тэрмін, які аб’ядноўвае паняцці, дастасавальныя да мностваў з нявызначанай прыродай іх элементаў; адно з асн. паняццяў алгебры. Для вызначэння С. задаюць суадносіны паміж элементамі дадзенага мноства (характарыстыка тыпу С.) і пастуліруюць, што гэтыя суадносіны задавальняюць пэўныя ўмовы (аксіёмы). Напр., С. ўтварае мноства цэлых дадатных лікаў з аперацыямі вызначэння найб. агульнага дзельніка і найменшага агульнага кратнага, мноства рэчаісных лікаў з аперацыямі вызначэння большага і меншага лікаў з 2 зададзеных. С. выкарыстоўваюцца ў матэм. логіцы, тэорыях імавернасці, груп, мностваў, функцыянальным аналізе, тапалогіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУРПА́ТАСЦЬ ПАВЕ́РХНІў машынабудаванні,
сукупнасць мікраняроўнасцей апрацаванай паверхні; характарыстыка якасці апрацоўкі гэтай паверхні. Вызначаецца з дапамогай кантактных (прафілометраў, прафілографаў) ці бескантактных (аптычных) прылад, а таксама візуальным параўнаннем кантралюемай паверхні з паверхняй узору з вядомай шурпатасцю.
Апісваецца наборам параметраў, якія характарызуюць сярэднія і найбольшыя вышыні няроўнасцей і іх шырыні, адлегласці паміж імі і інш. Уплывае на эксплуатацыйныя характарыстыкі дэталей: зноса- і каразійную ўстойлівасць, каэфіцыент трэння і інш. Значэнні параметраў Ш.п. для розных тыпаў вырабаў і ўмоў іх эксплуатацыі ўстанаўліваюцца стандартамі. Тэрмін уведзены ў 1980 дзярж. стандартам замест тэрміна класы чысціні.
поласць з электраправоднай паверхняй, унутры якой устанаўліваюцца свабодныя ваганніэл.-магн. поля. Форма аб’ёмнага рэзанатара адвольная, практычнае выкарыстанне маюць прамавугольны паралелепіпед, круглы цыліндр, тароід, сфера. Спектр уласных частот аб’ёмнага рэзанатара і прасторавае размеркаванне эл.-магн. поля вызначаюцца пры рашэнні Максвела ўраўненняў з гранічнымі ўмовамі на сценках рэзанатара. Асн.характарыстыка — дыхтоўнасць, якая вызначаецца адносінамі вагальнай энергіі аб’ёмнага рэзанатара да страт энергіі за адзін перыяд ваганняў. Выкарыстоўваюцца ў тэхніцы звышвысокіх частот як контуры генератараў і хвалямераў, эталоны частаты, фільтры, у цыклічных паскаральніках зараджаных часціц і лазернай тэхніцы. Гл. таксама Аптычны рэзанатар, Лазер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАБАКО́ВАЯ ПАВЕ́РХНЯ,
паверхня, якая не мае двух розных бакоў, чым і адрозніваецца, напр., ад сферы, куба ці квадрата. Размешчаная ў прасторы аднабаковая паверхня з зафіксаваным на ёй пунктам неперарыўнай дэфармацыяй абарачальна ператвараецца ў такую, на якой праз гэты пункт будзе праходзіць некаторы замкнёны шлях (абход), уздоўж якога можна пабудаваць нармаль, што неперарыўна мяняе свой кірунак да паверхні; праходзячы гэты шлях, нармаль вяртаецца ў зыходны пункт з напрамкам, процілеглым першапачатковаму. Характарыстыка аднабаковай паверхні — яе неарыентаванасць (гл.Арыентацыя). Для трохмернай прасторы сапраўдна і адваротнае: кожная неарыентаваная паверхня будзе аднабаковай паверхняй. Прыклады аднабаковай паверхні: Мёбіуса ліст, Клейна паверхня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІЧЫНЯ́ў матэматыцы,
колькасная характарыстыка матэрыяльных аб’ектаў, з’яў, працэсаў, іх прыкмет і адносін; адно з асноўных матэм. паняццяў, змест якога мяняўся з развіццём матэматыкі. Паходзіць ад першапачатковага выяўлення колькасных адрозненняў аднародных паняццяў (даўжыняў, плошчаў, аб’ёмаў і інш.), якія можна параўноўваць паміж сабой і выконваць з імі арыфметычныя дзеянні. Разам з паняццямі лік, мноства, функцыя і інш. можа разглядацца як канкрэтнае ўвасабленне філас. катэгорыі колькасці. У залежнасці ад спосабу выражэння велічыні з дапамогай пэўнай колькасці сапраўдных лікаў і яе геаметрычнай інтэрпрэтацыі адрозніваюць скаляры, вектары і тэнзары. Тэрмін «велічыня» выкарыстоўваецца таксама як сінонім паняцця фізічная велічыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫПО́ЛЬ (ад мульты... + грэч. polos полюс),
пэўная канфігурацыя кропкавых крыніц поля (зарадаў). Напр., кропкавы зарад — М. нулявога парадку; 2 процілеглыя па знаку і роўныя па модулі зараду — дыполь, ці М. 1-га парадку; 4 аднолькавыя па модулі зараду, размешчаныя ў вяршынях паралелаграма так, што кожная старана злучае процілеглыя па знаку зарады — квадруполь, ці М. 2-га парадку. Асн.характарыстыка М. — мультыпольны момант, які дазваляе адназначна звязаць палі М. з палямі складаных сістэм крыніц на вял. адлегласцях, што вядзе да уніфікацыі рашэння шырокага класа задач. Паняцце М. дастасавальнае для апісання палёў, створаных эл., магн. і інш. зарадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВА́ЛІ ДЭ БРО́ЙЛЯ, хвалі імавернасці,
характарыстыка хвалевых уласцівасцей элементарных часціц; колькаснае праяўленне карпускулярна-хвалевага дуалізму матэрыі. Уведзены Л. дэ Бройлем (1924); іх існаванне пацверджана ў доследах па дыфракцыі часціц.
Кожнай часціцы з энергіяй E і імпульсам p адпавядае Х. дэ Б. з даўжынёй λ = h/p і частатой v = E/h, дзе h — Планка пастаянная. Хвалевая функцыя такой часціцы перыядычная ў прасторы і часе з адпаведнай даўжынёй хвалі λ і перыядам Τ = 1/v. Напр., для электронаў з энергіяй ад 1 эВ да 10 кэВ даўжыні Х. дэ Б. ляжаць у дыяпазоне рэнтгенаўскага выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎЖЫ́НЯў геаметрыі,
лікавая характарыстыка працягласці лініі.
Д. адрэзка прамой — адлегласць паміж яго канцамі, вымераная адрэзкам, прынятым за адзінку даўжыні. Д. ломанай — сума Д. яе звёнаў. Д. дугі крывой лініі —ліміт Д. ломаных, упісаных у гэтую дугу, калі лік звёнаў неабмежавана павялічваецца і Д. найбольшага звяна імкнецца да нуля. Д. S плоскай лініі, зададзенай у прамавугольных каардынатах ураўненнем y=f(x), a≤x≤b, дзе f(x) — мае неперарыўную вытворную f′(x), вылічаецца па формуле
. Для прасторавай лініі, зададзенай у параметрычнай форме x=x(t), y=y(t), z=z(t), α≤t≤β,
.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАДЗЕ́Д Іван Канстанцінавіч (29.8.1906, с. Успенка Ануфрыеўскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна — 21.9.1981),
украінскі мовазнавец. Акад.АН УССР (1957) і АНСССР (1972). Засл. дз. нав. Украіны (1966). Скончыў Харкаўскі ун-т (1932). З 1961 дырэктар Ін-та мовазнаўства імя А.А.Патабні АН УССР, адначасова ў 1962—78 віцэ-прэзідэнт АН УССР. Даследаваў праблемы ўсх.-слав. моў, у т. л.бел. моўны матэрыял («Кантакты ўкраінскай мовы з іншымі славянскімі і уніфікацыя яе вуснай літаратурнай формы», 1968; «Лінгвастылістычная характарыстыка перакладу твораў К.Крапівы на ўкраінскую мову», 1972), агульнае мовазнаўства і сацыялінгвістыку. Дзярж. прэміі УССР 1971 і СССР 1983.