Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Яўген Аляксеевіч) (18.12.1924, г. Арэнбург, Расія — 3.7.1985),
бел. матэматык. Чл.-кар.АН Беларусі (1977), д-рфіз.-матэм.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Пінскі настаўніцкі ін-т (1950), БДУ (1956). З 1959 у Мінскім дзярж.пед. ін-це, з 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1970 у БДУ. Навук. працы па тэорыі дыфракцыі эл.-магн. хваль. Распрацаваў метад строгага рашэння задач дыфракцыі хваль на некалькіх целах правільнай геам. формы. Пабудаваў алгарытмы лікавага рашэння задач, якія рэалізуюцца на ЭВМ па стандартных праграмах.
Тв.:
Дифракция электромагнитных волн на двух телах. Мн., 1968;
Таблицы сфероидальных волновых функций и их первых производных. Т. 1—2. Мн., 1973—76 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУ́МАЎ (Адам Яфімавіч) (н. 25.5.1929, в. Траўна Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1970). Скончыў Пінскі настаўніцкі ін-т (1950), Мінскую вышэйшую парт. школу (1964). Настаўнічаў, быў дырэктарам і інспектарам школ у Пінскім р-не. З 1968 у Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1974—78 дэкан перакладчыцкага ф-та, у 1978—97 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эфектыўнасці вытв-сці, малога бізнесу і прадпрымальніцтва, развіцця банкаўскай і грашова-крэдытнай сістэм.
Тв.:
Совершенствование системы премирования и повышение ее эффективности. Мн., 1971 (разам з В.І.Мураўёвым);
Премирование рабочих. Мн., 1973;
Основы совместного предпринимательства. Мн., 1994;
Контроллинг в кредитном учреждении. Мн., 1999 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Калгас імя М. І. Калініна (Пінскір-н) 5/248—249 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКІ́Я ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ ЛКСМБ, у Вялікую Айчынную вайну,
кіруючыя камсамольскія органы у акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі тэр. Беларусі ў 1941 — 44. Іх дзейнасць узначальваў ЦК ЛКСМБ, абласныя падпольныя камітэты ЛКСМБ. Гаркомы ЛКСМБ стваралі і ўзначальвалі камсам.-маладзёжнае падполле, вялі паліт.-выхаваўчую і арганізатарскую работу сярод моладзі, узнімалі іх на барацьбу супраць акупантаў. Дзейнічалі Гомельскі, Пінскі (з 1941), Барысаўскі, Віцебскі, Мінскі (з 1942), Бабруйскі, Баранавіцкі, Беластоцкі, Вілейскі, Гродзенскі, Магілёўскі (з 1943), Брэсцкі, Мінскі Паўднёвы (з 1944) гаркомы і Лідскі гарком-райком (з 1943). Большасць кіраўнікоў і членаў падп. гаркомаў ЛКСМБ, пакінутых для работы ў гарадах, хутка была схоплена акупантамі і загінула. З восені 1942 к-ты базіраваліся, як правіла, пры партыз. фарміраваннях і знаходзіліся пад аховай партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЯ́ЦІЦКІ УВЯДЗЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў у 1628—1817 у в. Купяцічы (цяпер Пінскір-н). Засн. Апалоніяй Войнай (з Валовічаў) як правасл. мужчынскі манастыр пры старадаўняй царкве Уводзін Багародзіцы ў храм. Гал. яго святыняй быў абраз Маці Божай у выглядзе меднага крыжа-энкалпіёна, знойдзенага, паводле царк. легенды, у 1182 пры дзівосных абставінах. У сярэдзіне 17 ст. абраз перанесены ў Сафійскі сабор у Кіеве. Першыя манахі прыйшлі ў Купяцічы ў 1629 з Віленскага Святадухаўскага манастыра. У 1630-я г. ў манастыры жыў бел.рэліг. дзеяч і пісьменнік Афанасій Брэсцкі, які ў сваіх творах усхваляў купяціцкі абраз як гал.правасл. святыню Рэчы Паспалітай. У 1743 манастыр стаў уніяцкім і неўзабаве далучаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. У 1817 зачынены. Будынкі былі драўляныя, не зберагліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПАЦЬ (Юзаф) (16.5.1762, Пінскіпав. — 1827),
бел. мемуарыст-падарожнік. Удзельнік паўстання 1794. У пач. 1794 для злучэння з гал. войскам Т.Касцюшкі прывёў з-пад Вільні сваю кав. часць, за што ўзнагароджаны залатым пярсцёнкам з надпісам «Айчына — свайму абаронцу». Вызначыўся ў бітве каля г. Хэлм і пры абароне Варшавы. У бітве пад Мацяёвіцамі быў паранены, трапіў у палон, прыгавораны ваен. судом да ссылкі на Камчатку. Амнісціраваны імператарам Паўлам I, у канцы 1790-х г. вярнуўся на радзіму. Свае ўражанні ад знаходжання на Камчатцы і падарожжа па Еўразійскім мацерыку апісаў у «Дзённіку падарожжа...» (нап. каля 1810, выд. 1837).
Літ.:
Худзиковская Я., Ястер Я. Люди великой отваги: Пер. с пол. М., 1957. С. 76—96.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАІ́Л (у свеце Галубовіч; 1800, Літоўская губ. — 18.3.1881),
уніяцкі, потым правасл.царк. дзеяч. Д-р багаслоўя і царк. права. Скончыў Віленскую гал. семінарыю. З 1828 выкладаў у Літ. духоўнай семінарыі ў Жыровічах, потым служыў у Літ. уніяцкай духоўнай кансісторыі, быў архімандрытам Быценскага кляштара базыльян. На Полацкім царкоўным саборы 1839 разам з інш. вышэйшым духавенствам падпісаў Саборны акт пра скасаванне Брэсцкай уніі 1596 і далучэнне уніяцкай царквы да праваслаўя. З 1839 вікарны епіскап пінскі (з 1840 наз. брэсцкі), з 1848 епіскап, у 1853—68 архіепіскап мінскі. Аўтар перакладу на польск. мову правасл. катэхізіса для б. уніяцкіх святароў, якія не ведалі або дрэнна ведалі рус. мову.
Літ.:
Кісялёў Г. Дыярыуш Міхала Галубовіча // Голас Радзімы. 1998. 29 кастр., 5 лістап.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫКО́С (Armeniaca),
род дрэў і кустоў сям. ружавых. Вядома 10 відаў, пераважна ў Азіі. На Беларусі культывуецца абрыкос звычайны (A. vulgaris), абрыкос маньчжурскі інтрадукаваны Цэнтр.бат. садам АН Беларусі як дэкар. расліна.
Дрэва выш. да 8 м. Засухаўстойлівая, цепла- і святлолюбівая расліна. Лісце эліпса- або яйцападобнае. Кветкі белыя, ружаватыя, распускаюцца раней за лісце. Меданос. Плод — мясістая касцянка, мае цукры, арган. к-ты, вітаміны; сушаныя плады — урук, курага. Ва ўмовах Беларусі пладаносіць 7—8 разоў за 10 гадоў, па 20—30 кг з дрэва, жыве да 40 гадоў, пач. плоданашэння на 4—5-ы год. Размнажаецца насеннем, сарты і формы — прышчэпкамі. Плады маюць радыепратэктарныя ўласцівасці, карысныя пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак. Сарты: Пінскі, Знаходка, Спадчына, Памяці Шаўчука. Асн. хваробы: парша костачкавых і клястэраспарыёз.