2.gdzie правесці час дзе; затрымацца дзе, у каго; прабыць; пагасціць;
~ł na wsi tylko tydzień — ён прабыў у вёсцы толькі тыдзень
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
напо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
1. Зрабіць поўным, запоўніць да верху. Сейбіты спрытна напоўнілі сеялку насеннем, і вось ужо агрэгат рушыў наперад.«Звязда».Бурмакоў сабраў узоры пяску, у некалькіх месцах адбіў кавалкі камяністых парод, напоўніў колбы паветрам і пайшоў да ракеты.Шыцік.//Заняць сабой поўнасцю. Ужо немцы напоўнілі .. сенцы, ужо білі ў дзверы другога паверха.Чорны.// Насыціць, запоўніць (пахамі, водарам, гукамі і пад.). Прынясе бацька з сенцаў загадзя падрыхтаванае бярэмя духмянага сена, і адразу ўсю хату напоўніць водар скошаных траў і красак.Машара.Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом.Колас.
2.перан. Запоўніць, заняць цалкам (пра думкі, пачуцці і пад.). Прырода, вясна і маладосць напоўнілі .. [хлопцаў] жыццярадаснасць.Маўр.Тое, што .. [Булгак] тут убачыў, напоўніла яго сэрца радасцю з гордасцю.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нейтра́льны, -ая, -ае.
1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да дзяржаў, што ваююць.
Нейтральная краіна.
2.перан. Які не становіцца на чый-н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.).
Заняць нейтральную пазіцыю.
3. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі (спец.).
Н. раствор.
4. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (спец.).
Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часціцай.
○
Нейтральная зона (паласа), нейтральныя воды — такія, на якіх, згодна з пагадненнем, не павінны весціся ваенныя дзеянні, размяшчацца ваенныя сілы.
|| наз.нейтра́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)