пабранзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Пакрыць слоем бронзы. Пабранзаваць статуэтку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Пакрыць, замазаць фарбай. Зафарбаваць пляму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Пакрыць, абабіць шалёўкай. Зашаляваць сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзернава́ць, ‑дзярную, ‑дзярнуеш, ‑дзярнуе; зак., што.

Аблажыць, пакрыць дзёрнам. Задзернаваць адхон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запе́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Пакрыць пенай; успеніць. Запеніць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Пакрыць пудрай. Запудрыць твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скампенсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Пакрыць, аплаціць, ураўнаважыць. Скампенсаваць страты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асфальтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Пакрыць (пакрываць) асфальтам (у 1 знач.).

|| зак. таксама заасфальтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. асфальтава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Заслаць, пакрыць чым‑н. усё, многае. Пазасцілаць ложкі. □ Панакрывалі мы ўсё, нават фасолю і тую газетамі пазасцілалі. Дубоўка.

2. Пакрыць сабою ўсё, многае. Дым пазасцілаў наваколле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́мзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна спісаць.

С. чысты аркуш паперы.

2. Зрабіць многа правак, закрэсліць у многіх месцах.

Рэдактар скрэмзаў артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)