венгерскі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Падлеткам трапіў у фаш. канцлагер. Тэма вайны дамінуючая ў яго творчасці. Аўтабіягр.кн. «Без лёсу» (1975) пра жыццё хлопчыка ў канцлагерах Асвенцім і Бухенвальд, пра яго сталенне і веру ў перамогу дабра. Аўтар аповесцей «Па слядах» (1975—98), «Англійскі сцяг», «Пратакол» (абедзве 1991), навел, эсэ. Нобелеўскаяпрэмія 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЮ́СЛАЙН-ФО́ЛЬХАРД (Nüsslein-Volhard) Хрысціяна (н. 20.10.1942, г. Магдэбург, Германія),
нямецкі вучоны ў галіне генетыкі. Д-р філасофіі (1973). Скончыла ун-т Гётэ (1964, г. Франкфурт-на-Майне) і Цюбінгенскі ун-т (1968). З 1969 у Ін-це Макса Планка (г. Цюбінген). Навук. працы па даследаванні генет. механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця. Нобелеўскаяпрэмія 1995 (з Э.Вішаўсам і Э.Льюісам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАРО́ВІЧ Леанід Віталевіч (19.1.1912, С.-Пецярбург — 7.4.1984),
савецкі матэматык і эканаміст. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Чл.Амер. Акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Ленінградскі ун-т (1930), дзе працаваў з 1932. Праф.Ваен.-марской інж. акадэміі, заг. аддзела Ін-та матэматыкі АНСССР. З 1960 у Сібірскім аддз.АНСССР; з 1971 у Ін-це кіравання нар. гаспадаркай. З 1976 дырэктар Ін-та сістэмных даследаванняў АНСССР. Навук. працы па функцыян. аналізе і выліч. матэматыцы. У 1939—40 заклаў пачатак лінейнага праграмавання. Адзін са стваральнікаў тэорыі аптымальнага планавання і кіравання нар. гаспадаркай, аптымальнага выкарыстання сыравінных рэсурсаў. Дзярж.прэміяСССР 1949. Ленінская прэмія 1965. Нобелеўскаяпрэмія 1975 (разам з Т.Купмансам).
Тв.:
Математические методы организации и планирования производства. Л., 1939;
Экономический расчет наилучшего использования ресурсов. М., 1959;
Функциональный анализ. 3 изд. М., 1984 (разам з Г.П.Акілавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́НСА (Wałęsa) Лех (н. 29.9.1943, в. Папоў, Вроцлаўскае ваяв., Польшча),
дзяржаўны і палітычны дзеяч Польшчы. У 1960—80-я г. электрык на суднаверфях Гданьска. З 1970 актывіст рабочага руху. Як кіраўнік міжвытворчага забастовачнага к-та ў Гданьску ў 1980 падпісаў пагадненні з урадам аб спыненні ўсеаг. забастоўкі ў Польшчы. Адзін з заснавальнікаў незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» (1980, з 1981 яго старшыня). У 1981—82 арыштаваны і інтэрніраваны. З 1987 старшыня Усяпольскай выканаўчай камісіі «Салідарнасць». Праводзіў палітыку дыялогу і захавання мірных метадаў барацьбы. У 1989 сустаршыня перагавораў за «круглым сталом», пасля завяршэння якіх адбылася легалізацыя «Салідарнасці» і ўстанаўленне дэмакр. улады ў Польшчы. Прэзідэнт Польшчы ў 1990—95. Міжнар.прэмія па правах чалавека. Нобелеўскаяпрэмія міру 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРНЕТ (Burnet) Фрэнк Макфарлейн (3.9.1899, г. Траралган, Аўстралія — 31.8.1985),
аўстралійскі вірусолаг і імунолаг. Чл. Аўстралійскай АН. Скончыў Мельбурнскі ун-т (1923). З 1924 у Ін-це мед. даследаванняў у Мельбурне (у 1944—65 дырэктар), адначасова ў 1944—65 праф. Мельбурнскага ун-та. Прэзідэнт Аўстралійскай АН (1965). Апісаў узбуджальніка ку-ліхаманкі. Навук. працы па экалогіі вірусаў, механізмах аўтаімунных хвароб. Адзін з аўтараў т.зв. кланальна-селекцыйнай тэорыі імунітэту. Нобелеўскаяпрэмія 1960 (разам з П.Б.Медаварам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛОХ (Bloch) Конрад Эміль (н. 21.1.1912, г. Ныса, Польшча),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1954). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Мюнхене (1934), Калумбійскі ун-т (1938). З 1938 працаваў у Калумбійскім, Чыкагскім, з 1954 праф. у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па ізатопным аналізе клетачнага метабалізму, праблемах біясінтэзу і хім. будовы стэроідаў, парфірынаў, ферментаў. Вызначыў ролю халестэрыну ў абмене рэчываў у жывёл і асн. этапы яго біясінтэзу. Нобелеўскаяпрэмія 1964 (разам з Ф.Ліненам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЙД-ОР (Boyd-Orr) Джон (23.9 1880, Кілмаурс, Шатландыя — 25.6.1971),
брытанскі дыетолаг. Пэр (1948). Ганаровы чл. Нью-Йорскай АН. Адукацыю атрымаў ва ун-це Глазга. Заснавальнік і дырэктар н.-д. ін-та ў Роўэце (пасля 1-й сусв. вайны), праф. сельскай гаспадаркі ў Абердзінскім ун-це (1942—45). У 1945—48 першы дырэктар Арг-цыі па харчаванні і сельскай гаспадарцы ААН. Распрацаваў «нормы харчавання», абгрунтаваў неабходнасць сусв.харч. палітыкі. Нобелеўскаяпрэмія міру 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛБЕРТ (Gilbert) Уолтэр (н. 21.3.1932, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і малекулярнай біялогіі. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1968). Скончыў Гарвардскі ун-т (1953). З 1953 у Кембрыджскім (Вялікабрытанія), з 1957 у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па метадах устанаўлення першаснай структуры дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК), вывучэнні механізму спецыфічнага ўзаемадзеяння бялкоў і ДНК. Здзейсніў кланіраванне гена, які кадзіруе сінтэз інсуліну, і ўвядзенне яго ў геном бактэрый. Нобелеўскаяпрэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛДСТАЙН (Goldstein) Джозеф Леанард (н. 18.4.1940, г. Самтэр, ЗША),
амерыканскі генетык. Д-р медыцыны (1966), праф. медыцыны і генетыкі (1977). Скончыў ун-т Вашынгтона і Лі ў г. Лексінгтан (штат Віргінія, 1962). Працаваў у Бостане, Сіэтле, з 1972 у паўд.-зах.мед. школе Тэхаскага ун-та. Навук. працы па механізме транспарту ліпідаў і рэгуляцыі халестэрынавага абмену ў арганізме жывёл і чалавека, прафілактыцы і лячэнні атэрасклерозу. Нобелеўскаяпрэмія 1985 (разам з М.С.Браўнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛАХ (Wallach) Ота (27.3.1847, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, — 26.2.1931),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1869). З 1870 у Бонскім ун-це (з 1876 праф.), з 1889 у Гётынгенскім ун-це. Навук. працы па хіміі тэрпенаў. Адкрыў ліманэн, феландрэн, фенхан, тэрпіпален і інш., указаў на іх генетычную сувязь з ізапрэнам (1891), рэакцыю аднаўляльнага амініравання альдэгідаў і кетонаў сумессю першасных і другасных амінаў з мурашынай кіслатой (1909). Нобелеўскаяпрэмія 1910.