1. У старажытным Егіпце — каменная скульптура ляжачага льва з чалавечай галавой, якая ўвасабляла магутнасць фараона.
2. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — крылатая істота з тулавам ільва, з галавой жанчыны, якая забівала падарожнікаў, што не маглі разгадаць зададзеную загадку. // Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца загадкай, хто (што) незразумелы (незразумела) для іншых. Вікця — дзяўчына, якую чакае Веньямін, — таксама казка. Сфінкс.Навуменка.
3.Малпа з роду павіянаў.
4. Род буйных матылёў.
[Грэч. sphinx.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́лпа ’малпа’ (Шпіл., Грыг., Мядзв., Федар., Сцяшк. Сл., ТС), nälpa ’тс’ (Пятк.), на́впа ’тс’ (драгіч., З нар. сл.), на́лупа ’тс’ (Сцяц.), н.-луж.паіра ’тс’. Пераробка з милпа ’тс’ (гл.) (< польск.małpa ’тс’) у народнай мове ў выніку дысіміляцыі м > н тыпу канбайн (< камбайн), ланпа (< лампа), кунпанія (< кампанія), звычайна ў кантактным ці дыстантным спалучэнні з губнымі, параўн. набыць (< мабыць) і пад. (Бел.-дыял.2 Мн., 1980, 63–64), а таксама шляхам народнаэтымалагічнага пераасэнсавання, параўн. Шустар-Шэўц, 13, 985.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зінджа́нтрап
(ад ар. Zindz = назва Усх. Афрыкі + -антрап)
выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая адносіцца да аўстралапітэкаў, рэшткі яе знойдзены ва Усх. Афрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гібо́н
(англ. gibbon)
самая малая чалавекападобная малпа з вельмі доўгімі пярэднімі канечнасцямі; жыве ў Паўд.-Усх. Азіі і на Малайскіх астравах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піга́трыкс
(н.-лац. pygathrix)
танкацелая малпа шэрай афарбоўкі з чырвонай папярочнай паласой на грудзях, якая водзіцца ў трапічных лясах Паўн.-Усх. Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэ́зус
(лац. rhesus)
1) вузканосая малпа роду макак, якая пашырана ў Індыі, Індакітаі і ў Гімалаях;
2) тое, што і рэзус-фактар.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
буйнейшы ў Расіі музычны тэатр для дзяцей. Адкрыты ў 1965 у Маскве, з 1987 акадэмічны. Заснавальнік, дырэктар і гал.рэж. Н.Сац (да 1993), з 1994 т-р яе імя. У рэпертуары оперы «Воўк і сямёра казлянят» М.Каваля, «Чырвоны капялюшык» М.Раўхвергера, «Тры таўстуны» У.Рубіна, «Горад майстроў» Я.Саладухі, «Хлопчык-велікан» Ц.Хрэннікава, «Сёстры» Дз.Кабалеўскага, «Залаты ключык» І.Марозава, «Чароўная музыка» М.Мінкова, «Мая мама» А.Спадавекія, «Басцьен і Басцьена» і «Чароўная флейта» В.А.Моцарта, «Другога красавіка» А.Чайкоўскага, «Казка пра страчаны час» Ю.Ражаўскай, «Кароль Лір» Ш.Чалаева і інш., муз. камедыя «Беласнежка» Э.Калманоўскага, балеты «Негрыцяня і малпа» Л.Палавінкіна, «Скрынка з цацкамі» на муз. К.Дэбюсі, «Камар і самавар» А.Ларыёнавай, «Калабок» і «Сіняя птушка» Раўхвергера (апошні з выкарыстаннем музыкі І.Саца), «Пунсовыя ветразі» У.Юроўскага, «Папялушка» С.Пракоф’ева, «Капелія» Л.Дэліба і інш., а таксама сімф. канцэрты, тэатралізаваныя відовішчы і інш.Гал. балетмайстар Б.Ляпаеў, гал. дырыжор Л.Гершковіч.
Літ.:
Левтоновы В. и О. Единственный в мире // Театр. 1976. № 2;
Сац Н.И. Новеллы моей жизни. Кв. 1—2. 3 изд. М., 1985;
Викторов В. Наталия Сац и Детский музыкальный театр. М., 1993.
Будынак Маскоўскага акадэмічнага дзіцячага музычнага тэатра.