бел.нар. інструмент класа мембранафонаў. Лакальная назва ручны барабан. Драўляны (часам металічны) абруч («бячайка», «рэшата»); абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляняці); у падоўжныя проразі абруча ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак («талерачак», «ляскотак»); пад скурай накрыж падвязаны бразготкі (званочкі, шархуны). Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вібрыруючым трэнні вял. пальцам па скуры. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў.
Назва «бубен» сустракаецца ў гіст. дакументах 11 ст. ў сувязі з ваен. падзеямі ці выступленнямі скамарохаў, але дакладна невядома, які менавіта інструмент (уласна бубен, барабан або літаўры) яна абазначала. Сведчаннем таго, што бубен быў вядомы на Беларусі ў 15 ст., даследчыкі лічаць выяву скамароха з бубнам на фрэсцы касцёла св. Тройцы ў Любліне работы «рускіх майстроў» (майстроў з Вял.кн. Літоўскага). У сучасным сял. побыце выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў. Пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі.
І.Дз.Назіна.
Бубен. Вёска Забалоцце Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Не́весь (нёвісь) ’невядома, немаведама’: невісь што дзеаыць (Яўс.), невець ’тс’ : невець колько (Сл. ПЗБ), нівісь ’тс’ (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), з *невѣсть, гл. ведаць. Сюды ж нёвешчына ’нешта незвычайнае, рэдкае, экзотыка’ (ТС), якому фармальна і этымалагічна адпавядае серб.-харв.невештина ’няўмельства, няўдаласць’ (ад нёвешт ’няўмелы, нялоўкі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бе́зма ’гразкае, непрыкметнае месца, дзе загразае ці топіцца жывёла’ (Яшкін). З *бе́зна (*bez(ъ)dъna), параўн. ба́гма ’багна’ (Касп.) < ба́гна (невядома, ці пераход н > м фанетычны). Семантыка слова выказвае працэс дэградацыі, мікранізацыі гэтага тэрміна (’вялікая глыбіня’ → ’лужына і да т. п.’). Параўн. Талстой, Геогр., 235–236.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыкта́тар ’дыктатар’ (БРС). Ст.-бел.диктаторъ ’тс’ (вядомае з XVII ст.) Булыка (Запазыч., 96) лічыць непасрэдным запазычаннем з лац.dictator. Невядома, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю. Рус.дикта́торШанскі (1, Д, Е, Ж, 119) лічыць запазычаннем са ст.-слав.диктаторъ (з XII ст.); няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адло́мак, ‑мка, м.
1. Адламаны кавалак чаго‑н.; абломак. Адломак касы. □ Невядома, з якіх часоў стаялі над імі [палоскамі вады] засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба.Колас.
2.перан. Рэшткі таго, што раней існавала. Чырвонай Арміі Адважныя атрады Далёка кінулі Адломкі белых зграй.Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нясце́рпна,
1.Прысл.да нясцерпны.
2.безас.узнач.вык. Цяжка, немагчыма сцярпець, вынесці; невыносна. Міша і чырванеў, і бялеў ад такой размовы, і чмыхаў носам, а потым, калі ўжо вельмі стала нясцерпна, ледзь не расплакаўся.Якімовіч.Сядзець і чакаць невядома якой кары было для Сценкі нясцерпна.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нагнуцца, нахіліцца; трохі сагнуцца. [Маша] усміхнулася з удзячнасцю, прыгнулася, каб вызваліць плячо з-пад.. [Ярашавай] цяжкай рукі, і пайшла да дзвярэй.Шамякін.— Вось прыдумаў, Бабашка! І рад яшчэ, як невядома што! — сказаў Цыган. — А ўсё ж прыгнуўся да Міхасёвага акенца і пачаў цікаваць.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развалачы́цца, ‑лачуся, ‑лочышся, ‑лочыцца; зак.
Разм. Пачаць часта і доўга валачыцца, хадзіць невядома дзе; расцягацца. Падрос козлік і вельмі ж развалачыўся.Брыль.[Ян:] — Нямала я палаяў яго, што валочыцца кожную ноч... Думаў я, што прыйдзецца мне лейцамі яго вучыць, бо развалачыўся, як Лейзерава карова, усё па чужых дварах...Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вір, -у, М у віры́, мн. віры́, -о́ў, м.
1. Кругавы, лейкападобны рух вады на рацэ, які ўзнікае ад сутыкнення сустрэчных плыней.
В. бурліў і пераліваўся.
В. падзей (перан.).
2. Глыбокае месца ў рацэ з ямай, дзе адбываецца завіхрэнне плыні.
◊
У віру на калу (разм.) —
1) пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё;
2) далёка, невядома дзе.
Хоць у вір галавой (разм.) — пра цяжкае, бязвыхаднае становішча.
|| памянш.віро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.
|| прым.віравы́, -а́я, -о́е.
Віравая вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Разм. Прапасці, падзецца невядома куды. Вылез з палаткі і Лета. Шырокай далонню правёў па барадзе, падкінуў некалькі галін пад таган. — Дзе ж Хмара запрапасціўся? — спытаў у Кіры, калі яна вярнулася.Лукша.— Дзе ж гэта вы так запрапасціліся? — Начавалі ў тым сяле, што за ляском.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)