аб’ектывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; зак. і незак., каго-што.
Увасобіць (увасабляць) што‑н. у чым‑н. аб’ектыўным, рэчыўным, даступным для ўспрыняцця. Магчыма, паэту трэба было аб’ектываваць у самастойным чалавечым вобразе носьбіта той выкрывальнай грамадска-рэалістычнай лініі, якая на працягу ўсёй паэмы змагаецца з няспелымі дробнабуржуазнымі ілюзіямі Перагуда. Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўжо́, часціца пытальная.
Ужываецца ў пытальных сказах у значэнні: хіба, ці магчыма, выказваючы апрача пытання сумненне, недавер, здзіўленне. — Няўжо гэта запіска майго брата? — задумаўся Мікола. Якімовіч. — Няўжо ты не верыш мне? — запытаўся я, адчуваючы невыразны боль у сэрцы. Асіпенка. «Няўжо заблудзіўся? Напэўна, збочыў улева», — падумалася мне. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
персана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які датычыцца пэўнай асобы; асабісты. Персанальнае запрашэнне. □ Сход, магчыма, і не запомніўся, калі б на парадку дня не стаяла персанальная справа Міхася. Сіўцоў. // Прызначаны для абслугоўвання пэўнай асобы. Персанальная машына. // Які ажыццяўляецца пэўнай асобай; асабісты. Персанальная адказнасць.
•••
Персанальная пенсія гл. пенсія.
Персанальны пенсіянер гл. пенсіянер.
[Лац. personalis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэфле́ктар, ‑а, м.
1. Увагнутае люстра для адбіцця светлавых або цеплавых праменяў. Кінааператары здымалі вячэрнюю Маскву. Яркае святло рэфлектараў сляпіла. Савіцкі. «Магчыма, грэлкі давалі мала цеплыні, — крыху збянтэжана думаў я, — электрычная печка з рэфлектарам пройме да самых касцей». Паслядовіч.
2. Тэлескоп, у якім адлюстраванне атрымліваецца пры дапамозе ўвагнутага люстра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tend2 [tend] v.
1. мець тэндэ́нцыю, схі́льнасць;
It tends to rain. Магчыма, будзе дождж.
2. (to/towards) ісці́ ў пэ́ўным напра́мку, кірава́цца (пра курс);
Prices are tending upwards. Цэны растуць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БРАЦЯ́НКА,
курганны могільнік 10—11 ст. дрыгавічоў каля в. Брацянка Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пахавальныя абрады: трупаспаленне на месцы пахавання і па-за межамі могільніка; трупапалажэнне на гарызонце. У некаторых насыпах побач з пахаваннямі трапляліся камяні (звязана, відаць, з перажыткамі пахавальнага абраду каменных курганоў). Сярод знаходак жал. нажы, крэсівы, трохпацеркавыя скроневыя кольцы, жаночыя ўпрыгожанні, ганчарныя гаршкі. Могільнік, магчыма, быў некропалем стараж. Навагрудка.
т. 3, с. 254
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́Ц,
старажытны горад Полацкай зямлі. Належаў мінскім кн. Глебавічам, магчыма, быў цэнтрам удзельнага княства, добра ўмацаваны, размяшчаўся, верагодна, недалёка ад Мінска сярод лясоў. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1162 у сувязі з паходам друцкага кн. Рагвалода Барысавіча супраць менскага Валадара Глебавіча. Атаясамліванне Гарадца з некаторымі сучаснымі нас. пунктамі Беларусі (Гарадзеяй Нясвіжскага, Гарадзішчам Баранавіцкага, Гарадцом Талачынскага і Шаркаўшчынскага р-наў і інш.) беспадстаўнае.
т. 5, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАСАПТЭ́РЫЕВАЯ ФЛО́РА, гандванская флора,
існавала на мацерыку Гандвана з позняга карбону да ранняга трыясу. Выяўлена па знаходках у Антарктыдзе, Аўстраліі, Еўропе. Узнікненне і развіццё гіпатэтычнага мацерыка Гандвана з пашыраным абледзяненнем вызначылі аднастайны і бедны ў відавых адносінах своеасаблівы склад гласаптэрыевай флоры, для якой было характэрна мноства гласаптэрысаў і хвашчоў. На Беларусі магчыма існаванне рэшткаў гласаптэрыевай флоры ў адкладах позняга карбону і ранняй пярмі.
т. 5, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАЗІЯНАЛІ́ЗМ,
моўная з’ява, якая не адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню; ствараецца як выразны сродак у пэўным кантэксце і не замацоўваецца як моўная норма. Аказіяналізм — звычайна словы («вершаправод», «ночапіс», «шалёнагубая»), але магчыма выкарыстанне асобных формаў у якасці новых слоў («соў», «савя» замест літ. «сава», «статуй» — «статуя») і словазлучэнняў («мяцеляцца спіцы», «навальніцы ракет»). Найчасцей утвараюцца пісьменнікамі, таму інакш наз. аўтарскімі, індывідуальна-стыліст. неалагізмамі. Набываюць значэнне паэт. тропаў.
т. 1, с. 182
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГАСПЕРМІ́Я (ад аліга... + грэч. sperma семя), гіпаспермія, гіпавалюмія,
памяншэнне аб’ёму спермы, што выліваецца пры семявывяржэнні. Аб’ём спермы пры алігасперміі не перавышае 1—1,5 мл (норма 2—5 мл). Прычыны алігасперміі: гарманальная недастатковасць, прыроджаныя, генетычныя захворванні, аспермія, азааспермія, хранічныя прастатыты рознага генезісу, псіхічная стомленасць, нерв. перанапружанне, алкагалізм, дрэннае харчаванне. Магчыма і ў здаровых мужчын пры занадта частых палавых або ананістычных актах.
т. 1, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)