працэду́ра ж. Prozedúr f -, -en, Prozédere n -, Verfáhren n -s, -; Héilverfahren n -s, - (мед.);

пыта́нні працэду́ры (на пасяджэнні і г. д.) Geschäftsordnung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэспандэ́нт

(лац. respondens, -ntis)

асоба, якая адказвае на пытанні анкеты або дае інтэрв’ю.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

«ЖАНО́ЦКАЯ СПРА́ВА»,

часопіс у Заходняй Беларусі. Орган Аб’яднання бел. жанчын імя А.​Пашкевіч (Цёткі). Выдаваўся ў сак.—ліст. 1931 у Вільні на бел. мове. Узнімаў актуальныя пытанні жыцця, побыту, грамадскага становішча жанчын Зах. Беларусі, інфармаваў пра паліт. і грамадскія падзеі, жаночы рух у розных краінах свету, змяшчаў літ. матэрыялы. Садзейнічаў пашырэнню нац. свядомасці бел. жанчын, яднаў іх на грунце грамадскай працы і агульнаасв. задач. Меў рубрыкі «Парады маці», «Пытанні і адказы», «Наша пошта» і інш.

А.​С.​Ліс.

т. 6, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КНЯ́ЖАЦКІЯ З’Е́ЗДЫ ў Кіеўскай Русі,

нарады князёў з дынастыі Рурыкавічаў, на якіх вырашаліся важныя паліт., ваен. і рэліг. пытанні. З летапісных крыніц найб. вядомыя: Вышгарадскі К.з. 1072 (разглядаў пытанні аб перанясенні мошчаў св. Барыса і Глеба ў новую царкву, прыняцці «Праўды Яраславічаў» — новай рэдакцыі «Рускай праўды»), Любецкі з’езд 1097, Віцічаўскі К.з. 1100 (пра заключэнне міру паміж князямі Святаполкам Ізяславічам, Уладзімірам Манамахам, Алегам Святаславічам і інш. і саюз супраць полаўцаў), Долабскі К.з. 1103 (пра арганізацыю паходу супраць полаўцаў).

т. 8, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бры́фінг

(англ. briefmg = інструктаж)

кароткая нарада прадстаўнікоў друку, на якой спецыяльна ўпаўнаважанымі асобамі паведамляецца пазіцыя ўрада па пэўным пытанні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

irony [ˈaɪrəni] n. іро́нія;

life’s irony зме́нлівасць лёсу;

The irony is that all your questions will remain unanswered. Іронія ў тым, што ўсе твае пытанні застануцца без адказу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АНКЕТАВА́ННЕ,

метад збору пачатковага матэрыялу для сацыялагічных, эканамічных, псіхалагічных і інш. даследаванняў. Праводзіцца ананімна, у пісьмовай форме з выкарыстаннем апытальных лістоў (анкет), у прысутнасці даследчыка і без яго (па пошце). Пытанні анкетавання павінны быць аб’яднаны агульнай тэмай даследавання, сфармуляваны дакладна, адназначна, на даступнай рэспандэнтам мове. Адрозніваюць пытанні адкрытыя (свабода ў выбары адказу) і закрытыя (адказ выбіраецца з прапанаваных варыянтаў), аб’ектыўныя (пра ўзрост, адукацыю і інш.) і суб’ектыўныя (высвятляюць сац.-псіхал. ўстаноўкі або меркаванні рэспандэнтаў). Гл. таксама Апытанне.

С.​А.​Яцкевіч.

т. 1, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак., каго-што.

Пастаць вакол каго‑, чаго‑н., акружыць. Начлежнікі абступілі вогнішча. □ Сакратара абкома абступілі калгаснікі, уважліва слухалі, гадавалі пытанні. Шамякін. // Размясціўшыся вакол каго‑, чаго‑н., ахапіць з усіх бакоў (пра горы, лес і пад.). Горад абступілі высокія горы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэрыя́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Прадметы, рэчывы, з якіх будуецца, вырабляецца што-н.; сыравіна.

Будаўнічы м.

2. перан. Розныя звесткі, крыніцы, якія служаць асновай для чаго-н.

М. для назірання.

Гістарычны м.

3. звычайна мн. Збор звестак, дакументаў па якім-н. пытанні.

Матэрыялы з’езда.

4. Тканы або трыкатажны выраб, прызначаны для шытва.

М. на сукенку.

|| прым. матэрыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літарату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. Сукупнасць мастацкіх твораў пісьменнасці, якія маюць грамадскае і пазнавальнае значэнне.

Навуковая л.

Мемуарная л.

2. Від мастацтва, характэрнай рысай якога з’яўляецца стварэнне мастацкіх вобразаў пры дапамозе слова.

Беларуская мастацкая л.

3. Сукупнасць твораў якой-н. галіны ведаў, па якім-н. спецыяльным пытанні.

Палітычная л.

Тэхнічная л.

|| прым. літарату́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Літаратурныя помнікі.

Літаратурныя колы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)