узгорак на ўскраіне горада Ерэван, дзе захаваліся рэшткі старажытнага горада Эрэбуні, пабудаванага каля 782 да нашай эры царом дзяржавы Урарту Аргішці I. Лічыцца пачаткам горада Ерэван. Эрэбуні быў апорным пунктам прасоўвання урартаў да возера Севан. Раскопкамі выяўлены крэпасць (захаваліся сцены з сырцовай цэглы вышынёй да 5 м), палацы і храмы з насценнымі размалёўкамі, гаспадарчыя пабудовы, шмат вырабаў з бронзы, больш за 20 клінападобных надпісаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГІ́НАЎСКАЯ ТРО́ІЦКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1886 з цэглы ў в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асн. аб’ём з прыдзеламі, апсіда.
Прыдзелы і апсіда вырашаны паўратондамі. 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца надбудавана над прытворам і завершана цыбулепадобнай галоўкай. Над сяродкрыжжам буйны 8-гранны светлавы барабан накрыты самкнутым сферычным купалам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛБІЦА,
радовішча глін у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., за 1,7 км на ПнЗ ад в. Кеўлічы, каля р. Голбіца. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона-бурыя, цёмна-карычневыя, пластычныя, з невял. колькасцю буйназярністых часцінак. Разведаныя запасы 11,9 млн.м³, перспектыўныя 32,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—22,3 м, ускрыты 1,5—5,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сцьцэглы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕНЯМЁТ,
гладкаствольная гармата, якая страляла каменнымі ядрамі, камянямі, кавалкамі цэглы і інш. на малыя адлегласці (да 150—200 м). З’явіўся ў 14 ст. (у ВКЛ з 1382) у выглядзе бамбарды. К. выкарыстоўваліся спачатку пры аблозе і абароне крэпасцей, пазней на колавым лафеце і ў палявым баі. Выцеснены гладкаствольнымі марцірамі. На ўзбраенні асаднай і крапасной артылерыі Расіі захоўваліся да пач. 19 ст.
Прускі каменямёт перыяду Сямігадовай вайны 1756—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ КАМБІНА́Т СІЛІКА́ТНЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Пабудаваны ў 1968 у Магілёве. У 1968—69 уведзены ў дзеянне цэхі цэглы і газасілікатных вырабаў. З 1994 калектыўнае прадпрыемства «Камбінат сілікатных вырабаў». Асн. прадукцыя (1999): з ячэістага бетону — дробныя блокі і перагародкі, пліты цеплаізаляцыйныя, панэлі вонкавых сцен, пакрыццяў і перакрыццяў для жыллёвага буд-ва; цэгла і камяні сілікатныя, панэлі са шчыльнага сілікатабетону для ўнутр. сцен жылых дамоў, вапняковыя і цэментавыя буд. растворы, бетонныя сумесі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДЗВІ́ЛАВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў.
У Любанскім р-не Мінскай вобл., каля в. Мардзвілавічы. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Пяскі жоўтыя, шэрыя, дробна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з праслоямі і лінзамі жвірыстага пяску і марэннага супеску. Разведаныя запасы 10,5 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—14,3 м, ускрышы (тонкія пяскі, супескі) 0,2—5,9 м. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы, сілікатабетону. Распрацоўваецца Любанскім камбінатам будматэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РАЖСКІ МАНАСТЫ́Р,
помнік архітэктуры 12—19 ст. у г. Пскоў (Расія). Засн. ў 1156 наўгародскім архіепіскапам Ніфантам каля вусця р. Міража (адсюль назва). Уключае Спаса-Праабражэнскі сабор (каля 1156; з цэглы-плінфы і каменю) — крыжова-купальны храм з масіўным барабанам і вял. купалам (у інтэр’еры фрэскі, магчыма, грэч. майстра), каменныя палаты, надбрамную царкву св. Стафана (абодва 17 ст.). Манастырскі комплекс абнесены сценамі ў 1799—1805.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЕПАЛАВІННАЛО́ГАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў.
У Магілёўскім р-не, каля в. Палавінны Лог. Пластавы паклад звязаны са стараж.-алювіяльнымі адкладамі р. Дняпро. Пяскі шэрыя, жаўтавата- і буравата-шэрыя, пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з рэдкімі зернямі жвіру. Разведаныя запасы 22,3 млн.м³, перспектыўныя каля 7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—17,7 м, ускрышы (пяскі) 0,1—1,8 м. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы, сілікатабетону, для буд. работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шматто́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які важыць шмат тон; вельмі цяжкі. Цяпер ужо і Паўлік адчуў, як шматтонная глыба камбайна, бы пушынка, падпарадкоўвалася яго рухам.Беразняк.
2. Які мае ўмяшчальнасць або грузападымальнасць у некалькі тон. Гляджу — імчыцца па асфальце, спяшыць шматтонны самазвал Туды, дзе просяць: — Цэглы дайце!.. Дзе новы ўжо расце квартал.Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэ́бень, ‑ю, м.
1. Біты, раздробнены камень, цэгла і пад., які прымяняецца для будаўнічых работ і пракладкі дарог.
2. Дарожнае пакрыццё, дарожны насып, зроблены з такога каменю, цэглы і пад. Тут [на Малахавым кургане] шчэбень церлі танкі ў пудру, І раптам нашае: — Палундра!..Смагаровіч.
3. Асадачная горная парода, якая складаецца з невялікіх неабкачаных востравугольных абломкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)