Таласа́ ’дробныя хвалі на вадзе, зыб’ (слаўг., Яшкін, Слоўнік), ’дробныя зморшчыш, хвалі на вадзе’ (Ласт.), тало́сіцца ’злёгку хвалявацца, зыбацца (пра ваду)’, таласі́ць ’мігацець, мітусіцца (у вачах)’ (Ласт.). Нягледзечы на наяўнасць у гаворках некаторых міжземнаморскіх тэрмінаў (параўн. трымуктан, гл.), наўрад ці звязана з балканскім тэрмінам, параўн. макед.талас ’хваля, вал’, серб.-харв.та̏лас ’вал’, што ўзыходзіць да грэч.θάλασσα ’мора’ праз тур.talaz/talas/tales ’хваля, вал’, параўн. таксама харв.talàsati ’пералівацца (пра ваду, збожжа на полі)’, гл. Скок, 3, 438; Зайкоўскі, Слов. етим., 183; спец. пра грэчаскае слова гл. Ньюман, Arctos (Helsinki), 14, 51–78. Хутчэй звязана з наступным словам, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wógenviхвалява́цца, клеката́ць, бушава́ць;
der Kampf wógte hin und her бой ішо́ў з пераме́нным по́спехам;
der Platz wogt von Ménschen на пло́шчы мо́ра людскі́х гало́ў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Змага́цца ’адстойваць, спаборнічаць, імкнуцца перамагчы’. Укр.змагати́ся ’тс’, польск.zmagać się ’змагчы, імкнуцца перамагчы’, в.-луж. (ці сюды?) zmahać ’хвалявацца (аб вадзе), развявацца (аб флагу)’, н.-луж.zmognuś se ’мацавацца, акрыяць’, чэш.zmáhati ’перамагаць’, zmáhati se ’авалодваць (пра цялесныя і духоўныя станы)’, уст. ’напружвацца’, славац.zmáhať sa ’павялічвацца, умацоўвацца, набываць магчымасць’, славен.zmȃgati ’змагчы, дапамагаць’, zmȃgati se ’перамагаць, перамагацца’, серб.-харв.сма́гати, смо̀ћи ’змагчы, саўладаць, мець у дастатку’, балг.смо̀гвам, макед.смогне ’змагчы’. Ст.-рус.съмогати ’дапамагаць’ (XVI ст.). Прасл.sъmagati (sę) з коранем mag‑/mog‑, гл. магчы; прэфікс sъ дае значэнне ’змагчы’, а чаргаванне o/a пераводзіць дзеяслоў у незакончанае трыванне, выражае працягласць дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
excite[ɪkˈsaɪt]v.
1. узбуджа́ць, узруша́ць, хвалява́ць;
be excitedхвалява́цца;
The children were excited about the coming holiday. Дзеці радаваліся надыходзячаму святу;
Don’t get excited about the outcome. This is our big chance. Не хвалюйся пра вынік. У нас вельмі добрыя шансы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
flúten
1.vi (h, s)
1) цячы́; перан. ва́лам валі́ць
2) хвалява́цца, узніма́цца (пра мора)
2.vt напаўня́ць вадо́й, затапля́ць
3.vimp:
es flútet пачына́ецца прылі́ў, вада́ прыбыва́е
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бурлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
1. Бурна цячы, пералівацца з шумам; кіпець, клекатаць (пра ваду і інш. вадкасці). Унізе вада бурліць, пеніцца, нясе з сабою кускі лёду, нейкае ламачча, леташнюю траву.Кулакоўскі.Бурліць чыгун гарачы, Расплаўлены ў вагранках.Аўрамчык.
2.перан. Праяўляцца з вялікай сілай (пра падзеі, пачуцці і пад.); шумець, хвалявацца. [Ігнась] сеў на месца, і злосць бурліла ў ім, як кіпень.Чарнышэвіч.І бурліла ў людскіх пачуццях жаданне як бы крыкнуць усёй зямлі, сказаць усяму, што ёсць, — аб радасці дзён, аб песнях і звонах жыцця.Чорны.Скрозь бурліла людское мора, а ў ім — кветкі, лісце, усцешаныя твары.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да перажыць (у 1, 4 знач.).
2.што і без дап. Быць у стане душэўнага неспакою ў сувязі з чым‑н., хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго‑н. — Не перажывай, — суцяшаў я Паліну, — я сам вінаваты больш, чым ты і Лебяда разам.Пальчэўскі.Ні адну яшчэ няўдачу .. [Карп] не перажываў так пакутліва, як гэтую.Шамякін.
3.што. Аднаўляць у памяці мінулае, перажытае. Вера шырока расплюшчыла вочы, нібы перажываючы нанова свой ранейшы спалох.Зарэцкі.
4.Спец. Пранікацца пачуццямі, думкамі персанажа (пра акцёра). Паў ліпка ўвесь час на сцэне, яна дзейнічае, змагаецца, перажывае, хвалюецца.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суці́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
1. Перастаць хвалявацца, супакоіцца, прыціхнуць, заціхнуць. [Пагода] зарыўся тварам у куп’ё і суцішыўся.Бажко.Прыйшоўшы ў камітэт, Клара суцішылася і вельмі талкова расказала .. [Андрэю] пра недахопы ў рабоце.Асіпенка.
2. Аслабець у праяўленні чаго‑н. Закончан бой, і зарыва пажару То ўспыхне, то суцішыцца ў акне.Лойка.Свішча вецер, глуха стогне, Завывае ля дамоў, То суцішыцца, прыглохне, То усходзіцца ізноў.Васілёк.
3. Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою. Калі ж заліў суцішыцца да сну І стануць нанач мачты, як асверы, Ён [рыбак] пойдзе, узяўшы рыбіну адну, — Кату берагавому на вячэру.Лось.Навокал усё даўно суцішылася, усё замерла.Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
surge
[sɜ:rdʒ]1.
v.
1) уздыма́цца й апада́ць, хвалява́цца(пра ваду́, нато́ўп)