рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бобр (бас.р.Дняпро). Даўж. 24 км. Вадазбор дробнаўзгорысты, пл. 179 км². Пачынаецца на паўн. ускраіне в. Раманаўка Талачынскага р-на, вусце ў межах в. Пліса Крупскага р-на. У верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 6—7 км у малаводныя гады перасыхае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫДНЯПРО́ЎСКАЯ НІЗІ́НА.
Дняпроўская нізіна. На Пд Усх.Еўрап. раўніны, па левабярэжжы р.Дняпро, на Украіне. Уяўляе сабой шырокую даліну Дняпра з сістэмай надпоймавых тэрас. Абмежавана Сярэднярус. і Прыдняпроўскім узвышшамі. Шыр. 120 км, выш. 50—160 м, найб. — 226 м. Складзена з флювіягляцыяльных і алювіяльна-азёрных пяскоў, суглінкаў, лёсаў і лёсападобных суглінкаў. Рэльеф плоскі, слабарасчлянёны. Большая ч. тэрыторыі ўзарана. Развітая жывёлагадоўля і земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на р.Дняпро. Цэнтр Валяўкоўскага с/с і саўгаса «Арловічы». За 36 км ад Дуброўна, 143 км ад Віцебска, 44 км ад чыг. ст. Асінаўка. 352 ж., 128 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат. быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Парк пейзажнага тыпу 19—20 ст. — помнік садова-паркавага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІХНІ́Н (Залман Давыдавіч) (ліп. 1909, в. Шчадрын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 26.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). З лют. 1943 на Ленінградскім і Цэнтр. франтах, удзельнік Курскай бітвы. Капітан Віхнін пры вызваленні Камарынскага р-на Гомельскай вобл. 25.9.1943 узначаліў групу прыкрыцця, якая фарсіравала Дняпро і забяспечыла пераправу 2 батальёнаў пяхоты. Загінуў у баі за вызваленне вёсак Бярозкі і Новая Ёлча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАРЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Брагінскім раёне Гомельскай вобл., на р.Дняпро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПдУ ад Брагіна, 168 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Ёлча. 462 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі гарадзішча і бескурганны могільнік мілаградскай і зарубінецкай культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБАРО́Ў,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на левым беразе р.Дняпро, на аўтадарозе, якая злучае вёску з Рагачовам. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 115 км ад Гомеля. 515 ж., 217 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі археал. помнік і геалагічнае агаленне Збароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ШЧА-ВАДЗІ́ЦА,
кліматычны курорт у Кіеўскай вобл., Украіна, на правым беразе р.Дняпро. Засн. ў 1920. Клімат умерана кантынентальны. Асн.лек. фактары — чыстае паветра, вял. колькасць сонечных дзён (больш за 150). Лечаць захворванні лёгкіх (у т. л. туберкулёз), сардэчна-сасудзістай і нерв.сістэм. Ужываюць таксама штучныя газавыя ванны (сульфідныя, вуглякіслыя, кіслародныя) і інш. водалячэбныя працэдуры, электралячэнне і інш. Санаторыі (для дарослых і дзяцей), прафілакторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕ́РШЧЫНА,
вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на р.Дняпро. Цэнтр сельсавета і Рэчыцкага саўгаса-тэхнікума. За 10 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 60 км ад Гомеля. 4858 ж., 1800 двароў (1994). Суднабуд.-суднарамонтны з-д, ПМК. Сярэдняя школа, ПТВ, 3 б-кі, 3 клубы, амбулаторыя, 2 аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Царква. За 0,3 км на З ад вёскі паселішча каменнага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКІЯ ПАРО́ГІ,
выхады карэнных горных парод у рэчышчы р.Дняпро паміж гарадамі Днепрапятроўск і Запарожжа. Існавала 10 парогаў і 30 каменных град агульнай даўж. каля 75 км (пры вышыні падзення вады каля 40 м). Знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі», перашкаджалі суднаходству, былі месцам нападзенняў качэўнікаў на судны. Ніжэй парогаў у 16 ст. заснавана Запарожская Сеч; у 17—18 ст. каля Д.п. стаяла крэпасць Кодак. Затоплены водамі Дняпроўскага вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАШЭ́НКА (Сцяпан Мікалаевіч) (1909, в. Узніцы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 25.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў пач. школу. Працаваў рахункаводам. У Чырв. Арміі з пач. 1942, на фронце са снеж. 1942. У ноч на 24.9.1943 група разведчыкаў на чале са старшыной роты К. фарсіравала Дняпро, захапіла плацдарм у раёне в. Пекары (Чаркаская вобл., Украіна) і больш як суткі яго ўтрымлівала. Загінуў пры пераправе на левы бераг Дняпра з данясеннем.