пратыстало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае аднаклетачныя арганізмы.

[Ад грэч. prōtistos — самы першы і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астрано́мія, -і, ж.

Навука аб нябесных целах, іх сістэмах, паходжанні, будове, законах руху, хімічным саставе.

|| прым. астранамі́чны, -ая, -ае.

Астранамічная лічба (перан.: надзвычай вялікая).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бактэрыяло́гія, -і, ж.

Навука пра бактэрыі.

Дасягненні ў галіне бактэрыялогіі.

|| прым. бактэрыялагі́чны, -ая, -ае.

Бактэрыялагічная вайна (з прымяненнем хваробатворных бактэрый як сродку масавага паражэння).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Матэма́тыканавука аб колькасных суадносінах і прасторавых формах навакольнага свету’ (ТСБМ), ст.-бел. математикъ, математыкъ (XVI ст.). Са ст.-польск. matematyka (matematyk), якое з с.-лац. matematika (ars) < ст.-грэч. μαθηματική (τέχνη) ’мастацтва пазнання навукі’ < μάθημα ’веды, навука, пазнанне’ < μανθάνω ’вучу, вывучаю’ (Голуб-Ліер, 305). Крукоўскі (Уплыў, 89) памылкова выводзіць бел. лексему з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вулканало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем вулканічных з’яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрапало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае біялагічную прыроду чалавека.

[Ад. грэч. ánthrōpos — чалавек і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бата́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Навука аб раслінах.

[Грэч. botánē — расліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металахі́мія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае хімічныя ўласцівасці металаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метрало́гія, ‑і, ж.

Навука аб сістэмах мер і вагі.

[Ад грэч. metron — мера і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

музеязна́ўства, ‑а, н.

Навука аб арганізацыі і дзейнасці музеяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)