НІКАГАСЯ́Н Мікалай Багратавіч (н. 2.12.1918, с. Налбандзян, Арменія),
армянскі скульптар. Нар.маст.СССР (1982). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1947). Працуе ў Маскве. Творчасці ўласцівы спалучэнне вострага псіхалагізму з шматграннасцю раскрыцця характару мадэлі, жывапіснасцю лепкі з абагульненасцю манументалізаванай формы. Аўтар партрэтаў І.Баграмяна (1945), Х.Абавяна (1948), Э.Ісабекяна (1951), Т.Макаравай (1952), А.Хачатурана (1954), А.Ісаакяна (1955), С.Марцінсона (1967), А.Абрамяна (1982), помніка Ісаакяну ў г. Гюмры (1976). Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РМАЗЕР (Permoser) Бальтазар (хрышчаны 13.8.1651, Траўнштайн, Германія — 20.2.1732),
аўстрыйскі скульптар. Вучыўся і працаваў у Зальцбургу і Вене, з 1675 у Італіі, з 1689 у Дрэздэне, у 1704—10 у Берліне. Выдатны майстар скульптуры барока. У манументальна-дэкар. работах (убранне палаца Цвінгер у Дрэздэне, 1711—18) дасягнуў арган. зліцця скульптуры і архітэктуры, вытанчанасці і лёгкасці форм. Выканаў шэраг станковых і алегарычных кампазіцый, напоўненых вострай экспрэсіяй, якая часам мяжуе з гратэскам (група «Апафеоз прынца Яўгена», 1718—21; бюст «Праклён», каля 1722—24).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К Веньямін Барысавіч (30.11.1908, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна — 21.8.1987),
расійскі скульптар. Нар.маст.СССР (1969). Правадз.чл.АМСССР (1970). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1928—30), Ленінградскай АМ (1930—32). З 1948 выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (з 1962 праф.). У творчасці звяртаўся да вобразаў сав.паліт. дзеячаў (У.І.Леніна, М.І.Калініна, І.В.Сталіна). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКСІ́ЦЕ́ЛЬ (Praxitelēs; каля 390 да н.э., Афіны — каля 330 да н.э.),
старажытнагрэчаскі скульптар. Выступіў наватарам кампазіцыйнай пабудовы скульптуры — перанёс цэнтр цяжару цела на вонкавую апору. Працаваў пераважна ў мармуры. Зберагліся ў арыгінале група «Гермес з дзіцем Дыянісам» (каля 340 да н.э.), ант. копіі «Афрадыта Кнідская» (каля 350 да н.э.), «Сатыр адпачывае». Ў творах адлюстроўваў геданічны ідэал Грэцыі перыяду крызісу поліснай сістэмы. Творчасць П. паўплывала на майстроў элінізму, асабліва на александрыйскую школу.
Праксіцель Фрагмент статуі Афрадыты Кнідскай. Каля 350 г. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́НЕЎ Іван (24.7.1900, с. Горна-Бешавіца, Балгарыя — 21.7.1983),
балгарскі скульптар. Нар. мастак Балгарыі (1961). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў АМ у Сафіі (1930), з 1945 яе прафесар. Творы (у жалезабетоне) пераважна на рабочую тэму: «Рабкоры» (1931), «Машыніст» (1933), «У вагоне трэцяга класа» (1936) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта («Георгі Караславаў», «Нікола Хрэлкаў», абодва 1932), у манум. скульптуры («Партызаны», 1945). Адзін з аўтараў манумента ў гонар Сав. Арміі ў Сафіі (1954). Прэмія імя Дзімітрова 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́АЛТАНЕН (Aaltonen) Вяйнё Валдэмар (8.3.1894, г. Марціла, Фінляндыя — 30.5.1966),
фінскі скульптар. Ганаровы чл.АМСССР (з 1958). Працаваў у галіне фігурнай пластыкі («Бягун Паава Нурмі», бронза, 1924, Хельсінкі), псіхал. партрэта («Ян Сібеліус», 1935), манум.-дэкар. скульптуры (помнік пісьменніку А.Ківі ў Хельсінкі, 1934; помнік фінскім перасяленцам у Дэлавэры, ЗША, 1938). За гранітны манумент у г. Лахты «Мір» (1952) узнаг. Залатым медалём Сусв. Савета Міру (1953). Вядомы як жывапісец і тэатр. дэкаратар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНАРДЗІ́Н (Bernardin) Занобія дэ Джыеноціс (канец 15 ст. — 1541),
італьянскі архітэктар, скульптар. У 1520 па запрашэнні вял.кн.ВКЛ Жыгімонта I Старога працаваў у Кракаве на буд-ве капліцы-маўзалея; стварыў шэраг надмагілляў князёў Мазавецкіх у Варшаўскай кафедры, канцлера Крыштофа Шыдлавецкага і яго дачкі ў калегіяце ў Апатаве і інш. З 1534 разам з Джавані Цыні будаваў Ніжні замак і перабудоўваў кафедральны касцёл у Вільні. Выканаў надмагілле канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда (1539—41, Віленскі кафедральны сабор).
А.К.Лявонава.
З.Бернардзін. Фрагмент надмагілля А.Гаштольда ў кафедральным саборы ў Вільні. 1539— 41.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́КЕ (Blocke) Вільгельм ван дэн (паміж 1540—50 г-мі г., Мехелен, Бельгія — 28.1.1628),
нідэрландскі скульптар. Вучань К.Флорыса. З 1584 жыў у Гданьску, дзе стварыў брамы Верхнюю (1588) і Залатую (1614), алтар касцёла св. Яна (1611), аформіў фасады «двара Артуса» (1617) і інш. Выконваў заказы каралеўскага двара, духоўных і свецкіх асоб — надмагіллі Яну III Вазу ў Упсале (Швецыя, 1596), кардыналу Андрэю Баторыю і яго брату Балтазару ў Барчаве (Польшча, 1598), Станіславу Радзівілу (паміж 1618—21, Віленскі бернардзінскі касцёл) і інш., адзначаныя рысамі маньерызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВО́ЗДЗІКАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 29.11.1951, г. Віцебск),
бел.скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў манум. і станковай пластыцы. Сярод манум. твораў помнікі Героям Сав. Саюза А.Углоўскаму (1978), М.Сільніцкаму (1981), мемар. ансамбль, прысвечаны дзецям М.П.Шмырова (1984), помнікі мастакам М.Шагалу (1992) і І.Хруцкаму (1996), нар.арт. Беларусі Г.Дубаву (1996). Аўтар станковых кампазіцый: «Партрэт бацькі» (1975), трыпціх «Нараджэнне палёту» (1980), «Рэпін у Здраўневе» (1987) і інш. Творы вылучаюцца завершанасцю і лаканізмам, выразнай рытмікай, пластычнай мадэліроўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОС Віктар Іванавіч (11.11.1934, в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 31.3.1980),
бел.скульптар. Скончыў маст.ін-тЛіт. ССР у Вільні (1958). Працаваў у станковай і манум. скульптуры. Сярод твораў: «Рыбак» (1958 і 1968), «Муляр» (1961), «Нескароны» (1964), партрэт А.П.Марэсьева (1960), помнікі воінам і партызанам, што загінулі ў Вял.Айч. вайну, у в. Дзяляцічы (1964), г. Любань Мінскага р-на (1966, з У.Ананька, арх. В.Занковіч, Л.Левін), в. Пухавічы Пухавіцкага р-на (1969, арх. В.Марухін). Творы вызначаюцца лаканізмам, абагульненасцю пластыкі.