ЭСКО́РТ (франц. escorte ад італьян. scorta той, хто суправаджае),
група караблёў, самалётаў, вайск. падраздзяленне, прызначаныя для аховы (прыкрыцця) і суправаджэння. У ВМФ (ВМС) Э. з эсмінцаў, фрэгатаў і інш. караблёў, а часам і самалётаў непасрэдна ахоўваюць трансп. судны, што ідуць у складзе канвояў, а таксама суправаджаюць (прыкрываюць) на пераходзе морам адзіночныя і невял. групы надводных караблёў, падводных лодак і транспартаў. Ганаровы Э. на матацыклах, аўтамабілях і самалётах-знішчальніках прызначаецца для суправаджэння кіраўнікоў дзяржаў і інш.дзярж. і ваен.дзеячаў. У шэрагу краін прадугледжана таксама вылучэнне ганаровага Э. пры пахаванні ваеннаслужачых і інш. асоб. Гл. таксама Канвой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́НКА Мікалай Аляксандравіч (13.12.1846, г. Палтава, Украіна — 7.7.1898),
рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1874; вольнаслухач). З 1876 чл. і адзін з кіраўнікоў Т-ва перасоўных маст. выставак (гл.Перасоўнікі). Лепшым яго творам уласцівы дэмакратызм, імкненне перадаць сац. і этычныя ідэалы сваёй эпохі: «Качагар», «Зняволены» (абодва 1878), «Старое і маладое» (1881), «Курсістка» (1883). Духоўнае аблічча дзеячаўрус. культуры выявіў у партрэтах П.Стрэпетавай, Г.Успенскага (абодва 1884), М.Ге (1890) і інш. Пісаў жанравыя карціны («Усюды жыццё», 1888), пейзажы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыумвіра́т
(лац. triumviratus, ад tres, trium = тры + vir = муж)
1) саюз трох палітычных дзеячаў у Стараж. Рыме перыяду заняпаду рэспублікі (1 ст. да н.э.), які імкнуўся захапіць вярхоўную ўладу;
2) перан. тры асобы, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕРА́СІМАЎ Міхаіл Міхайлавіч (15.9.1907, г. С.-Пецярбург — 21.7.1970),
савецкі антраполаг, археолаг і скульптар. Д-ргіст.н. (1956). У 1950—70 у Ін-це этнаграфіі АНСССР. Адкрыў і даследаваў верхнепалеалітычную стаянку Мальта (за 85 км ад Іркуцка, Расія). Распрацаваў метад узнаўлення твару чалавека па чэрапе і зрабіў рэканструкцыі прадстаўнікоў пітэкантрапаў, сінантрапаў, неандэртальцаў і інш.стараж. людзей, партрэты гіст.дзеячаў Яраслава Мудрага, Андрэя Багалюбскага, Івана Грознага, Цімура, Улугбека, Рудакі і інш. Метад Герасімава шырока выкарыстоўваецца ў крыміналістыцы. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Раскопки палеолитической стоянки в с. Мальте // Палеолит СССР. М.; Л., 1935;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ ХАЎРУ́С,
прафесіянальна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1917—20. Створаны ў Мінску па ініцыятыве настаўнікаў — дэлегатаў з’езда бел. арг-цый і партый. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Меў на мэце згуртоўваць настаўнікаў і дзеячаўнар. адукацыі, якія лічылі неабходным весці навучанне на бел. мове не толькі ў школе, але і ў ВНУ. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі бел. школы. У 1918 прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады БНР. У перыяд польскай акупацыі (1919—20) хаўрус процідзейнічаў спробам улад абмежаваць нац. правы беларусаў у галіне асветы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́РАЧ Тэадор Часлававіч (9.2.1883, г.п. Чупахаўка Сумскай вобл., Украіна — 12.5.1943),
дзеяч рабочага руху, юрыст. Скончыў Харкаўскі ун-т. Працаваў у судах на Украіне. З 1919 адвакат у Польшчы, абараняў дзеячаўрэв. і нац.-вызв. руху на судовых працэсах, у т. л. на працэсе Т.Домбаля (1922), працэсе 56-і (1928), кобрынскім (1933), луцкім (1934) і інш. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. арг-цыі дапамогі рэвалюцыянерам у Польшчы. У 1933—37 нам. старшыні Лігі абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Адзін з заснавальнікаў Польскай рабочай партыі і чл. яе ЦК з 1942. У 1943 арыштаваны гестапа і ў час следства закатаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЛКІНД Леанід Самойлавіч (1861, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 17.9.1929),
удзельнік рэв.-народніцкага руху. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі. У 1880 далучыўся да «Народнай волі». З 1881 студэнт Кіеўскага ун-та, адзін з арганізатараў «Камуны магілёўцаў». У 1882 у нарадавольскай групе А.Бычкова (гл. ў арт.Бычковы), удзельнічаў у аднаўленні разгромленай нарадавольскай арг-цыі Кіева. У 1882 і 1883 арыштаваны, у 1884 высланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір, дзе збіраў матэрыялы пра жыццё і дзейнасць дзекабрыстаў у ссылцы. З 1889 у Краменчугу, пасля 1917 у Маскве, заг. б-кі Політэхн. музея. Аўтар успамінаў пра народніцкі рух і яго дзеячаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗА́ПИСЫ»,
навуковы часопіс бел. эміграцыі. Выдаецца з 1952 на бел. мове (кн. 1—22; у 1952—54 і з 1974 у Нью-Йорку; у 1962—70 у Мюнхене, Германія) Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Гал. рэдактары В.Тумаш, С.Станкевіч, Т.Бэрд. Мае раздзелы: «Даследаванні», «Рэфератныя працы», «Нарысы», «Успаміны», «Дакументы», «Зацемкі», «Бібліяграфія», «Хроніка беларускага жыцця ў беларускім замежжы», «Кнігапіс». Друкуе працы па бел. гісторыі, мове, л-ры, мастацтве, эканоміцы, матэрыялы пра дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі, рэцэнзіі на беларусазнаўчыя выданні, хроніку бел.навук.-культ. жыцця на эміграцыі. За час існавання «З.» сталі цэнтрам гуртавання інтэлектуальных сіл зах.бел. дыяспары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІРЫ́ЗМ, харвацкае адраджэнне,
грамадска-паліт. і культ. рух 1830—40-х г. у Харватыі, Славоніі і інш.паўд.-слав. землях, абумоўлены працэсам складання харвацкай нацыі. Ідэолагі І. лічылі паўд. славян і некаторыя неслав. народы нашчадкамі стараж.ілірыйцаў (адсюль назва руху), ставілі бліжэйшай мэтай іх літ.-моўнае аб’яднанне на аснове харвацкай мовы як перадумову будучага паліт. аб’яднання (стварэння аўтаномнага краю Ілірыя ў складзе федэратыўнай манархіі Габсбургаў). Дзеячы І. выдавалі газеты і стваралі л-ру на харвацкай мове, патрабавалі ад аўстр. ўрада забеспячэння аўтаноміі Харватыі і Славоніі. Дзякуючы намаганням дзеячаў І. ў 1847 харвацкая мова была прызнана афіцыйнай у Харватыі і Славоніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВУ́Р (Cavour) Каміла Бенса (10.8.1810, г. Турын, Італія — 6.6.1861),
адзін з гал.дзеячаў эпохі Рысарджымента ў Італіі, дыпламат. Граф. Скончыў Турынскую ваен. акадэмію (1829). Удзельнік рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. Міністр земляробства, прам-сці і гандлю (1850—52), фінансаў (1851—52) і прэм’ер-міністр (1852—61, з перапынкам у 1859) Сардзінскага каралеўства (П’емонта). У 1855 уцягнуў Сардзінію ў Крымскую вайну 1853—56. Заключыў тайны антыаўстр. саюз з Францыяй (1858), Турынскі дагавор 1860 (гл. ў арт.Аўстра-італа-французская вайна 1859). Выкарыстаў паход «Тысячы» на чале з Дж.Гарыбальдзі для заняцця Папскай вобл. і Сіцыліі. Пасля абвяшчэння аб’яднанага Італьян. каралеўства (сак. 1861) яго першы прэм’ер-міністр.