румынская актрыса, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Румыніі (1951). Дэбютавала ў 1898 на сцэне Нац.т-ра ў Бухарэсце. У 1914—41 арганізатар (сумесна з Т.Буландрам), актрыса, рэжысёр і дырэктар трупы, якая ў далейшым стала значным т-рам. З 1941 у Муніцыпальным т-ры Бухарэста (з 1961 т-р яе імя). У 1930—61 праф. Бухарэсцкай кансерваторыі. Сярод роляў: Дынеску («Зруйнаваная цытадэль» Х.Лавінеску), лэдзі Чылтэрн («Ідэальны муж» О.Уайльда), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Васа Жалязнова («Васа Жалязнова» М.Горкага) і інш.Дзярж. прэмія Румыніі 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
husband
[ˈhʌzbənd]1.
n.
муж -а m.
2.
v.t.
ашча́дна гаспада́рыць, ашчаджа́ць
to husband one’s strength — ашчаджа́ць свае́ сілы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Pantóffelheldm -en, -en разм.муж, які́ знахо́дзіцца пад пято́й у жо́нкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Res mala vir malus est, mala femina pessima res est
Дрэнны муж ‒ палова бяды, дрэнная жонка ‒ цэлая бяда.
Плохой муж ‒ полбеды, плохая жена ‒ целая беда.
бел. Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе. Што мужык прыносіць мяшком, то гаспадыня выносіць гаршком. Добрая жонка ‒ вяселле, а ліхая ‒ паганае зелле. Жонка тры вуглы дома трымае. Хоць такі-сякі мужчына, абы дровы і лучына. Калі жана ‒ сатана, то яна і ў чорта падноскі адарве. Самае вялікае няшчасце чалавеку ‒ неразумная жонка.
рус.Муж задурит ‒ половина двора горит, а жена задурит ‒ и весь сгорит. Муж запьёт ‒ полдома пропьёт, а жена запьёт ‒ весь дом пропьёт.
фр. La pire chose qui soit c’est une méchante femme (Хуже всего ‒ это злая жена). Femme querelleuse est pire que le diable (Сварливая жена хуже чёрта).
англ. A good Jack makes a good Jill (У хорошего Джека хорошая Джил).
нем. Die Frau kann mit der Schürze mehr aus dem Hause tragen, als der Mann mit dem Erntewagen einfährt (Женщина может вынести из дома в переднике больше, чем мужчина привезти в телеге с зерном).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
аце́слівы
1. (о хлебе) сыро́й, недопечённый;
2. (о человеке) нера́звитый, глупова́тый;
мужы́к у яе́ быў а. — муж у неё был нера́звитый (глупова́тый)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВІ́ЦЕБСКІ БАЛЕ́Т ПІЁНА,
трупа, якая працавала ў 1844—47 у Віцебску пад кіраўніцтвам польск. балетмайстра М.Піёна. У рэпертуары пастаўленыя ім балеты-дывертысменты «Вяселле ў Айцове» К.Курпінскага і Ю.Дамсе, «Дзве статуі» Ю.Эльснера, «Чарадзейная флейта, або Танцоўшчыкі паняволі» Маковеца і інш. Ставіліся таксама жывыя карціны, камедыі і вадэвілі на рус., польск, і франц. мовах. У асн. складзе трупы былі браты Адольф, Морыс і Уладзіслаў Піёны, муж і жонка Кос, Царова, Я.Чаховіч, а таксама кардэбалет з прыгонных сялян, адпушчаных у горад, і некалькіх запрошаных артыстаў. Суправаджаў спектаклі мясц. аркестр пад кіраўніцтвам скрыпача-віртуоза Г.П.Ягемана (Ягнова).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЎС,
у грэч. міфалогіі вярхоўны бог, уладар багоў і людзей. Месцам знаходжання З. лічыўся Алімп. Яго атрыбутамі былі эгіда (шчыт), скіпетр і арол. Першапачаткова З. — бог маланкі, грому і дажджу, пазней аб’яднаў рысы інш. багоў. Паводле міфаў, З., малодшы сын Кронаса і Рэі, брат і мужГеры, пасля перамогі над бацькам, тытанамі і гігантамі пачаў правіць светам разам з братамі Пасейдонам і Аідам. З. — бацька многіх багоў і багінь, у т. л.Апалона, Арэса, Дыяніса, Афіны, Афрадыты, герояў Геракла, Персея і інш. У Рыме культ З. зліўся з культам Юпітэра.
Зеўс (Зеўс Атрыколі). Рымская копія з грэчаскага арыгінала. 4 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Мікалай Піліпавіч (19.9.1803, Масква — 10.4.1864),
рускі пісьменнік. Муж К.К.Паўлавай. Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1821), Маскоўскі ун-т (1825). Заснавальнік і рэдактар газ. «Русские ведомости» (1863—64). Друкаваўся з 1822. У 1831 апубл. першыя ў Расіі пераклады з А.Бальзака. Адзін з пачынальнікаў рус. сацыяльна-псіхал. аповесці: зб-кі «Тры аповесці» (1835; забаронены), «Новыя аповесці» (1839). Аўтар вершаў, апавяданняў, крытычных і публіцыстычных артыкулаў і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку М.Глінкам, А.Даргамыжскім і інш.
Тв.:
Соч.: Три повести. Новые повести. Стихотворения. Статьи. М., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ДКІ Уладзімір Іванавіч (н. 1.9.1956, чыг. ст. Галынец Магілёўскага р-на),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1990). Муж С.А.Салодкай. Скончыў Мінскі ін-т культуры (1985). З 1979 артыст Дзярж.нар. хору Беларусі, з 1984 — ансамбля нар. музыкі «Свята». З 1985 спявае ў дуэце з Салодкай. З 1994 адзін са стваральнікаў і саліст ансамбля нар. песні «Вяселле», з 1996 саліст Дзярж. ансамбля танца Беларусі. Валодае голасам прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону. У рэпертуары бел., рус., укр.нар. песні, а таксама аўтарскія творы, у т. л. «А дзе ж ты, бурлак, валачыўся» (балада), «Чапурушачка», «У лузе каліна стаяла», «Кірыла Тураўскі» (У.Будніка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРДЫНА́НД II АРАГО́НСКІ (10.3.1452, Сос, Іспанія — 23.1.1516),
кароль Арагона з 1479, Сіцыліі (Фердынанд II) з 1468, Кастыліі (Фердынанд V) у 1479—1504 (як муж каралевы Кастыліі Ізабелы, пасля яе смерці ў 1504 — рэгент Кастыліі пры дачцэ Хуане Вар’ятцы), неапалітанскі (Фердынанд III) з 1504. Дынастычная унія Арагона і Кастыліі праз яго шлюб з Ізабелай фактычна паклала пачатак адзінаму Ісп. каралеўству. Завяршыў Рэканкісту (1492), далучыў да Іспаніі Русільён і Сердань (1493), Неапалітанскае каралеўства (1504), Верхнюю Навару (1512). Ф. II і Ізабела ўвялі ў Кастыліі інквізіцыю (1480), выгналі яўрэяў, жорстка праследавалі ісп. арабаў. Пры ім Х.Калумб адкрыў Амерыку і пачалося яе заваяванне іспанцамі.