Пі́ка1 ’зброя ў выглядзе дрэўка з вострым металічным наканечнікам, дзіда’ (ТСБМ, Бес., Нас., Шат., Бяльк., віл., Сл. ПЗБ), пікаю ’стралой ляцець (падаць)’ (ТС). З польск.pika (якое з франц.pique ці з ням.Pike ’піка’) альбо з рус. (ст.-рус.) пика ’тс’, якое з ням. ці франц. моў ад швейцарцаў: менавіта яны ўвялі ў XV ст. піку як абавязковую зброю пехацінцаў; з канца XVI ст. у Маскоўскай дзяржаве пачынаюць служыць наёмныя войскі (Адзінцоў, Этимология–1975, 86–90), — абедзьве лексемы з італ.picca ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 57; Фасмер, 3, 260). Сюды ж свісл.піка́сты ’з вострымі канцамі’ (Сцяшк. Сл.).
Пі́ка3 ’пачак, стос’ (ТС). Відаць, у выніку перастаноўкі складоў з кі́па.
Пі́ка4 ’масць у картах’, пі́чка ’карта піковай масці’ (Нас.). Гл. пі́кі1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕ́ЛІЖСКАЯ СЕДЛАВІ́НА,
тэктанічная структура, якая падзяляе Аршанскую ўпадзіну і Таропецка-Вяземскі прагін Маскоўскай сінеклізы. Сучляняе Ярцаўскі пахаваны выступ Варонежскай антэклізы і Вілейскі пахаваны выступ Бел. антэклізы. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ на 40 км, шыр. 35 км.
Пачала фарміравацца ў познім пратэразоі (рыфей), у адкладах фанеразою не адасабляецца. Крышт. фундамент залягае на адзнаках ад -1 км да -1,4 км, прыўзняты над адмоўнымі суседнімі структурамі на 0,2—0,8 км. Платформавы чахол утвараюць адклады рыфею, венду, дэвону і антрапагену.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНЁЎ (Сяргей Іванавіч) (17.11.1886, Масква — 20.12.1951),
рус. заолаг. Д-рбіял.н. (1935), праф. (1930). Засл. дз. нав. Расіі (1947). Скончыў Маскоўскі ун-т (1910). Заснавальнік маскоўскай школы тэрыёлагаў (даследчыкаў млекакормячых). Вывучаў птушак Белавежскай пушчы. Аўтар падручнікаў і навук.-папулярных кніг. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
Тв.:
Звери СССР и прилежащих стран: (Звери Восточной Европы и Северной Азии). Т. 1—7. М.; Л., 1928—50;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕРАЦКО́ЎСКІ (Мікалай Якаўлевіч) (1750, с. Азерацкае Загорскага р-на Маскоўскайвобл. — 12.3.1827),
рускі натураліст і падарожнік. Акад. Пецярбургскай АН (1782). У 1768—72 удзельнічаў у акад. экспедыцыі па вывучэнні прадукц. сіл. Расіі. У 1773 працаваў на Беларусі, сабраў матэрыял пра стан гаспадаркі, побыт насельніцтва, прыроду, склаў гербарыі раслін Віцебскай губ. (400 відаў) і заал. калекцыі. Падарожнічаў па Анежскім і Ладажскім азёрах, воз. Ільмень, вярхоўях Волгі, воз. Селігер. Аўтар каля 100 навук. прац па геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі і археалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Афанасій Рыгоравіч) (21.1.1782, слабада Васільеўская, Тамбоўская вобл., Расія — 13.5.1868),
рускі архітэктар, прадстаўнік маст.ампіру. Да 1804 прыгонны. Вучыўся ў І.Дз.Жылярдзі, у Крамлёўскай арх. школе. З 1808 да 1840-х г.гал. архітэктар маск. Выхаваўчага дома. Сярод работ у Маскве: дамы Селязнёвай (цяпер Музей А.С.Пушкіна, 1814), Лапухіна — Станіцкай (цяпер Музей Л.М.Талстога), царква Вял. Ушэсця каля Нікіцкіх варот (1820-я г.); шэраг сядзібных дамоў у Маскоўскайвобл. У апошнія гады працаваў у духу эклектычнай архітэктуры.
рускі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—61). Адзін з заснавальнікаў «рускага стылю». Аўтар шэрагу выставачных павільёнаў (з выкарыстаннем зборных драўляных канструкцый), «Студыі» ў маёнтку Абрамцава Маскоўскайвобл. (1872). У яго работах ідэя развіцця нац. дойлідства ўвасаблялася ў багатым аздабленні будынкаў узорамі, запазычанымі з нар. вышывак і разьбы па дрэве (друкарня Мамантава ў Маскве, 1872). Вядомы і як рысавальшчык, акварэліст. Акварэлі Гартмана паслужылі тэмай фп. цыкла «Карцінкі з выстаўкі» М.П.Мусаргскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛАЎ (Гаўрыіл Мікітавіч) (3.4.1880, с. Пакроўскае Маскоўскайвобл., Расія — 16.8.1966),
рускі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1947), правадз.чл.АМСССР (1953). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1903—11) у І.Рэпіна і Ф.Рубо. Аўтар гіст. карцін («Пакаранне смерцю Пугачова», 1925), партрэтаў (Сталявар завода «Серп і молат» А.С.Субоцін, 1948), напісаных у стрыманай шэра-карычневай гаме. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Літ.:
Гродскова Т. Г.Горелов. Саратов, 1974.
Г.Гарэлаў. Партрэт сталявара завода «Серп і молат» А.С.Субоціна. 1948.
помнік архітэктуры 15—17 ст., за 20 км ад г. Валакаламск Маскоўскайвобл.Засн. як мужчынскі ў 1479 Іосіфам Волацкім. У складзе арх. ансамбля: каменныя сцены з шатровымі вежамі (1543—66, перабудаваны ў 17 ст.), Петрапаўлаўская надбрамная царква, трапезная з царквой Богаяўлення, Успенскі сабор (усе 17 ст.) у «нарышкінскім» стылі з кафляным фрызам «вока паўліна» (майстар С.Палубес), 9-ярусная званіца (1490, перабудавана ў 1670-я г.). Пасля 1917 музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́СА (Алег Васілевіч) (н. 1.6.1942, с. Малыя Уханы, Польшча),
украінскі і рас. скрыпач, педагог. Засл. арт. Украіны (1968). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1965, клас Д.Ойстраха). У 1968—73 выкладчык Кіеўскай, з 1975 Маскоўскай кансерваторый. Выступае як саліст і ансамбліст. Першы выканаўца многіх твораў сучасных кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў скрыпачоў імя Н.Паганіні (Генуя, 1963, 1-я прэмія), імя Г.Вяняўскага (Познань, 1962; Манрэаль, 1969), імя П.Чайкоўскага (Масква, 1966). З 1990-х г. за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯШКО́ЎСКАЯ (Алена Канстанцінаўна) (1864, г. Ягор’еўск Маскоўскайвобл. — 12.6.1925),
руская актрыса. Нар.арт. Рэспублікі (1924). Скончыла Муз.-драм. вучылішча Маскоўскага філарманічнага т-ва (1888). З 1888 у Малым т-ры. Яркая камедыйная актрыса, іграла ролі свецкіх «драпежніц», какетак, інтрыганак: Глафіра, Лідзія Чабаксарава («Ваўкі і авечкі» і «Шалёныя грошы» А.Астроўскага) і інш. Тонкім гумарам, абаяннем было прасякнута яе выкананне ролей Дыяны («Сабака садоўніка» Лопэ дэ Вегі), Катарыны («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра) і інш., стварала таксама драм. вобразы сучасніц.