«ТЫ́СЯЧА»,
рэвалюцыйны атрад (1170 чал.) на чале з Дж.Гарыбальдзі, дзеянні якога прадвызначылі перамогу рэвалюцыі 1859—60 у Італіі. Сфарміравана ў г. Генуя, 11.5.1860 высадзілася на в-ве Сіцылія, каб скінуць феад. рэжым Бурбонаў у Сіцылій абедзвюх каралеўстве (Паўд. Італія). «Т.» стала ядром рэв. арміі, якая ў маі—ліп. 1860 разграміла войскі Бурбонаў на Сіцыліі, а ў жн.—кастр. — і ў мацерыковай частцы каралеўства, улада ў якім перайшла да рэв. ўрада Гарыбальдзі. Паход «Т.» значна паскорыў аб’яднанне Італіі.
т. 16, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чарты́зм
(англ. chartism)
масавы рэвалюцыйны рух англійскіх рабочых у 30—40 гг. 19 ст. за палітычныя правы і паляпшэнне эканамічнага становішча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рэўваенсавет, гл. Рэвалюцыйны ваенны савет Рэспублікі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
светапо́гляд, ‑у, М ‑дзе, м.
Сістэма поглядаў на жыццё, прыроду і грамадства. Марксісцка-ленінскі светапогляд. Матэрыялістычны светапогляд. Рэвалюцыйны светапогляд. Пралетарскі светапогляд. □ У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМУНІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ КУ́БЫ (КПК),
палітычная арг-цыя левага кірунку ў Рэспубліцы Куба. Засн. ў 1925. У 1926—38 дзейнічала нелегальна, у 1940 злілася з партыяй Рэв. саюз і названа Рэвалюцыйны камуніст. саюз, у 1944—65 наз. Нар.-сацыяліст. партыя Кубы і інш. У 1940—52 мела прадстаўніцтва ў кангрэсе некаторых мясц. органах улады, у 1940—44 і ў кааліцыйным урадзе. У 1953—59 забаронена. Паводле канстытуцыі 1976 правячая партыя ў паліт. сістэме Кубы. Узначальвае 1-ы сакратар ЦК КПК (з 1965 Ф.Кастра Рус). Каля 600 тыс. чл. (1991). Афіц. орган ЦК газ. «Granma» («Гранма»), тэарэт. орган — час. «Cuba socialista» («Сацыялістычная Куба»).
т. 7, с. 547
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАБНЯ́ Андрэй Апанасавіч (31.8.1838, с. Перакопаўка Роменскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 5.3.1863),
рэвалюцыйны дэмакрат, удзельнік паўстання 1863—64. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе. Скончыў Канстанцінаўскі кадэцкі корпус у Пецярбургу (1856), афіцэрскую школу ў Царскім Сяле (1859). Служыў прапаршчыкам, потым падпаручнікам у 15-м Шлісельбургскім палку ў Польшчы. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы. Трымаў сувязь з Я.Дамброўскім, З.Серакоўскім, А.І.Герцэнам, М.П.Агаровым, у час наведвання Лондана вёў перагаворы пра рус.польскі рэв. саюз. З ліст. 1862 чл. «Зямлі і волі». З лют. 1863 у атрадах ген.
М.Лянгевіча, смяротна паранены ў баі супраць царскіх войск.
В.С.Семенякоў.
т. 12, с. 177
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
масо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
1. Невялікі мітынг, тайны рэвалюцыйны сход у дарэвалюцыйнай Расіі. План масоўкі быў распрацаваны дакладна. Быў вызначаны дзень, час і месца. Пестрак.
2. Масавая экскурсія, прагулка.
3. Масавая сцэна (у спектаклі, фільме).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хеймве́р
(ням. Heimwehr, ад Heim = дамашні ачаг + Wehr = абарона)
контррэвалюцыйныя атрады ў Аўстрыі, якія дзейнічалі ў 1918 г. з мэтай задушыць рэвалюцыйны рабочы рух.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРУН Юльян (парт. псеўд. Спіс, Брановіч; 21.4.1886, Варшава — 28.4.1942),
рэвалюцыйны дзеяч і публіцыст КПП і КПЗБ. Чл. СДКПіЛ з 1905, КПП з 1919. Пасля рэвалюцыі 1905—07 у эміграцыі ў Францыі, Балгарыі. З 1919 чл. Цэнтр. рэдакцыі КПРП у Польшчы. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на 8 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1926 у СССР. З 1929 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. Чл. ЦК КПП у 1923—30, чл. ЦК КПЗБ у 1929—38. Адзін з рэдактараў часопіса ЦК КПП «Nowy przegląd» («Новы агляд»). У 1936—41 у эміграцыі ў Бельгіі, Францыі. Перад Вял. Айч. вайной жыў у СССР.
т. 3, с. 266
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН Барыс Самуілавіч (н. 1.11.1928, г. Віцебск),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ун-т (1951). З 1955 працаваў у Гродзенскім аддзяленні т-ва «Веды», з 1964 у Гродзенскім мед. ін-це, з 1979 на кафедры гісторыі СССР і БССР Гродзенскага ун-та. З 1992 у ЗША, навук. супрацоўнік ун-та ў Мінесоце. Даследуе рэв. барацьбу і нац.-вызв. рух Беларусі, Літвы і Расіі. Аўтар працы «Рэвалюцыйны рух у Вільнюскім краі ў 1920—1939 гг.» (1961), складальнік і аўтар каментарыяў да зб. «Вільнюскае падполле» (1966).
Тв.:
Найдено в архиве. Мн., 1968;
В годину испытаний. Мн., 1986;
За дело правое: Борьба КПЗБ с буржуазным террором (1920—1938 гг.). Мн., 1986;
Время выбора. Мн., 1987;
Взгляд из прошлого. Мн., 1989.
т. 8, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)