Існаваў у 1930-я г. Створаны ў Мінску ў 1934, з 1937 у Бел. філармоніі. У складзе калектыву: А.Бяссмертны. С.Жыў (адпаведна 1-я і 2-я скрыпкі), І.Гуральнік (альт), М.Арлоў (віяланчэль). Паводле хадайніцтва ЦВКБССР калектыў атрымаў у карыстанне інструменты з дзярж. калекцыі муз. інструментаў у Маскве: скрыпкі Амаці і Альбані, альт Дэразэ, віяланчэль Клоца. Выступленні адбываліся пераважна ў рабочых і чырвонаармейскіх клубах, навук. і навуч. установах рэспублікі. Аснову рэпертуару складалі творы рус. і зарубежнай класікі. Дзейнасць сталага калектыву спрыяла стварэнню бел. кампазітарамі шэрагу квартэтаў (М.Аладаў, У.Алоўнікаў, М.Крошнер, П.Падкавыраў. В.Яфімаў і інш.).
Літ.:
Мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1976. Т. 1. С. 270.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПЛЕ́ЎСКІ Рыгор Майсеевіч (1.5. 1889, г. Брэст — 1939),
савецкі дзярж. дзеяч. Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1915). 3 мая 1917 чл. Палескага к-таРСДРП(б), потым выканкома Гомельскага Савета. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 узначальваў ВРКг. Гомель. Дэлегат Дэмакр. нарады 1917, II (1917) і III (1918) Усерас. з’ездаў Саветаў. 3 сак. 1918 нам. старшыні Самарскага губвыканкома і гар. Савета. 3 мая 1920 заг. аддзела НКУС. З 1921 чл., старшыня Малога Саўнаркома, адм.-фін. камісіі СНКСССР. З 1934 нам. пракурора СССР. Чл.ЦВКСССР. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. Аўтар успамінаў «Аб рабоце У.І.Леніна ў Саўнаркоме ў 1921—1922 гг.» (1976).
адзіны заканадаўчы акт, у якім сістэматызаваны нормы крымін.-выканаўчага права. Першы кодэкс у галіне гэтага права прыняты ЦВКБССР у 1926. Дзеючы кодэкс прыняты Вярх. Саветам БССР 16.7.1971 і ўведзены ў дзеянне з 1.1.1972. Складаецца з 6 раздзелаў, у якіх вызначаны прынцыпы і ўстаноўлены агульныя палажэнні аб пакаранні, парадак і ўмовы выканання розных відаў крымін. пакарання, умоўнага асуджэння і ўмоўнага вызвалення ад адбывання пакарання. Кодэкс таксама рэгулюе парадак дапамогі асобам, вызваленым з месцаў пазбаўлення волі, назірання і нагляду за імі, рэгламентуе формы ўдзелу грамадскасці ў выпраўленні і перавыхаванні асуджаных. Нац. сходам Рэспублікі Беларусь 14.12.1999 прыняты заканад. акт у галіне крымін.-выканаўчага права — крымінальна-выканаўчы кодэкс, які ўводзіцца ў дзеянне з 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯНЬКО́ЎСКІ Валянцін Антонавіч (14.4.1904, г. Магілёў — 26.4.1969),
савецкі военачальнік, ген. арміі (1961). Скончыў Аб’яднаную ваен. школу імя ЦВКБССР (1927), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1933 на камандных пасадах у ППА. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалт., 1-м Далёкаўсх. франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Беларусі (Віцебск, Полацк), вайны з Японіяй 1945. Пасля вайны нач. штабоў шэрагу ваен. акруг, з 1961 камандуючы войскамі БВА. З 1964 нам. міністра абароны СССР. Чл.ЦККПБ у 1961—66. Дэп.Вярх. Саветаў СССР з 1958, БССР у 1963—67. Ганаровы грамадзянін г. Полацк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАСЕ́ВІЧ Барыс Іванавіч (14.12.1895, г. Брэст — 1938),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Вучыўся ў духоўнай семінарыі і БДУ. З 1914 у арміі. З 1919 у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны. З 1920 у Мінску: нам.нач. аддзела губхарчкома, нам. наркома ўнутр. спраў БССР. Са снеж. 1922 сакратар Мінскага павятовага к-таКП(б)Б, заг. аддзела Слуцкага акр.к-та партыі. У 1924—28 сакратар Аршанскага акругкома КП(б)Б. У 1928—29 сакратар ЦККП(б)Б. З 1929 у Маскве: у Прафінтэрне, заг. Балканскай секцыі. Чл.ЦВКБССР (1922—30). Чл.ЦККП(б)Б (1927—30), чл. Бюро ЦККП(б)Б (1928—29). У 1938 беспадстаўна арыштаваны органамі НКУССССР, расстраляны ў Маскве. У 1956 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ГАЎСКАЯ ГУБЕ́РНЯ,
адм.-тэр. адзінка ў 1802—1925 на сумежных тэр. сучасных Украіны і Расіі. Цэнтр — г.Чарнігаў. Створана ў складзе Рас. імперыі, мела 15 паветаў: Асцёрскі, Барзнянскі, Гараднянскі, Глухаўскі, Казялецкі, Канатопскі, Кралявецкі, Мглінскі, Навазыбкаўскі, Нежынскі, Ноўгарад-Северскі, Сасніцкі, Старадубскі, Суражскі, Чарнігаўскі. Паводле перапісу 1897 пл. губерні 46 042 кв. вярсты, насельніцтва 3 321 900 чал. З іх украінцаў 86%, рускіх 6%, беларусаў 5%, яўрэяў 3%. Беларусы, паводле карты Я.Ф.Карскага, пражывалі пераважна ў Суражскім, Мглінскім, Старадубскім, Навазыбкаўскім, Гараднянскім пав. З 1917 у складзе Украіны. У 1919 Мглінскі, Навазыбкаўскі, Суражскі, Старадубскі пав. перададзены ў склад Гомельскай губерні РСФСР. Ч.г. скасавана пастановай ЦВК Украіны ад 3.6.1925, на яе тэр. створаны Глухаўская, Канатопская, Нежынская, Чарнігаўская акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУ́З Сцяпан Кузьміч (парт.псеўд.Паддубны; 28.12.1894, в. Касцюкі Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 27.8.1944),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў БДУ (1925). З 1916 у арміі, потым настаўнік на Случчыне, Бабруйшчыне. Са студз. 1919 у Чырв. Арміі на Зах. фронце. У 1921—24 ва ўстановах Наркамасветы БССР, кіраўнік спраў ЦБ, ЦККП(б)Б, пазней заг. аргаддзела Полацкага, сакратар Калінінскага акр. к-таў КП(б)Б, у апараце ЦККП(б)Б. У сак. 1928 — снеж. 1929 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, чл.ЦККПЗБ, чл. Сакратарыята ЦК КПП. З 1930 у Маскве ў Камуніст. ін-це журналістыкі, потым на парт. і гасп. рабоце. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—28. Чл.ЦВКБССР у 1927. У 1939 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРА́СНЫЙ АРХИ́В»,
савецкі навук.-гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1922—41 у Маскве на рус. мове Упраўленнем Цэнтр. архіва РСФСР пры ВЦВК (з 1929 Цэнтр. архіўнае ўпраўленне пры ЦВКСССР, з 1938 Гал. архіўнае ўпраўленне НКУССССР) 6 разоў на год (у 1922—24 нерэгулярна, з № 8 уведзена падвойная нумарацыя). Адзін з заснавальнікаў і фактычны кіраўнік часопіса да 1932 — М.М.Пакроўскі. Друкаваліся архіўныя матэрыялы па гісторыі Расіі і СССР, партыі бальшавікоў, Кастр. рэвалюцыі 1917, грамадз. вайны 1918—22, эканам. і культ. пераўтварэнняў у СССР, міжнар. адносін, аб дзеячах кампартыі і сав. дзяржавы. Змяшчаліся таксама асобныя матэрыялы па гісторыі Беларусі з архіваў Масквы і Ленінграда: «Да гісторыі польскага паўстання 1863 г. (Невядомыя рукапісы А.Авейды)» [1933, № 2(57)], «Германскія акупанты на Палессі» [1938, № 6(91)] і інш. У «К.а.» супрацоўнічалі Б.П.Казьмін, У.І.Пічэта, Я.В.Тарле і інш. гісторыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯПІДЗЕ́ЎСКІ Анатоль Васілевіч (23.3.1908, с. Белая Гліна Краснадарскага краю, Расія — 29.4.1983),
савецкі лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.маёр авіяцыі (1946). Скончыў Севастопальскую школу марскіх лётчыкаў (1928), Ваенна-паветр. акадэмію імя М.Жукоўскага (1939). У Чырв. Арміі ў 1926—33 і з 1935. За ўдзел у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін», які затануў у Чукоцкім м. (крас. 1934), яму ўручана «Залатая Зорка» нумар адзін. З 1935 працаваў у НДІВПС, у 1939—42 нам.нач.гал. інспекцыі і дырэктар авіяц. з-да. У Вял.Айч. вайну ў 1942—43 на Карэльскім фронце, нам. камандуючага ВПС 19-й арміі і нач. палявога рамонту 7-й паветр. арміі. Пасля вайны да 1961 нам. міністра авіяц. прам-сці, на інш. пасадах. Дэп. Вярх. СаветаСССР 1937-46. У 1935—37 чл.ЦВКСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЗЕРН Барыс Паўлавіч (19.7.1882, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 25.2.1939),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч, удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Вучыўся ў Маск. ун-це. З 1903 на падп. рабоце ў Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Казані, Волагдзе, Маскве, Мінску. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 першы старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (да ліп. 1917). Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 на Пскоўшчыне, чл. Пскоўскага ВРК, камісар Паўн. фронту. У 1918 камісар Петраградскай ваен. акругі, адначасова член Рэўваенсавета Балт. флоту. Удзельнік грамадз. вайны, чл.РВС 5-й і 7-й армій, Зах. і Усх. франтоў. З 1922 сакратар Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б), з 1926 рэктар Ленінградскага камуніст. ун-та, з 1930 сакратар Ленінградскага абкома ВКП(б), з 1937 пракурор Ленінградскай вобл.Чл.ВЦВК і ЦВКСССР. Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны пасмяротна.