Трыко́ ‘шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення’, ‘трыкатажнае адзенне’, ‘жаночая бялізна з трыкатажу’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трыко́т ‘тканіна, падобная да робленых пруткамі матэрый’ (Ласт., Пятр.). З франц.tricot ‘плеценая тканіна’, запазычанага праз рус.трико або польск.trykot.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крэп
(фр. crêpe)
1) шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй;
2) жалобная павязка з празрыстай гафрыраванай тканіны чорнага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Тарано́ўка ’вялікая шарсцяная хустка ў яркія кветкі, звычайна фабрычнай работы’ (Бел. нар. адзенне, Сцяшк. Сл.; слуц., Нар. словатв.; Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’вялікая квяцістая хустка з махрамі’ (Жд. 2), ’вялікая квяцістая хустка ядвабнай работы’ (Паўл.), тарно́вка, тэрно́вка ’шарсцяная хустка ў кветкі’ (Сл. Брэс.), тарыну́ка ’невялікая хустка з воўны’ (навагр., З нар. сл.), церно́ўка ’шаліноўка’ (ТС), тарыно́ўка, терыну́ўка, терно́ўка, таріно́ўка, тарно́ўка, церно́ўка ’шарсцяная хустка са шлякам’ (Лекс. Бел. Палесся). Варыянтнасць сведчыць пра запазычанасць зыходнай формы. Звычайна звязваюць з імем французскага ўладальніка мануфактуры Тарно (Ternaux), адкуль ням.Ternauxwelle, рус.терно́ ’тонкая тканіна з шэрсці казы, кашамір’ (Фасмер, 4, 49; ЕСУМ, 5, 556). На ўтварэнне “поўнагалосных” форм і асабліва формы тарнатоўка (гл.), магло паўплываць збліжэнне са ст.-бел.тарантова́тый ’у яблыкі (конь)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 124), таранта́вый ’белай масці з чорнымі або гнядымі плямамі’ (1565 г., КГС), што з польск.tarantowy ’стракаты, белы, з чорнымі плямамі’ (першапачаткова пра масць), параўн. укр.таранова́тий, таранкува́тий ’плямісты, стракаты, белы, з чорнымі або іншага колеру плямамі’, адносна паходжання якіх гл. Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 519.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люстры́н ’тонкая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна з глянцам’ (ТСБМ). Запазычана з франц. мовы праз польскую, дзе lustryna ’тс’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), запазычана з рус.люстрин ’тс’, якое з ням.Lüstrin або непасрэдна з франц.lustrine < lustr ’бляск’ (Фасмер, 2, 546; Слаўскі, 4, 386).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕНДЖА́Б, Панджаб,
штат на ПнЗ Індыі, у паўн.-ўсх. частцы прыроднай і гіст. вобласці Пенджаб. Пл. 50,4 тыс.км². Нас. каля 25 млн.чал. (2000). Адм. ц. — г.Чандыгарх, найб. гарады і эканам. цэнтры Амрытсар і Лудхіяна. Найб. развіта арашальнае земляробства. Асн. культуры: пшаніца, бавоўнік, цукр. трыснёг, рыс, бабовыя, ячмень, кукуруза, бульба, чай. Гадоўля буйн. раг. жывёлы, авечак і коз. Прам-сць: тэкст. (баваўняная, шарсцяная, шаўковая), харч. (цукр., чаеапрацоўчая), маш.-буд. (вытв-сцьс.-г. інвентару), хімічная. Гідраэнергетычны комплекс Бхакра-Нангал. Саматужныя рамёствы: вытв-сць тканін, коўдраў, абутку, дываноў, вырабаў з металу, слановай косці, скуры. Транспарт чыг. і аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
джэ́рсі́
(англ. jersey, ад Jersey = назва вострава ў праліве Ла-Манш)
шарсцяная або шаўковая трыкатажная тканіна, а таксама адзенне з такой тканіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шавіёт
(англ. cheviot, ад Cheviot = назва нагор’я ў Англіі)
лёгкая, мяккая, крыху варсістая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіна, з якой шыюць верхнюю вопратку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыягана́ль2
(англ. diagonal < лац. diagonalis, ад гр. diagonis = які ідзе ад вугла да вугла)
шчыльная баваўняная або шарсцяная тканіна з косымі рубчыкамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІСФАХА́Н,
горад у цэнтр.ч. Ірана, на р. Заендэруд. Адм. ц. астана (адм. адзінкі) Ісфахан. Вядомы з ант. часоў. 1,9 млн.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Другі (пасля Тэгерана) гандл.-прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст. (пераважна шарсцяная), харчасмакавая (у асноўным цукр., тытунёвая), гарбарна-абутковая, цэм., шкляная, нафтаперапр., хімічная. Старадаўні цэнтр дыванаткацтва і сярэдневяковай маст. мініяцюры. Ун-т. Тэатры, музеі (у т. л. гісторыка-краязнаўчы). Шматлікія арх. помнікі 8—18 ст., у тым ліку уключаныя ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай спадчыны: Саборная мячэць (9 ст.), мінарэты і маўзалеі (12—16 ст.), плошча Мейдане-Шах з навакольнымі будынкамі (16—17 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шаліно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Рмн. ‑новак; ж.
Разм. Вялікая тонкая шарсцяная, кашміровая хустка ў кветкі. Тады той, што моцна трымаў Вольгу за руку, прапанаваў ёй: — Выйдзем... пройдземся. — Яна ўскінула на плечы шаліноўку.Лось.Вось і на гэты раз.. [Марфа] крыху ўзнімалася над людскімі галовамі, і яе высокая кукла ў квя[ці]стай шаліноўцы паварушвалася ў такт барабана.Кулакоўскі.
[Ад польск. szalinówka.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)