ДЗЯ́ТЛАЎ (Алесь) (Аляксандр Мікалаевіч; н. 3.6.1936, в. Туркі Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у друку, на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1980 у час. «Родная прырода». Друкуецца з 1956. Першая кн. апавяданняў «Росы на паплаве» (1974). У аповесцях «Белы месяц сакавік» (1977), «Сляды», «Начное неба ў ліпені» (абедзве 1981), «У вераснёвы вечар» (1987) даследуе духоўны свет чалавека, пытанні маралі і этыкі, праблемы адказнасці асобы перад сабой і грамадствам. Пра вясковых настаўнікаў аповесць «Брод» (1981), апавяданні «Поезд ішоў праз ноч», «Юрачка». Тэму пераемнасці пакаленняў, трагедыю Айч. вайны асэнсоўвае ў аповесці «Час даспелага жыта» (1981), апавяданнях «Вяртанне», «Жоўтае лісце», «Дана» і інш. Сутнасць змен у жыцці, горкія ўрокі мінулага спрабуе спасцігнуць у рамане «Парог» (1993), апавяданнях «Трое на прахадной», «Белыя людзі» і інш. Аўтар нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей («Стрэл на белым лузе», 1985). Уздымае экалагічныя праблемы.
насякомае сям. лістаедаў. Радзіма — Паўн. Амерыка. У Еўропе ўпершыню выяўлены ў Францыі ў 1916, на Беларусі (Брэсцкая вобл.) — у 1956; пашырыўся па ўсёй тэр. рэспублікі. Можа пералятаць на адлегласць да 300 км.
Даўж. да 12 мм. Цела авальнае, пукатае, жоўтае. Крылы ярка-ружовыя, на надкрылах 10 чорных падоўжных палос. Лічынка (даўж. да 15 мм) цагельна-чырв., з 2 радамі чорных бугаркоў па баках. Кукалка жоўта-аранжавая. Зімуюць жукі ў глебе на глыб. да 30 см. Адкладвае да 3000 яец на ніжнім баку лісця Лічынкі нараджаюцца праз 5—8 сут і за перыяд развіцця (15—35 сут) праходзяць 4 узросты. Найб. шкаданосныя лічынкі 4-га ўзросту. Акукліваюцца ў глебе, праз 15—20 сут кукалка ператвараецца ў жука. Лічынкі і жукі кормяцца лісцем, чаранкамі і сцёбламі бульбы. Меры барацьбы: збор і знішчэнне жукоў, лічынак і кладак яец, апырскванне пестыцыдамі поліхлорпіненам і хларафосам. біял. прэпаратам бітаксібацылінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ссо́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які высах, завяў, загінуў ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Восеньскі вецер буяніў над шэрымі прасторамі, гнаў і кудлачыў у небе густыя хмары,.. зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце.Быкаў.Расліны ссохлыя прамоклі, Павесялела ўсе вакол.Кляўко.//перан.Разм. Схуднелы (пра чалавека). Іліко адразу ўспомніў .. ссохлага хлапца, што ляжаў у садзе.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРО́Х (Pisum),
род адна- і шматгадовых травяністых раслін сям. бабовых. Вядома 6 відаў, пашыраных у Еўразіі і Афрыцы. Радзіма — Міжземнамор’е. Культывуюць пераважна гарох пасяўны (P. sativum), каштоўны харч. прадукт, корм для жывёлы і зялёнае ўгнаенне. Вырошчваюць як кармавую расліну таксама гарох палявы, або пялюшку. Пашыраны ў Расіі, на Украіне, Беларусі, у Кітаі, Індыі, ЗША.
Гарох пасяўны — аднагадовая расліна, з лазячым сцяблом выш. 0,2—2 м. Лісце парнаперыстае. Кветкі ад белага да пурпурова-фіялетавага колеру, у гронках. Плод — струк. Зерне круглае, белае, жоўтае або зялёнае, мае 22—27% бялку, каля 50% крухмалу, тлушч, карацін, вітаміны B1, B2, С. Холадаўстойлівая (усходы пераносяць замаразкі да -6 °C), вільгацялюбная, азотфіксавальная расліна Вырошчваецца на дзярнова-падзолістых сугліністых і супясчаных глебах з блізкай да нейтральнай і нейтральнай рэакцыяй. Раянаваныя сарты: на зерне — Уладаўскі 6, Працаўнік, Асілак чэшскі, Белус, Агат і інш.; агароднінныя — Варонежскі зялёны, Выдатны 240, Арагумскі, Савінтэр 1, Паўднёвы 47, Альфа, Віёла, Агароднінны 76.
Літ.:
Генетика и селекция гороха. Новосибирск, 1975;
Зернобобовые культуры в интенсивном земледелии. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНСТРУА́ЛЬНЫ ЦЫКЛ,
фізіялагічны працэс, які характарызуецца цыклічнымі зменамі ў органах рэпрадукцыйнай сістэмы жанчын і самак чалавекападобных малпаў. Знешняя праява М.ц. — менструацыя (штомесячныя крывяністыя выдзяленні з палавых органаў), якая пачынаецца ў час палавога выспявання (11—15 гадоў), звычайна доўжыцца 2—7 дзён. Менструацыя адсутнічае ў цяжарных жанчын, звычайна ў час кармлення дзіцяці і пасля надыходу клімаксу.
Першая фаза М.ц. — рост і выспяванне фалікулаў у яечніках, у сярэдзіне М.ц. дамінантны фалікул лопаецца і спелая яйцаклетка на 13—15-я суткі трапляе ў брушную поласць (авуляцыя). Другая фаза М.ц. — утварэнне жоўтага цела, якое прадуцыруе гармон прагестэрон. Пад уплывам прагестэрону слізістая абалонка маткі рыхтуецца да ўспрымання аплодненай яйцаклеткі. Калі апладнення не адбываецца, жоўтае цела рэгрэсіруе, яйцаклетка гіне, а функцыянальны слой слізістай абалонкі маткі адрываецца і настае менструацыя, што сведчыць аб заканчэнні М.ц. Працягласць М.ц. — ад першага дня пачатку менструацыі да першага дня наступнай. М.ц. складае 21—35 дзён (звычайна 28), двухфазны, доўжыцца да 45—50 і больш гадоў. У рэгуляванні М.ц. ўдзельнічаюць кара галаўнога мозга, гіпаталамус, гіпофіз, яечнікі, матка. Парушэнні М.ц.: аменарэя, гіпаменарэя і інш.Гл. таксама Палавы цыкл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ша́ты, ‑аў; адз.няма.
1. Пышнае дарагое адзенне. Чалавек апрануты ў найдаражэйшыя шаты, самай выдатнай пекнаты, калі ён носіць за сабою, пры сабе жорсткасць, нянавісць.. — ён з’яўляецца непрыгожым.Дубоўка.
2.перан. Покрыва (звычайна з лісця, снегу). Дубы стаяць яшчэ зялёныя, толькі зрэдку, нібы сівізна ў валасах, прабіваецца і ў іх шатах жоўтае лісце.Навуменка.Першы снег сець-бель мярэжыць, Сцеле шаты на дарогі.Колас.// Покрыва, прыкрыцце. Пад шатамі дрэў ужо збіралася ноч.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкарлу́піна, ‑ы, ж.
1. Цвёрдая прыродная абалонка чаго‑н. (яйца, арэха і пад.). Шкарлупіны вавёрка спачатку абнюхвала чорненькай пыскай, а потым грэбліва выкідала з клеткі: навошта яны ёй?Даніленка./увобразнымужыв.Сонца — вялікае, жоўтае куранятка — Наклюнула свінцовую шкарлупіну неба.Кляўко.
2.перан. Тое, што абмяжоўвае, замыкае ў якой‑н. вузкай сферы, адасабляе ад асяроддзя, перашкаджае дзейнічаць, развівацца. Пасіўнасць, замкнёнасць .. у сваёй шкарлупіне.. — усё гэта недахопы, ад якіх не ўсе мы пазбаўлены.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́НДЫЙ (лац. indium),
In, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 49. ат. м. 114,82. У прыродзе 2 ізатопы: 113In(4,3%) і слаба радыеактыўны (b-выпрамяняльнік, перыяд паўраспаду 5∙1014 гадоў) 115In (95,7%). Рассеяны элемент, у зямной кары 10−5% па масе. Адкрыты ў 1863 ням. вучонымі Ф.Райхам і Т.Рыхтэрам пры спектраскапічным даследаванні цынкавай падманкі, названы па сіняй (колеру індыга) лініі спектра.
Серабрыста-белы мяккі метал tпл 156,78 °C, tкіп 2024 °C, шчыльн. 7310 кг/м³ Устойлівы ў паветры, не ўзаемадзейнічае з азотам, вадародам, вугляродам. Пры т-ры вышэй за 800 °C гарыць з утварэннем сэсквіаксіду In2O3 (светла-жоўтаекрышт. рэчыва, tпл 1910 °C). Узаемадзейнічае з мінер. і арган. к-тамі, пры награванні — з хлорам, бромам, ёдам. Пры сплаўленні з халькагенамі (сера, селен, тэлур) утварае халькагеніды (паўправадніковыя матэрыялы). Атрымліваюць з адходаў і паўпрадуктаў свінцова-цынкавай і алавянай вытв-сці. Выкарыстоўваюць у вытв-сці легкаплаўкіх сплаваў, паўправадніковых матэрыялаў, як матэрыял для герметызацыі ў вакуумных прыладах і касм. апаратах. Таксічны, пыл І. і яго злучэнняў выклікае пашкоджанне лёгкіх, шкодна ўплывае на печань і селязёнку.
Літ.:
Яценко С.П. Индий: свойства и применение. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі.Сабаленка.Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток.Мележ.
2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу.// Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець.// Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты.Скрыган.// Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цытахрамі́я
(ад лац. citus = хуткі + -храмія)
від чатырохкаляровага друку, пры якім асаблівую ўвагу ўдзяляюць чорнаму клішэ, якое адкрывае дэталі адлюстравання, нейтральныя тоны і блакітныя цені, а астатнія тры клішэ (жоўтае, чырвонае і сіняе) служаць толькі для перадачы на друкарскім адбітку яскравых каляровых тонаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)