Любяса ’празмернае, высушваючае каханне’ (усх.-бел., КЭС), смал.любя́са ’чары’, кастр.любя́ся ’з любоўю, любячы’. Рэгіяналізм. Уяўляе сабой вельмі старое ўтварэнне ад lʼubъ з суфіксам ‑es‑, як lʼutese ’празмерная, цяжкая праца’ < lʼutъ ’вялізныя пакуты, цярпенне’ (Слаўскі, SP, 2, 29–31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
krwawica
ж.
1.цяжкая праца;
2. грошы, заробленыя потам і крывёю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
graft1[grɑ:ft]n.
1. прышчэ́пак; прышчэ́п; прышчэ́пка
2.med. транспланта́т; транспланта́цыя;
skin/bone graft пераса́дка ску́ры/ко́сці
3.BrE, infmlця́жкая пра́ца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
нядо́ля, ‑і, ж.
Нешчаслівая, цяжкая доля; цяжкі лёс, гора. Хацеў бы, каб доля У хатцы жыла, Каб з бурлівай рэчкай Нядоля сплыла.Купала.У дні, калі Кастрычнік гулкім словам Сказаў зямлі: — Нядолі путы скінь!.. — Прыжмураныя вочы Ільічовы Уважліва глядзелі ўдалячынь.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́ЖА,
выпучванне ўнутр. органаў або іх тканак праз адтуліны ў анатамічных утварэннях у міжмышачную клятчатку, поласці, пад скуру.
Бывае прыроджаная і набытая; траўматычная, штучная, пасляаперацыйная; поўная і няпоўная і інш. Паводле лакалізацыі адрозніваюць грыжу галаўнога і спіннога мозга, жывата (пахвінная, сцегнавая, эпігастральная, пупочная, сядалішчная і інш.), мышцаў. Утварэнню набытай грыжы садзейнічаюць прыроджаная слабасць пэўных анатамічных абласцей, цяжкаяфіз. праца, знясіленне, траўмы. Лячэнне хірургічнае. Хворыя, якім проціпаказана аперацыя, носяць бандаж. Ускладненні: ушчамленне грыжы, магчыма кішэчная непраходнасць грыжы, запаленне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎЧА́НКАтуберкулёзная,
найбольш цяжкая форма туберкулёзу скуры. Узбуджальнік (туберкулёзная палачка) трапляе ў скуру праз яе пашкоджанні, часцей — з раней пашкоджаных туберкулёзам унутр. органаў і лімфатычных вузлоў. Хвароба пачынаецца ў дзіцячым і юнацкім узросце з бугаркоў (3—4 мм у дыяметры) чырвонага ці жоўта-чырвонага колеру. З цягам часу бугаркі зліваюцца; на іх месцы застаецца стончаны белы рубец, на якім могуць з’явіцца новыя бугаркі. Лакалізацыя: скура твару, вушных ракавін, шыі, іншы раз скура ягадзіц, рук і ног. Лячэнне: супрацьтуберкулёзныя прэпараты, полівітаміны, агульнаўмацавальныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТУ́ЗІЯ (ад лац. contusio удар),
паталагічны стан, што ўзнікае пры ўздзеянні на паверхню ўсяго цела ці большай яго ч.мех. сілы (напр., завал пяском), або ўдарнай паветранай хвалі (выбух і інш.). Для К. характэрныя страта прытомнасці (ад некалькі хвілін да сутак), нязначныя знешнія пашкоджанні ці іх адсутнасць. Бываюць цяжкія пашкоджанні ўнутр. органаў (печані, нырак, страўніка і інш.), пераломы канечнасцей, рэбраў, чэрапна-мазгавыя траўмы. Пасля апрытомлівання — моцны галаўны боль, моташнасць, ірвота, парушэнні адчувальнасці, мовы, рухомасці, паралічы і інш.Найб.цяжкая К. галаўнога мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВО́ЛЬВАННЕ НЕЙТРО́НАЎ,
змяншэнне кінетычнай энергіі нейтронаў у выніку шматразовых сутыкненняў з атамамі асяроддзя. Прыводзіць да ўтварэння т.зв. цеплавых нейтронаў, якія могуць выклікаць ланцуговую ядзерную рэакцыю, напр. у прыродным уране.
У працэсе запавольвання частка нейтронаў губляецца: паглынаецца ядрамі атамаў ці вылятае за межы рабочага асяроддзя. У запавольніках (рэчывы, якія маюць лёгкія ядры і слаба захопліваюць нейтроны: вада, цяжкая вада, графіт, берылій і інш.) малыя страты нейтронаў і большая іх частка пераўтвараецца ў цеплавыя (механізм запавольвання залежыць ад энергіі нейтронаў). Гл. таксама Ядзерны рэактар, Нейтронаграфія.