Трэ́мзлі (трэ́мзьлі) ‘махры з нітак’ (навагр., Нар. сл.), ‘рыззё’ (гродз., ЖНС). З польск.trędzla ‘аблямоўка з нітак’, у такой форме з XVII ст. Гл. фрэнзлі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэмі́за
(фр. remise)
прыстасаванне ў ткацкіх станках для раздзялення нітак асновы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НЯТКА́НЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
тэкстыльныя матэрыялы, што вырабляюць з натуральных або хім. валокнаў, нітак ці сінт. плёнак без выкарыстання метадаў ткацтва; адзін з відаў тэкст. прадукцыі. Прамысл.вытв-сць Н.м., пачатая ў 1940-я г., вызначаецца прастатой тэхналогіі. Асн. віды Н.м.: вязальна-прашыўныя, ніткапрашыўныя, іголкапрабіўныя, валюшна-лямцавыя і клееныя.
Атрымліваюць Н.м. змацаваннем мех., фіз.-хім. ці камбінаванымі спосабамі валакністай асновы (напр., валакністае палатно, сістэма нітак), сфармаванай на спец. абсталяванні. Мех. спосабамі (правязванне, іголкапраколванне) на спец. машынах вырабляюць вязальна- і ніткапрашыўныя, іголкапрабіўныя матэрыялы. Валюшна-лямцавыя атрымліваюць з шарсцяных валокнаў (гл.Валянне). Клееныя Н.м. вырабляюць фіз.-хім. спосабамі з выкарыстаннем сувязных (эластамеры, тэрмапластычныя і тэрмарэактыўныя палімеры і інш.) ці спец. апрацоўкай асновы. Выкарыстоўваюць у тэхніцы (фільтравальныя, цепла- і гукаізаляцыйныя палотны, абразіўныя матэрыялы, палотны для паліграфіі і інш.), у быце (напр., вацін, дываны, коўдры, штучнае футра).
Літ.:
Технологии производства нетканых материалов. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mohair
[ˈmoʊher]
n.
магэ́р -у m. (во́ўна з анго́рскае казы́, ні́ткі з гэ́тае во́ўны, адзе́жына з такі́х ні́так)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
шпу́лька, шпу́ляж.
1. Rólle f -, -n;
шпу́лька чо́рных ні́так schwárze Zwírnrolle;
2.тэх. Spúle f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МЯРЭ́ЖКА,
ажурная вышыўка, для выканання якой з палатна выцягваюць неабходную колькасць нітак утку або асновы, а астатнія перавіваюць пэўным спосабам. У залежнасці ад узору, асаблівасцей тэхнікі выканання, колеру вылучаюць простыя і складаныя М., вузкія і шырокія, аднарадныя і шматрадныя, белыя і каляровыя. На Беларусі М. часта аздаблялі традыц.нар. адзенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прымата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Прымацаваць што‑н. да чаго‑н. ніткамі, дротам і пад.
2. Дадаць, наматаўшы яшчэ. Прыматаць нітак да клубка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́лька1, ‑і, ДМ тальцы; Рмн. талек; ж.
Маток пражы або нітак рознай велічыні.
та́лька2, ‑і, ДМ тальцы, ж.
Тое, што і тальк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрапіла́, ‑ы; мн. электрапілы, ‑піл; ж.
Піла, якая прыводзіцца ў дзеянне электраматорам. Прымярае лес спяцоўку З моху, траў — зялёных нітак. І электрапілы зноўку П’юць бярозавы напітак.Маляўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЕФІ́Р,
1) баваўняная тканіна палатнянага перапляцення з кручанай беленай пражы. Уздоўж асновы мае вузкія палоскі з патоўшчаных белых і тонкіх каляровых нітак, якія чаргуюцца паміж сабой і з белымі ніткамі. Выкарыстоўваюць пераважна для пашыву мужчынскіх кашуль.
2) Разнавіднасць пасцілы. Цукеркі шарападобнай ці прадаўгаватай формы, у параўнанні з пасцілой маюць больш пышную кансістэнцыю.