Монька, моня ’малако’ (дзіц.) (Растарг.; мазыр., Жыв. сл.). З монё, молё ’тс’ (Клім., Лучыц-Федарэц). Рус. кур., херс. мо́ня. Ласкальныя словы да малако (гл.). Гл. таксама Фасмер, 2, 651.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖУК (Уладзімір Іосіфавіч) (н. 2.1.1941, в. Засулле Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак-плакатыст. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Творы вылучаюцца лаканізмам выяўл. мовы, філасафічнасцю, часам у іх жорсткі сарказм, гумар: «Пабудаваны ў 18 ст. Рэканструяваны ў 20 ст.» (1974), «Лес — магутная крыніца здароўя» (1977), «Перабудова» (1987), «Мазыр. Віцебск» (1988), «26.IV. Чарнобыль» (1989), «Трэба любіць усё: звяроў, птушак, расліны, у гэтым — прыгажосць жыцця. А.Купрын», «За Радзіму, за Сталіна!» (абодва 1990), «Адраджэнне» (1992), «Што наша жыццё? Гульня!» (1995) і інш. Аўтар афіш для спектакляў «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава (1979) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, «Пінская шляхта» (1980) нар.т-раг. Слонім і інш.
У.Жук. Афіша спектакля «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІЯ ЯРЫ́,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў г.Мазыр і Мазырскім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1986 з мэтай захавання, рэкрэацыйнага выкарыстання і павышэння ўстойлівасці лагчынна-яравых утварэнняў. Пл. 1141,5 га.
Размешчаны на ўзвышанай і расчлянёнай ч. Мазырскай грады на выш. 150—200 м. Шчыльнасць яроў да 30 шт/км². Града складзена з пяскоў, пясчана-гравійнага матэрыялу, марэнных супескаў і суглінкаў. Лясы бярозавыя, хваёвыя, дубовыя, чорнаальховыя, грабавыя і кляновыя; ёсць бук і піхта. У флоры больш за 500 відаў сасудзістых раслін, у т. л. занесеных у Чырв. кнігу: венерын чаравічак сапраўдны, гусіная цыбуля пакрывальцавая, званочак сібірскі, клапагон еўрапейскі, кураслеп лясны, лілея кучаравая, мнаганожка звычайная. Шмат гаспадарча-карысных раслін, у т. л. ажына, барбарыс, маліна, каліна, шыпшына і інш.; у арнітафауне шмат драпежных птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Пётр Фёдаравіч) (н. 16.9.1931, в. Зарачаны Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. археолаг. Д-ргіст. н. (1988), праф. (1993). Брат А.Ф.Лысенка. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1953). З 1964 у Ін-це гісторыі Hau. АН Беларусі: навук. супрацоўнік, заг. сектара, з 1988 заг. аддзела сярэдневяковай археалогіі. Даследаваў курганы 11—12 ст., стараж. гарады Тураў, Брэст, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Клецк, Рагачоў, Мазыр. Вывучае абарончыя ўмацаванні, планіроўку, забудову, рамёствы, гандаль, структуру гаспадаркі, культ. сувязі стараж. гарадоў Беларусі. Рэканструяваў даследаваныя часткі стараж. Турава, Брэста 13 ст., Пінска 15 ст. Вынікам шматгадовых доследаў у Брэсце стала стварэнне археал. музея «Бярэсце».
Суно́жаць ’сенажаць’ (мазыр., ГЧ). Ад больш ранняга сено́жаць (гл. сенажаць) з прыпадабненнем галосных. Параўн. таксама сенажа́ць ’тс’, санажа́тка ’тс’ (ашм., лаг., Стан.), што адзначаны ў дакументах XIII–XV стст. (Станкевіч, Язык, 986).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́дзімка ’ружовыя месцы на шчацэ’ (мазыр., ЛА, 3), ро́дзінка ’тс’ (брэсц., там жа) — у выніку субстантывацыі дзеепрыметніка *rod‑imъ < *roditi > радзі́ць (гл.). Мена ‑м‑ > ‑н‑, відаць, пад уплывам рус.ро́динка ’радзімы знак, радзімка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́льнік ‘матрас з саломы’ (Сцяшк.), сельні́к ‘агароджаная частка хлява, дзе складаюць сена’ (мазыр., З нар. сл.), селны́к ‘будынак для сена або аддзяленне ў хляве для сена’ (Шушк.). З сяннік (гл.) у выніку дысіміляцыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́лес ’кармавая патака’ (ТС), мазыр.меля́з ’павідла з гарбуза, груш, ягад’ (Вешт.). Праз польск. мову (дзе melas, melasa ’мелес’) запазычана з франц.melasse, якое з ісп.melaza ’тс’ < лац.mel ’мёд’ (Голуб-Ліер, 308).