сукупнасць узаемадзейных вагальных сістэм з 1 ступенню свабоды кожная (парцыяльных сістэм). Напр., сукупнасць 2 (ці больш) вагальных контураў, дзе ваганні ў адным з іх з-за наяўнасці сувязі выклікаюць ваганні ў астатніх. Мае спецыфічны характар рэзанансных з’яў: рэзананс выяўляецца пры супадзенні частаты знешніх ваганняў з любой з частот нармальных ваганняў З.с. Гл. таксама Звязаныя ваганні.
Да арт.Звязаныя сістэмы. Паласавыя фільтры: а — індуктыўная сувязь; б — ёмістасная сувязь; C — ёмістасці; L — індуктыўнасці Cсув — кандэнсатар сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЕ́ЛЬКА (Валерый Канстанцінавіч) (н. 7.1.1948, пас. Дымаўшчына Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1990 праф. (1992). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Вышэйшым каледжы сувязі. Навук. працы па тэорыі інфармацыі, тэорыі кадзіравання, лічбавай апрацоўцы інфармацыі, распрацоўцы звышвялікіх інтэгральных схем і сістэм на іх аснове, у т. л.сістэм памяці.
Тв.:
Надежное хранение информации в полупроводниковых запоминающих устройствах М., 1986 (разам з У.В.Лосевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА (Наталля Аляксандраўна) (н. 17.3.1946, г. Чарнаўцы, Украіна),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыла БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы лазерных і аптычных сістэм. Распрацавала тэарэт. мадэліраванне працэсу генерацыі лазерных сістэм з запазняльнай адваротнай сувяззю, вызначыла прычыны і ўмовы суіснавання мультыстабільнасці па розных характарыстыках поля выпрамянення, распрацавала метады пераключэння мультыстабільных станаў у розных тыпах лазераў.
Тв.:
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з А.М.Самсонам, Л.А.Катомцавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Анатоль Паўлавіч) (н. 14.12.1954, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне робататэхнікі. Д-ртэхн.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1977). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па метадах і алгарытмах шматкрытэрыяльнага сінтэзу маніпуляцыйных і кіроўных сістэмпрамысл. робатаў. Распрацаваў спец. прылады для сістэм лічбавага праграмнага кіравання робатаў.
Тв.:
Применение управляющих вычислительных машин. Мн., 1988 (у сааўт.);
Автоматизированное проектирование промышленных роботов и робототехнологических комплексов для сборочно-сварочных производств. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вірга́цыя
(ням.Virgation, ад лац. virga = галінка)
разгалінаванне;
в. складак — веерападобнае разгалінаванне складак горных парод, якое назіраецца звычайна на месцы заканчэння горных сістэм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЎТАМАТЫ́ЧНАГА КІРАВА́ННЯ ТЭО́РЫЯ,
раздзел кібернетыкі тэхнічнай, які вывучае прынцыпы пабудовы сістэмаўтам. кіравання (САК) і заканамернасці працэсаў, што ў іх працякаюць. Даследаванні праводзяцца на дынамічных (фіз. і матэм.) мадэлях рэальных сістэм з улікам умоў работы, прызначэння і канструкцыйных асаблівасцяў аб’ектаў і аўтам. прыстасаванняў.
Спачатку аўтаматычнага кіравання тэорыя развівалася як тэорыя аўтам. рэгулявання. На аснове вывучэння ўзаемадзеяння кіроўных прыстасаванняў і тэхн. аб’ектаў рознай прыроды выяўлена агульнасць працэсаў кіравання. Асн. задача аўтаматычнага кіравання тэорыі — распрацоўка метадаў аналізу і сінтэзу САК, з дапамогай якой руху (паводзінам) пэўнага аб’екта можна надаваць папярэдне зададзеныя ўласцівасці. Пры фіз. мадэляванні неабходна геам. (макеты збудаванняў, размеркаванне абсталявання і інш.) і фіз. (тоеснасць законаў руху, функцыянавання і інш.) падабенства. Пры матэм. мадэляванні абавязкова аднолькавасць матэм. фармалізму, вынікаў матэм. суадносін (разлікаў па формулах, алгарытмах і інш.) і рэальных працэсаў. Матэм. мадэль дынамікі аб’екта, у якой працэсы кіравання апісваюцца сістэмай звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў або ўраўненняў у частковых вытворных, пры пераходзе ад ураўненняў да перадатачных функцый увасабляецца ў структурную схему з тыповых звенняў. Пры пабудове складаных сістэм кіравання акрамя тэарэт. метадаў выкарыстоўваецца мадэляванне на базе ЭВМ (у т. л. аналогавых), на якіх узнаўляюцца ўраўненні, што апісваюць сістэму кіравання ў цэлым, і па выніках разлікаў высвятляецца структура кіроўнага прыстасавання.
На Беларусі з канца 1950-х г. у АН, БДУ, Бел.політэхн. акадэміі, Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі развіваецца тэорыя аўтам. рэгулявання электрапрыводаў, самапрыстасавальных аптымальных сістэм, сістэм з пераменнай структурай і інш.
Літ.:
Теория автоматического регулирования. Кн. 1—3. М., 1967—69;
Римский Г.В. Основы общей теории корневых траекторий систем автоматического управления. Мн., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЭ́ (Вадзім Арведавіч) (н. 6.8.1948, г. Троіцк, Расія),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае, вучылішча ППА (1971). З 1975 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмах кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады аналізу і аптымізацыі аўтам.сістэм кіравання пры выпадковых скачкападобных уздзеяннях, метады аналіт. канструявання рабастных сістэм сачэння.
Тв.:
Управление в системах с разделением времени. Мн., 1982 (разам з В.М.Арцем’евым, В.Л.Сцяпанавым);
Расчет следящих систем: Справ. пособие. Мн., 1990 (разам з В.Л.Сцяпанавым).
бел. вучоны ў галіне аўтам. кіравання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Брат А.П.Кузняцова. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1966). З 1966 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Ін-це кіравання. Навук. працы па матэм. метадах тэорыі аўтам. кіравання, робататэхніцы, тэорыі нестацыянарных дыскрэтных сістэм, устойлівасці сістэм з нявызначанымі параметрамі. Распрацаваў сістэмы стабілізацыі скорасці і частаты, кіравання прамысл. робатамі, пазіцыйныя эл.-мех. сістэмы, эл.-прыводы.
Тв.:
Динамика нестационарных дискретных систем. М., 1980 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́К.
Анатоль Іосіфавіч (н. 5.9.1954, Мінск), бел. вучоны ў галіне электрахіміі. Д-рхім.н. (1990). Скончыў БДУ (1976). З 1981 у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ, з 1995 нам. дырэктара Ін-та агульнай і неарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па электрахіміі паўправаднікоў, даследаванні механізмаў функцыянавання мікрагетэрагенных паўправадніковых сістэм і паўправаднікоў з энергет. і структурнай неаднароднасцю ў фотаэлектрахім., электракаталітычных і фотахім. працэсах. Распрацаваў новыя тыпы электрахім. сенсараў, сістэм фотаэлектрахім. канверсіі сонечнага выпрамянення, а таксама рэгістрацыі і першаснай апрацоўкі інфармацыі.