апрацоўка паверхняў адлівак, метал. загатовак, дэталей і інш. вырабаў перад афарбоўкай, а таксама ачыстка фасадаў будынкаў, збудаванняў струменем сціснутага паветра з завіслымі ў ім часцінкамі пяску. Робіцца спец. пескаструменнымі апаратамі. У ліцейнай вытв-сці заменена шротамётнай або шротаструменнай ачысткай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛІ,
стрыжні (слупы, брусы), якія апускаюць у грунт для перадачы нагрузак ад збудаванняў. Бываюць жалезабетонныя, бетонныя, металічныя, драўляныя. Апускаюцца ў грунт палябойным абсталяваннем, завінчваннем, бетанаваннем у шчыліне.
Выкарыстоўваюцца для стварэння палевых фундаментаў, мастоў, падпорных сцен, у канструкцыях набярэжных, прычальных збудаванняў, плацін і інш. У асобных умовах выкарыстоўваюцца шпунтавыя П., якія ставяцца шчыльна адна да адной і ствараюць шпунтавыя загароды. Для сувязі верхніх частак П. робіцца ростверк, які служыць апорнай плітой ці бэлькай для збудавання. Пабудовы на П. вядомыя, у т. л. на Беларусі, з эпохі неаліту. Будаваліся па берагах рэк, азёр, на балотах, у т. л. для засцярогі ад паводак, звяроў і ворагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАЎНІ́ЧАЕ ШКЛО,
вырабы са шкла, якія выкарыстоўваюцца для шклення светлавых праёмаў, на празрыстыя і паўпразрыстыя перагародкі, вонкавую і ўнутр. абліцоўку збудаванняў і інш. Бывае ліставое звычайнае (аконнае, вітрыннае), спец. (увіёлевае, цеплапаглынальнае, арміраванае) і дэкар. (узорыстае, каляровае), прафіляванае (швелернае, каробчатае, трубчастае) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБІЁН (франц. gabion ад італьян. gabbione вялікая клетка),
сетачная канструкцыя з дроту, запоўненая камянямі або галькай, для аховы рэчышча ракі ад размываў, узвядзення рэгуляцыйных і берагаўмацавальных збудаванняў. Звычайна мае форму паралелепіпеда, даўж. 3—5 м, шыр. 1—1,5 м, выш. 1 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛІ́ЧНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі, зробленыя з металаў. Найб. пашыраны стальныя канструкцыі, алюмініевыя канструкцыі; эфектыўныя канструкцыі з лёгкіх сплаваў. Выкарыстоўваюцца як нясучыя канструкцыі ў каркасах будынкаў і інш.інж.збудаванняў (пераважна стальныя М.к.), у вялікапралётных пакрыццях, абшыўках сценавых і дахавых панэлей (алюмініевыя М.к.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рубе́ж ’мяжа чаго-небудзь або паміж чым-небудзь’, ’дзяржаўная мяжа’, ’лінія абаронных збудаванняў’ (ТСБМ), ’кант, грань’ (Гарэц.), рубѣжъ ’граніца’ (Шымк. Собр.). Укр.рубі́ж ’край, мяжа; засечка’, рус.рубе́ж ’рубеж’, балг.ръбе́ж ’мяжа, мяжа паміж палямі’. Стараж.-рус.рубежъ ’засечка; знак мяжы’ (Сразн., 3, 179). З прасл.*rǫbežь ’метка, засечка’, вытворнага з суфіксам ‑ežь > ад *rǫbati, *rǫbiti ’сячы’ (гл. рубаць, рубіць) (БЕР, 6, 361; Чарных, 2, 125). Паводле Якабсона, рубеж ёсць царкоўнаславянская форма ў адносінах да рубёж ’высяканне лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 510).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЮВЕ́Т (франц. cuvette літар. чан, тазік),
элемент сістэмы дарожнага водаадвода. Робіцца ўздоўж невысокіх насыпаў, выемак і калянулявых адзнак землянога палатна ў выглядзе адкрытых канаў для збору і адводу паверхневых вод ад дарогі ў паніжаныя месцы або да водапрапускных збудаванняў. Папярочнае сячэнне К. трохвугольнае або трапецаідальнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАНТЭ́НК, метантанк (ад метан + англ. tank бак, цыстэрна),
збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод з дапамогай анаэробных бактэрый (без прысутнасці кіслароду, з утварэннем метану). Звычайна гэта рэзервуар значнай (да некалькіх тысяч кубічных метраў) умяшчальнасці для мінералізацыі арган. рэчываў, што збіраюцца ў адстойніках ачышчальных збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЫМНА́Е ЗЛУЧЭ́ННЕ,
спалучэнне дэталей ў вузлах механізмаў, машын, прылад, апаратаў, збудаванняў, што дапускае разборку і зборку вузлоў без разбурэння дэталей. Асн. віды Р.з.: вінтавыя, балтавыя, зубчастыя, шпоначныя, клемавыя. Да Р.з. таксама адносяць некат. прэсавыя і клеявыя злучэнні, якія дапускаюць разборку без дэталей, напр., пры нагрэве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
або́йма, ‑ы ж.
1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. Абойма патронаў. □ У кішэнях падпальшчыкаў ляжалі пісталеты, абоймы з патронамі.Новікаў.// Колькасць патронаў у такой рамцы. Выпусціць абойму патронаў.
2. Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы. абруча і пад., якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і пад. Жале заве тонкая абойма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)