прысвоена званне Героя Сав. Саюза. У Вял.Айч. вайну з 1943 на фронце. Пасля вайны ў Запаляр’і, загінуў на палярнай станцыі.